Археагра́фія (ад стар.-грэч.: ἀρχαίος — старажытны і γράφω — пішу) — спецыяльная дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая распрацоўвае тэорыю і практыку выдання пісьмовых крыніц[1]. Археаграфія цесна звязана з філалогіяй, крыніцазнаўствам, палеаграфіяй, тэксталогіяй, дыпламатыкай, архівазнаўствам, дакументазнаўствам і іншымі дысцыплінамі.

У заходнееўрапейскай гістарычнай навуцы археаграфія як самастойная гістарычная дысцыпліна звычайна не вылучаецца, а тэрмін «археаграфія» выкарыстоўваецца для сістэматычнага апісання старажытнасцяў[2]. У эпоху Адраджэння таксама выкарыстоўваўся тэрмін «археалогія».

Асноўныя праблемы

правіць
  • Выбар тыпу і формы публікацыі
  • Выяўленне і адбор дакументаў для публікацыі
  • Выбар і перадача тэксту дакументаў
  • Археаграфічнае афармленне дакументаў
  • Распрацоўка навукова-даведчага апарата да дакументальных выданняў

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. АРХЕАГРАФІЯ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2013. Праверана 18 жніўня 2012.
  2. encyclo.co.uk

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць