Васіль Аляксеевіч Варонін

гісторык
(Пасля перасылкі з Васіль Варонін)

Васіль Аляксеевіч Варонін (нар. 6 снежня 1971, в. Дзёрнавічы, Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык-медыевіст. Кандыдат гістарычных навук (2000), дацэнт (2005)[1].

Васіль Аляксеевіч Варонін
Дата нараджэння 6 снежня 1971(1971-12-06) (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, медыявіст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2000)
Навуковае званне
  • дацэнт[d]
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1994 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 1994—1995 гадах працаваў у Полацкім дзяржаўным універсітэце[1].

У 1998 годзе скончыў аспірантуру па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2000 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Полацкага ваяводства ў першай палове XVI ст.»[1].

У 1998—2000 гадах працаваў старшым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2000—2006 і 2007—2015 гадах выкладчык кафедры гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ, дацэнт з 2005 года[1].

Стажыраваўся ў 2002, 2003 і 2004 гадах у Цэнтры даследаванняў антычнай традыцыі пры Варшаўскім універсітэце (Польшча), у 2006—2007 гадах у Люблінскім універсітэце (Польшча), у 2009 годзе ў Інстытуце гісторыі Літвы[1].

З 2016 года загадчык аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі[1].

Пасля таго як кіраўніцтва Інстытута гісторыі НАН Беларусі вырашыла не працягваць працоўныя кантракты з гісторыкамі Міколам Волкавым, Алесем Жлуткам, Кацярынай Крывічанінай, Таццянай Папоўскай, Андрэем Радаманам, Аляксеем Шаландам і Уладзімірам Шыпілам, якія адкрыта выступілі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, пераследу палітычных апанентаў, збіцця і катаванняў пратэстоўцаў, Васіль Варонін разам з іншымі калегамі вырашыў не працягваць свой кантракт з Інстытутам, які скончыўся 31 снежня 2020 года[2].

Цяпер дацэнт Інстытута гісторыі імя Тадэвуша Мантэйфеля Польскай акадэміі навук у Варшаве[1].

Навуковая дзейнасць

правіць

Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя Беларусі эпохі Вялікага Княства Літоўскага (XIII—XVI стагоддзі). Займаецца археаграфічнай дзейнасцю.

Бібліяграфія

правіць
  • Два лісты пра бітву пад Клецкам у 1506 г.// Беларускі гістарычны агляд. 1995. Сш. 2. С. 279—290.
  • Вялікія князі полацкія (канец XIV ст.) // Полацк: карані нашага радавода: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі. Полацк, 1996. С. 44—50.
  • Палітычны лад Полацкага ваяводства ў першай палове XVI ст.// Беларускі гістарычны агляд. 1998. Сш. 1(8). С. 27—64.
  • Полацкія путныя слугі ва ўрадавай палітыцы ВКЛ (XV — сярэдзіна XVI ст.) // Беларускі гістарычны агляд. 2000. Сш. 2 (13). С. 305—324.
  • Друцкія князі XIV стагоддзя // Беларускі Гістарычны Агляд. 2002. Сш. 1—2 (16—17). С. 3—29.
  • Полаччына і палачане ў нацыянальна-культурным і рэлігійным жыцці Вялікага Княства Літоўскага першай паловы XVI ст.// Białoruskie Zeszyty Historyczne. Nr 17. Białystok, 2002. S. 211—219.
  • Тэстамент полацкага бурмістра Давыда Панкова 1559 г. // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі. Матэрыялы IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі. — Полацк: НПГКМЗ, 2002. С. 32—40.
  • «Wielkiego Księstwa Litewskiego Kroniczka krotko pisana» // Беларускі Гістарычны Агляд. 2004. Сш. 1—2 (20—21). С. 40—56.
  • «Пахвала караля Жыгімонта» Войцеха (Альбрэхта) Гаштаўта і выданне Першага статута Вялікага Княства Літоўскага // Pirmasis Lietuvos Statutas ir epocha / Sudare Irena Valikonite ir Lirija Steponoviciene. — Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2005. P. 21—33.
  • Рака Бярэзіна як мяжа паміж «Руссю» і «Літвой» (да гісторыі геаграфічных уяўленняў ва Ўсходняй Еўропе) // Беларускі Гістарычны Агляд. 2006. Сш. 2 (25). С. 177—197.
  • Московские писцовые книги Белорусского Подвинья: исторический источник на границе мира и войны [in:] Lietuvos Didziosios Kunigaikstytes istorijos saltiniai: Faktas. Kontekstas. Interpretacija, sudare A. Dubonis (redkol. pirm.) ir kt. Vilnius: LII leidykla, 2007. P. 315—328.
  • «Книга Светого Софея» (да гісторыі полацкіх кніжных збораў XV—XVI стст.) // Беларускі гістарычны часопіс. 2007. № 3. С. 46—51.
  • Войт-ваявода і мяшчане ў канфлікце 1558 года ў Полацку [у:] Соціум. Альманах соціальної історії. Вип. 7. Київ: Інститут історії України НАН України, 2007. С. 59—65.
  • Судебная книга витебского воеводы, господарского маршалка, волковыского и оболецкого державцы М. В. Клочко. 1533—1540 (Литовская метрика. № 228. Книга судных дел № 9) / [публ. подг. В. А. Воронин, А. И. Груша, И. П. Старостина, А. Л. Хорошкевич; отв. ред. А. Л. Хорошкевич, Г. Я. Голенченко]. — Москва: Наука, 2008. — 525 с.
  • Рэестр путных баяр Полацкага ваяводства 1585 года. — Мінск: РІВШ, 2009. — 50 с.
  • Полацкія архіепіскапы першай паловы XVI стагоддзя (біяграфічныя матэрыялы) // Silva Rerum Nova: Штудыі ў гонар 70-годдзя Георгія Я. Галенчанкі. Вільня — Мінск: AIDAI — ATHENEUM, 2009.
  • Падзеі 1307 года ў Полацку: спроба крытычнага разбору // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі: Матэрыялы V Міжнароднай навуковай канферэнцыі (24-25 кастрычніка 2007 г.). Полацк: НПГКМЗ, 2009.
  • Сучасныя падыходы да публікацыі гістарычных дакументаў // Клио: Страницы истории: Сборник материалов для учащихся. Мн.: Национальный институт образования, 2008.
  • Рэестр путных баяр Полацкага ваяводства 1585 года. Мн.: РІВШ, 2010.
  • Праваслаўныя цэрквы і манастыры горада Полацка (да 1582 г.). // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы: науч. сб. Вып. 2. — Мн.: РИВШ, 2009.
  • Старонка біяграфіі князя Андрэя Полацкага. // Гістарычны альманах. 2009. Т. 15.
  • Князь Юрай Лынгвеневіч Мсціслаўскі: Гістарычны партрэт. Мн.: Тэхналогія, 2010.
  • Арганізацыя гарадской улады ў Полацку ад канца XIV да сярэдзіны XVI ст. // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы: науч. сб. Вып. 3. — Мн.: РИВШ, 2010.
  • Да пытання аб часе і абставінах ухавання грашова-рэчавага скарбу каля вёскі Літва Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. // Studia Numismatica Albaruthenica. Vol. 1 (Вып. 1) — Мінск: Медысонт, 2011.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць