Promptuarii Iconum Insigniorum (цалкам — Promptuarii iconum insigniorum à seculo hominum, subiectis eorum vitis, per compendium ex probatissimis autoribus desumptis) — зборнік гравюр, выдадзены Гіёмам Руе ў Ліёне ў 1553 годзе.

Выява з Promptuarii Iconum Insigniorum

Кніга ўтрымлівае каля 950 партрэтаў гістарычных асоб, выкананых метадам ксілаграфіі ў форме медаляў; сярод іх — персанажы Бібліі, антычнай і сярэднявечнай гісторыі, пачынаючы з Адама і Евы. У прадмове Руе з хвалой адклікаўся пра сваю кнігу і адзначыў, што ўпрыгожыў сваю латынь грэчаскімі выразамі, хай і не заўсёды граматычна дакладнымі[1]. У 1581 годзе ён перавыдаў кнігу на французскай мове пад назвай «Promptuaire des médailles des plus renommées personnes qui ont esté depuis le commencement du monde: avec brieve description de leurs vies & faicts, recueillie des bons auteurs».

Джуліян Шарман піша ў кнізе «Бібліятэка Марыі, каралевы шатландскай», што Promptuarii «не ўяўляе вялікай нумізматычнай цікавасці»[2], але прызнае, што зборнік лічыцца «адным з цудаў ранняй ксілаграфіі»[3].

Зноскі

  1. Abhandlungen Der Königlich Preussischen Akademie Der Wissenschaften, Philosophisch-Historische Classe. Verlag der Königlichen Akademie der Wissenschaften, 1908. S. 3
  2. Sharman, Julian. The library of Mary Queen of Scots. E. Stock, 1889, p. 153
  3. Sharman, p. 152

Спасылкі

правіць