Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа

(Пасля перасылкі з Беларускі гуманітарны ліцэй)

Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа — навучальная ўстанова.

Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа
Заснавана 14 студзеня 1990
Тып школа

ГісторыяПравіць

Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа быў заснаваны 14 студзеня 1990 года. Спачатку існаваў як нядзельная ўстанова. З 28 лістапада 1990 года ў якасці аддзелу знаходзіўся ў складзе Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтра (БГАКЦ), створанага загадам Савета Міністраў БССР. Загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23 верасня 1991 года ліцэй стаў стацыянарнай ўстановай у складзе БГАКЦ.

У 1998 годзе цэнтр спыніў сваё існаванне, а ліцэй стаў існаваць самастойна як Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. У чэрвені 2003 года з'явілася пастанова Савета міністраў Беларусі аб ліквідацыі ліцэя. З таго часу ліцэй спыніў сваё існаванне як дзяржаўная ўстанова адукацыі, але працягнуў неафіцыйнае навучанне[1]. На верасень 2016 года у ліцэі навучалася больш за 60 вучняў, з якімі працувала 14 выкладчыкаў. Ліцэй мае дамову аб супрацоўніцтве з сярэднімі навучальнымі ўстановамі Польшчы; частка вучняў перыядычна там вучыцца, праходзіць атэстацыю і атрымоўвае адпаведныя сертыфікаты.

У 2015 годзе ліцэй адзначыў 25-годдзе свайго існавання[2][3]. Яго праца па-ранейшаму асвятляецца вядомымі ў свеце СМІ[4].

АсаблівасціПравіць

Амаль адразу ліцэй стаў прэстыжнай навучальнай установай. Меў філіялы у гарадах Беларусі. Найбольш вядомай стала стацыянарная светлагорская ўстанова. Выкладанне вялося па-беларуску. Навучанне працягвалася чатыры гады (8-11 класы).

Настаўніцкі калектыўПравіць

Педагагічны калектыў ліцэя з самага заснавання ўзначальваў вядомы кінарэжысёр і педагог Уладзімір Колас. У ім працуюць або працавалі дактары (Валянцін Голубеў, Міхась Тычына, Уладзімір Кулажанка, Захар Шыбека) і кандыдаты (Лявон Баршчэўскі, Алег Трусаў, Павел Церашковіч, Алесь Лозка, Павел Баркоўскі, Пётр Садоўскі, Валянцін Мазец, Уладзімір Емяльянчык, Павел Лойка, Алесь Жлутка, Вольга Дадзіёмава, Алена Каштанава, Васіль Варонін, Віктар Кісель, Тадэвуш Навагродскі, Анатоль Вісловіч, Алена Таболіч, Дзіна Вадзюшына, Пятро Васючэнка, Яўген Шунейка, Люба Тарасюк, Васіль Каваліў, Ларыса Зайцава, Аляксандр Палоннікаў, Мікалай Бірукоў, Аляксей Хадыка, Юрый Бушлякоў і інш.) навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіль Сёмуха, выдатнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Дзіско, Ірына Сідарэнка, Вольга Кузьміч, Вольга Дзядзюля, гісторык Анатоль Сідарэвіч, філолаг Вінцук Вячорка, літаратар і акадэмічны выкладчык Андрэй Хадановіч.

ВыпускнікіПравіць

Сярод былых вучняў і выпускнікоў ліцэя грамадскія дзеячы Франак Вячорка, Андрэй Кім, Алесь Міхалевіч, Павел Котаў, Вольга Стужынская, Алена Ліс, акцёры Раман Падаляка, Вера Шыпіла, навукоўцы Павал Баркоўскі, Максім Чарняўскі, Алесь Суша, Юлія Лахвіч, Святлана Пацыенка, Наталля Багданава, Кір Тананушка, Юлія Захарына, Алесь Мікус, Юлія Назаранка, Ірына Кашталян, Вольга Крыжаноўская, літаратары і перакладчыкі Міхась Баярын, Антон Кузьміч, Наста Лабада, Глеб Лабадзенка, Дзяніс Марціновіч, Сяргей Патаранскі, Ілля Сін, Сяргей Сматрычэнка, Сюзанна Паўкштэла, Сяргей Петрыкевіч, Адэля Дубавец, Алег Жлутка, Вераніка Мазуркевіч, мастакі Антон Крыштаповіч, Аляксей Іваноў, Ніна Маргаева, журналісты Кацярына Ткачэнка, Віталь Зыблюк, грэка-каталіцкі святар а. Яўген Усошын і інш.

БібліяграфіяПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Колас У. Г. Лёс ліцэя. — СПб., 2006.