Андрэй Аляксандравіч Радаман

беларускі гісторык
(Пасля перасылкі з Андрэй Радаман)

Андрэй Аляксандравіч Радаман (нар. 2 студзеня 1971, Мінск) — беларускі гісторык, вывучае гісторыю права і дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага. Падпалкоўнік міліцыі ў запасе.

Андрэй Аляксандравіч Радаман
Дата нараджэння 2 студзеня 1971(1971-01-02)[1][2] (53 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Аляксандр Міхайлавіч Радаман
Маці Галіна Іванаўна Радаман
Дзеці Усяслаў, Алесь
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера гісторыя ВКЛ
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як спецыяліст у галіне вывучэння гісторыі права і дзяржаўнасці ВКЛ
Узнагароды
медаль «80 год беларускай міліцыі» юбілейны медаль «90 год міліцыі Беларусі»

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 2 студзеня 1971 года ў г. Мінску. Бацька — Аляксандр Міхайлавіч Радаман, нарадзіўся на хутары каля вёскі Хвоева Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці ў канцы чэрвеня 1943 года (у пашпарце памылкова — 01.06.1942), урач-стаматолаг-артапед. Маці — Галіна Іванаўна Радаман (Кладкевіч), нарадзілася 23 ліпеня 1950 года (у пашпарце памылкова — 05.08.1950) у в. Бабчын Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці, настаўніца пачатковых класаў і гісторыі, метадыст Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі[4]. Скончыў сярэднюю школу № 78 г. Мінска (1978—1988) з срэбным медалём у чэрвені 1988 года[5].

Вучыўся на гістарычным факультэце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага па спецыяльнасцях «гісторыя і правазнаўства», «гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны» (1988—1993). У перыяд студэнцтва летам 1990 г. у складзе будаўнічага студэнцкага атрада «Нашчадкі» прымаў удзел у археалагічных раскопках у Лоску Валожынскага раёна Мінскай вобласці пад кіраўніцтвам Г. М. Сагановіча і Ю. М. Бохана. З лістапада 1990 да мая 1991 года прыняў удзел у шэрагу арганізацыйна-дзейных гульняў і метадалагічных семінараў, арганізаваных Школай культурнай палітыкі пад кіраўніцтвам Пятра Георгіевіча Шчадравіцкага[ru]. У 1992 г. у складзе каманды МДПІ імя А. М. Горкага стаў пераможцам рэспубліканскай алімпіяды па педагогіцы і псіхалогіі сярод студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, якая праводзілася ў Віцебску. Пераддыпломную практыку праходзіў у СШ № 65 г. Мінска пад кіраўніцтвам Анатолія Васільевіча Ягорава. Абараніў дыпломную работу пра Статут ВКЛ 1588 года пад кіраўніцтвам к.юр.н. Леакадыі Мікалаеўны Малчадскай. Скончыў інстытут з адзнакай у 1993 г. па спецыяльнасці «гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны».

Пасля сканчэння інстытута працягваў навучанне ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці 07.00.02 — «Айчынная гісторыя» (1993—1995) пад кіраўніцтвам д.г.н. праф. Віталя Міхайлавіча Фаміна.

Сям’я

правіць

Жанаты з 17 ліпеня 1993 года. Мае двух сыноў.

Працоўная дзейнасць

правіць

Працоўную дзейнасць распачаў у час навучання ў сярэдняй школе. З 30 чэрвеня па 5 жніўня 1986 года працаваў аператарам вылічальных машын на заводзе «Транзістар» вытворчага аб’яднання «Інтэграл». З верасня 1986 г. па май 1988 г. навучаўся ў вучэбна-вытворчым камбінаце Савецкага раёна г. Мінска. Праходзіў вытворчую практыку ў якасці слесара-зборшчыка радыёэлектроннай апаратуры і прыбораў на Мінскім вытворчым аб’яднанні ім. У. І. Леніна. У 1988 г. быў прысвоены I разрад па названай спецыяльнасці. У перыяд студэнцтва з мая па кастрычнік 1989 г., у маі-чэрвені 1990 г. і з мая па верасень 1991 г. працаваў завадатарам у «Артэку» (Гурзуф, Крым). Пасля сканчэння педагагічнага інстытута два гады па сумяшчальніцтве працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў сярэдніх школах № 147, № 173 і № 42 г. Мінска. З 15 верасня 1995 года па жнівень 1998 года — выкладчык кафедры тэорыі права і гісторыі Акадэміі міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1996—2016 гг. праходзіў службу ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Падпалкоўнік міліцыі запасу.

З 14 жніўня 1998 года — выкладчык, з 24 кастрычніка 2003 года па 14 кастрычніка 2016 года — старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. За час выкладання забяспечваў правядзенне ўсіх відаў навучальных заняткаў па тэорыі дзяржавы і права, беларусазнаўстве, гісторыі Беларусі, гісторыі дзяржавы і права славянскіх народаў, гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі, гісторыі дзяржавы і права Беларусі, гісторыі дзяржавы і права замежных краін, гісторыі палітычных і прававых вучэнняў, гісторыі органаў унутраных спраў Беларусі. Суаўтар тыпавых вучэбных праграм і навучальных праграм па гісторыі дзяржавы і права Беларусі, гісторыі дзяржавы і права замежных краін. Падрыхтаваў у якасці навуковага кіраўніка да ўдзелу ў рэспубліканскіх конкурсах студэнцкіх навуковых работ 3 работы, дзве з якіх атрымалі дыпломы I катэгорыі (РК НДРС-2009, секцыя «Філасофія, сацыялогія, гісторыя. Гісторыя Беларусі і праблемы ўзаемадзеяння цывілізацый»; РК НДРС-2010, секцыя «Юрыспрудэнцыя. Паліталогія. Дзяржаўнае кіраванне»), адна — дыплом III катэгорыі (РК НДРС-2008 секцыя «Юрыспрудэнцыя. Паліталогія. Дзяржаўнае кіраванне»). З 2007 па 2016 гг. выкладаў тэму «Рэтраспектыўны аналіз праблемы гандлю людзьмі» ў Міжнародным вучэбным цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і супрацьдзеяння гандлю людзьмі. З сакавіка 2000 г. па сакавік 2002 г. — навуковы супрацоўнік сектара гісторыі права і палітыка-прававой думкі Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Францішка Скарыны (па сумяшчальніцтве). Выкладаў тэорыю і гісторыю дзяржавы і права ў шэрагу прыватных вышэйшых навучальных устаноў г. Мінска (па сумяшчальніцтве). З жніўня 2016 да студзеня 2017 года навуковы супрацоўнік кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ (па сумяшчальніцтве).

З 20 студзеня 2017 г. па 31 сакавіка 2018 г. — навуковы супрацоўнік кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ.

З 1 лістапада 2018 г. па 31 снежня 2020 г. — навуковы супрацоўнік аддзела генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Праз сваю грамадзянскую пазіцыю ў час пратэстаў супраць фальсіфікацыі вырабаў і гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі 24 лістапада 2020 года атрымаў паведамленне адміністрацыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі пра непрацягненне кантракта[6][7][8][9].

З 1 кастрычніка 2021 г. — дактарант факультэта гісторыі і міжнародных адносін Беластоцкага ўніверсітэта[10][11][12].

Стажыроўкі

правіць

Грамадзянская дзейнасць

правіць
 
Еўрапейскае радыё для Беларусі = Euroradio FM. «Ідэя X». Эфір 22.10.2020, запіс 19.10.2020

Адзін з ініцыятараў грамадзянскай кампаніі ў абарону незалежнасці Беларусі «Свежы вецер» (2019—2020)[18][19]. У ноч з 12 на 13 жніўня 2020 года ў перыяд пратэстаў супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў быў затрыманы супрацоўнікамі АМАП на прыпынку грамадскага транспарту на вул. Л. Бяды ў раёне ўніверсама «Рыга» і быў збіты ў Савецкім РУУС г. Мінска[20][21][22][23]. Пратакол затрымання і пратакол адміністрацыйнага правапарушэння, якія былі складзеныя участковым інспектарам ГАМ Савецкага РУУС старшым лейтэнантам міліцыі Сяргеем Віктаравічам Нікіценкам, не падпісаў, паколькі лічыў іх сфальсіфікаванымі і не меў магчымасці прачытаць іх ноччу на пляцы РУУС без акуляраў. Утрымліваўся ў ІЧУ Мінгарвыканкама (1-ы завулак Акрэсціна 36), адкуль быў выпушчаны пад падпіску без суда ў 01:50 14 жніўня 2020 г.[24] Адміністрацыйны працэс па яго справе прыпыняўся 7 кастрычніка і толькі 20 кастрычніка 2020 г. на падставе ч. 1 арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (КоАП) Рэспублікі Беларусь суддзя Савецкага раёна г. Мінска Аляксандр Аляксандравіч Воўк пастанавіў падвергнуць А. Радамана адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафа на карысць дзяржавы ў памеры 10 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, які адбыўся ў 01:30 13 жніўня 2020 г. па адрасе Лагойскі тракт, 37. На судзе А. Радаман адмаўляў сам факт здзяйснення ім супрацьпраўнага дзеяння. Старшы участковы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Савецкага РУУС г. Мінска маёр міліцыі Вадзім Уладзіміравіч Смолік, які фігураваў у матэрыялах адміністрацыйнай справы як сведка ўдзелу А. Радамана ў мітынгу на Лагойскім тракце, на пасяджэнне суда не з’явіўся ў сувязі з тым, што нёс сутачнае дзяжурства. 7 снежня 2020 г. скаргу на пастанову суда Савецкага раёна ад 20.10.2020 г. па яго справе разглядаў Мінскі гарадскі суд. Суддзя Анастасія Паўлаўна Папко пастанавіла пастанову суддзі суда Савецкага раёна г. Мінска ад 20.10.2020 г. у адносінах А. А. Радамана пакінуць без змены, а скаргу — без задавальнення.

Неаднаразова выказваўся ў СМІ пра сваю грамадзянскую пазіцыю[25][26][27][28][29][30][31].

Падпісаў Зварот беларускіх навукоўцаў супраць гвалту.

Навуковая дзейнасць

правіць

У спіс яго навуковых зацікаўленасцей уваходзяць: палітычная гісторыя ранняга Новага часу; гісторыя дзяржавы і права Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і Рэчы Паспалітай абодвух народаў (Каралеўства Польскага і ВКЛ); гісторыя мясцовага самакіравання ВКЛ і Беларусі, парламенцкіх інстытутаў і парламенцкага права; прасапаграфія, генеалогія і сфрагістыка палітычнай эліты ВКЛ XV—XVIII ст.; гісторыя праваахоўных органаў Беларусі.

З 2000 г. удзельнічаў у распрацоўцы шэрагу навуковых праектаў, прафінансаваных Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку: Г 99-325 «Гістарычныя асновы развіцця інстытутаў парламентарызму ў Беларусі ў XVI—XVIII стст.» (2000—2002 гг. , кіраўнік к.ю.н. Г. В. Дзербіна), Г 06М-212 «Пратэкцыянізм як форма сацыяльных і палітычных паводзін у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI стагоддзі» (2006—2008 гг., кіраўнік к.г.н. У. А. Падалінскі), № Г12 МС-018 «Паслы ад ВКЛ на соймы Рэчы Паспалітай (1569—1793 гг.)​» (2012—2014 гг., конкурс «Навука МС [міжнароднае супрацоўніцтва]», кіраўнікі к.г.н. А. Мацук, праф. А. Рахуба, вядучыя арганізацыі — Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларуси , Інстытут гісторыі ПАН). У 2009 г. у рамках выканання Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў на 2006—2010 гг. «Гісторыя беларускай нацыі, дзяржаўнасці і культуры» (кіраўнік — д.г.н. акадэмік сакратар НАН Беларусі А. А. Каваленя), прыняў удзел у падрыхтоўцы і публікацыі выдання «Беларусь: Народ. Дзяржава. Час».

