Жан дэ Лафантэн
Жан дэ Лафантэн (фр. Jean de La Fontaine; 8 ліпеня 1621, Шато-Цьеры — 13 красавіка 1695, Парыж) — знакаміты французскі байкапісец.
Жан дэ Лафантэн | |
---|---|
фр.: Jean de La Fontaine | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 8 ліпеня 1621[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 красавіка 1695[2][4][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Charles de la fontaine[d] |
Маці | Françoise Pidoux[d] |
Жонка | Marie Héricart[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | байкапісец, паэт, адвакат, дзіцячы пісьменнік, пісьменнік, драматург |
Жанр | байка і паданне[d] |
Мова твораў | французская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
|
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Творчасць
правіцьРаннія творы
правіцьПершы апублікаваны твор Лафантэна — камедыя «Еўнух» (Eunuque, 1654), якая прадстаўляла сабой перапрацоўку аднайменнага сачынення Тэрэнцыя. У 1658 г. Лафантэн паднёс свайму заступніку Фуке паэму «Аданіс» (Adonis), напісаную пад уплывам Авідыя, Вергілія і, магчыма, Марына. Стаўшы на час «афіцыйным» паэтам Фуке, Лафантэн ўзяўся за апісанне палаца ў Па-ле-Віконт, які належаў Фуке. Паколькі прыйшлося апісваць яшчэ не завершаны архітэктурна-паркавы ансамбль, Лафантэн пабудаваў сваю паэму ў форме сноў (Songe de Vaux). Аднак з-за апалы Фуке праца над кнігай была перапыненая. У 1662 г. паэт дазволіў сабе ўступіцца за свайго апекуна ў адрасаванай каралю одзе (l'Ode au Roi), а таксама ў «Элегія да німфаў Во» (L'elégie aux nymphes de Vaux). Гэтым учынкам ён, відаць, наклікаў на сябе гнеў Кальбера і караля.
Зноскі
- ↑ Jean de la Fontaine
- ↑ а б Itaú Cultural La Fontaine // Enciclopédia Itaú Cultural — São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Jean de La Fontaine // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ RKDartists Праверана 7 чэрвеня 2020.
- ↑ а б Французская акадэмія — 1635. Праверана 8 чэрвеня 2022.