Уладзімір Аляксандравіч Шыпіла
Уладзімір Аляксандравіч Шыпіла (нар. 1988, Наваполацк) — беларускі гісторык, гістарычны антраполаг, паэт.
Уладзімір Аляксандравіч Шыпіла | |
---|---|
Дата нараджэння | 1988 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, антраполаг |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСын паэтаў Аляксандра і Людмілы Шыпілаў, сястра Наталля таксама паэтка і спявачка.
Вершы Уладзіміра Шыпілы публікуюць у «Дзеяслове»[1], дэбютаваў вершамі ў друку ў 2013 годзе таксама ў «Дзеяслове»[2]. У 2014—2015 гадах паэт напаткаў творчы крызіс. Удзельнік імпрэз мясцовых літаратурных суполак.[3] Тэксты Шыпілы публікуе беластоцкая «Ніва»[4].
Скончыў гістарычны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, магістратуру, аспірантуру. Вучыўся ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, потым малодшы навуковы супрацоўнік (2016[3]), навуковы супрацоўнік аддзела антрапалогіі Інстытута гісторыі. Займаецца гістарычнай фізічнай антрапалогіяй.[5]
У 2017 годзе далучыўся да акцыі ў абарону Курапат ад забудовы ў ахоўнай зоне мемарыяльнага комплексу.[5]
У 2020 годзе, 13 кастрычніка, разам з іншымі навукоўцамі ў абедзенны перапынак удзельнічаў у мірнай акцыі на цэнтральным ганку Акадэміі навук, трымаў у руках аркуш з цытатамі антыбелалерускага артыкула кіраўнікоў НАН Беларусі — акадэмікаў Кавалені і Гусакова. Схоплены АМАПам, адбыў 7 сутак зняволення на Акрэсціна і ў Жодзіне. Пасля гэтага звольнены з 1 студзеня 2021 года з Інстытута гісторыі НАН Беларусі[6].[5] У падтрымку Шыпілы і яшчэ некалькіх звольненых калег больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі Зварот супраць рэпрэсій. Таксама ў падтрымку Шыпілы падпісалі зварот польскія навукоўцы[5].
З лютага 2021 года жыве ў Польшчы.[5] Станам на канец 2021 года, супрацоўнік Нямецкага гістарычнага інстытута ў Варшаве .
Крыніцы
правіць- ↑ Уладзімір Шыпіла. Ці вернуцца ўражанні былыя?.. Вершы // Дзеяслоў № 112, 2021. — С. 170.
- ↑ Уладзімір Шыпіла Тэрмінал твайго пачуцця // Дзеяслоў № 63, 2013. — С. 211—214.
- ↑ а б «Няспынная малітва за Беларусь» — знаёмімся з удзельнікамі ініцыятывы(нявызн.). old.catholic.by. Праверана 25 кастрычніка 2024.
- ↑ Уладзімір Шыпіла Водгук на кнігу Вітаўта Мартыненкі «Прадмовы й Пасьляслоўі» // Ніва № 47 (3471), 20 лістапада 2022 г.
- ↑ а б в г д Класкоўская, Вольга. Уладзімір Шыпіла: Фізічная антрапалогія ў Беларусі ў занядбанні і з’яўляецца філіялам расійскай . Новы Час (26 лютага 2024). Праверана 24 кастрычніка 2024.
- ↑ Яшчэ аднаму супрацоўніку Інстытута гісторыі не падоўжылі кантракт(нявызн.). БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ (25 лістапада 2020). Праверана 24 кастрычніка 2024.