З 2009 г. з’яўляецца ўдзельнікам некалькіх міжнародных навукова-даследчых праектаў, якія былі рэалізаваны і рэалізуюцца пад кіраўніцтвам праф. Генрыка Люлевіча[pl] (1950—2019), праф. Анджэя Рахубы i прафесара Беластоцкага ўніверсітэта Караля Лапатэцкага. Сярод іх праекты па выданні спісаў ураднікаў і саноўнікаў ВКЛ (Полацкае, Мсціслаўскае, Берасцейскае, Новагародскае (Навагрудскае) ваяводствы) (NPRH nr N N108 203536; NPRH nr 12H 11 0016 80; NPRH nr 11H 18 0370 86), парламентарыяў ВКЛ на соймах Рэчы Паспалітай (NPRH nr 11H 18 0130 87), а таксама навуковыя праекты па выданні актаў новагародскага (навагрудскага) i полацкага соймікаў (NPRH nr 0057/NPRH2/H11/81/2012; NPRH nr 11H 20 0318 88). Для рэалізацыі пастаўленых у рамках названых праектаў задач, працаваў у архівах і аддзелах рукапісаў бібліятэк Берліна, Дрэздэна, Варшавы, Вены, Вільні (Вільнюса), Вроцлава, Гданьска, Граца, Гродна, Кіева, Кракава, Курніка, Любліна, Масквы, Мінска, Парыжа, Познані, Санкт-Пецярбургу, Стакгольма, Торуні і інш.

Прыняў непасрэдны ўдзел больш чым у 60 міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях, сімпозіумах і кангрэсах, а таксама неаднаразова выступаў на пасяджэннях міжнародных круглых сталоў па гістарычнай і гісторыка-прававой праблематыцы ў Беларусі, Літве, Польшчы, Расіі, Украіне і Швецыі.

Сябра рэдакцыйных рад навуковых выданняў «Герольд Litherland»[32] (Гродна-Мінск) і «Rocznik Lituanistyczny»[33] (Варшава).

Аўтар больш за 80 навуковых работ[34], а таксама шэрагу артыкулаў у Беларускай энцыклапедыі, Энцыклапедыі гісторыі Беларусі, энцыклапедыі «Вялікае княства Літоўскае»[35].

Калектыўныя манаграфіі

правіць

Навукова-даведачныя выданні (ў суаўтарстве)

правіць

Вучэбная літаратура (у суаўтарстве)

правіць
  • История органов внутренних дел Беларуси: хрестоматия] / Министерство внутренних дел Республики Беларусь, Академия МВД; сост. А. Ф. Вишневский [и ин.]. Минск: Академия МВД Республики Беларусь, 2009.
  • История органов внутренних дел Беларуси: [курс лекций для вузов] / А. Ф. Вишневский [и др.] под ред. А. Ф. Вишневского; Министерство внутренних дел Республики Беларусь; Учреждение образования «Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь». Минск: Академия МВД Республики Беларусь, Минск: Академия МВД Республики Беларусь, 2010.
  • История органов внутренних дел Беларуси: учеб. пособие для учреждений высшего образования] / А. В. Вениосов [и др.]; под общ. ред. В. А. Данилова, А. С. Жмуровского; учреждение образования «Акад. М-ва внутрен. дел Респ. Беларусь». Минск: Академия МВД Республики Беларусь, 2015.

