Сенека
Сенека — Луцый Аней Сенека (4 да н.э. — 65) — рымскі палітык, філосаф і паэт.
Сенека | |
---|---|
лац.: Lucius Annaeus Seneca | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | не раней за 8 да н.э. і не пазней за 1 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 красавіка 65 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Сенека Старэйшы[2] |
Маці | Messi[d] |
Жонка | Пампея Паўліна[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, паэт, філосаф, аўтар афарызмаў, дзяржаўны дзеяч, палітык, пісьменнік |
Кірунак | стаіцызм |
Мова твораў | лацінская мова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Філасофскія творы Сенекі атрымалі новае прызнанне ў XVI—XVIII ст., але ён быў прызнаным і пры жыцці; яго маёмасць часам дасягала вялікіх памераў[3]. Агрыпіна Малодшая даверыла яму выхаванне свайго 11-гадовага сына Нерона. Пасля таго, як Сенека высмеяў памерлага Клаўдзія ў саркастычным творы «Апакалакінтосіс», ён атрымаў ласку і новага імператара. Быў западозраны ў змове супраць Нерона, і быў змушаны скончыць жыццё самагубствам.
Сын Луцыя Анея Сенекі і Гельвіі. З XVI стагоддзя лічылася, што вядомы яго партрэт (ідэнтыфікацыя Урсіна (1598)), але пазней (Вінкельман (1764) і знаходка гермы з выявамі Сакрата і Сенекі (на Цэліевым пагорку ў Рыме (1813), у Берліне з 1878) гэты партрэт быў прызнаны падробленым, і стаў называцца «Псеўда-Сенека». Такім чынам, верагодным партрэтам Сенекі ў наш час прызнаецца герма з выявамі Сакрата і Сенекі[3].
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118613200 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Любкер Ф. Seneca // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1232–1234.
- ↑ а б Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)
Літаратура
правіць- Адула Т. І. Сенека Луцый Аней // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 328. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).