Выбраныя навуковыя артыкулы і публікацыі крыніц

правіць

Паводле Google Scholar[37]:

  • Кіраванне соймікавамі пасяджэннямі ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім у другой палове XVI — пачатку XVII ст. / А. Радаман // Вес. Беларус. дзярж. пед. ун-та ім. М. Танка. — 2002. — № 2(32). — С. 120—132.
  • Інструкцыя новагародскага сойміка паслам на элекцыйны сойм 1587 г. / падрыхтаваў да друку, камент. А. Радаман // Беларус. гіст. агляд. 2003. — Т.10, сш.1-2 (18-19). — С.163-174.
  • Шляхецкія з’езды і соймікі Новагародскага павета і праблема ўзнікнення каптуровых судоў у Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім ў час бескаралеўяў другой паловы XVI ст. / А. Радаман // Вест. Акад. МВД Респ. Беларусь. — 2004. № 1 (7). — С. 132—136.
  • Справа аб парушэнні ваўкавыскім старостай Крыштафам Монвідам Дарагастайскім парадку ўступлення на пасаду і прынцыпаў прызначэння ўраднікаў гродскага суда і яе адлюстраванне ў дакументах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі: дэкрэт Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкагапа справе аб парушэнні ваўкавыскім старостам Крыштафам Монвідам Дарагастайскім парадку ўступлення на пасаду і прынцыпаў прызначэння ўраднікаў гродскага суда. 23 верасня 1589 г., Менск / А. Радаман // Архіварыус: зб. навук.паведамл. і арт. Вып.2 / рэдкал.: А. К. Галубовіч (старш.) і інш. Мінск: БелНДІДАС, 2004. — С.104-114 (Сер.: Гісторыя, архівазнаўства, крыніцазнаўства; Вып.2.).
  • Rejestr senatorów i posłów na sejmie walnym warszawskim 9 lutego — 21 marca 1600 r. / A. Radaman, M. Ferenc // Zeszyty naukowe Uniwersytetu Jagiellońskiego. Prace Historyczne. — 2004. — T. MCCLXVII, zeszyt 131. — S. 89-107.
  • Ухвалы соймікаў і шляхецкіх з’ездаў Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў сістэме нарматыўнага рэгулявання фінансавання соймавых паслоў у другой палове XVI — пачатку XVII ст. / А. Радаман // Вес. БДПУ. Сер. 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. — 2005. — № 4 (46). — С.16-21.
  • Віленскі земскі прывілей 1565 г. вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста / А. Радаман // Беларус. гіст. агляд. — 2005. — Т.12, сш.1-2 (22-23). — С.132-161.
  • Інструкцыя новагародскага сойміка паслам на варшаўскі вальны сойм 1598 г. / падрыхтаваў да друку, камент. А. Радаман // Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні. — 2005. — № 2. — С. 97-109.
  • Uchwała sejmikowa powiatu nowogródzkiego z 1568 r. a system finansowania posłów sejmowych Wielkiego Księstwa Litewskiego / A.Radaman // Litwa w epoce Wazów : prace ofiarowane H.Wisnerowi w siedemdziesiątą rocznicę urodzin / Instytut Historii PAN im.T.Manteuffla; podred. W.Kriegseisena i A. Rachuby. — Warszawa: Wydawnictwo Neriton, 2006. — S. 145—156.
  • Да праблемы вызначэння мяжы паміж Новагародскім і Пінскім паветамі Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў другой палове XVI ст. / А. Радаман // Памяць стагоддзяў на карце Айчыны: зб. навук. прац у гонар 70-годдзя М. Ф. Спірыдонава / Нац.акад.навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад. Р. А. Аляхновіч [i інш.]; рэдкал.: А. А. Каваленя (адказ.рэд.), А. І. Груша (адказ. сакр.) [і інш.]. Мінск: Беларус. навука, 2007. — С. 73-89.
  • Інструкцыя шляхты Гарадзенскага павета паслам на Варшаўскі сойм 1572 г. з агульнаваяводскага сойміка Трокскага ваяводства, які адбыўся ў Самілішках 9 снежня 1571 г. / падрыхтаваў да друку, камент. А. Радаман // Гарадзенскі палімпсест. 2009. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV—XX ст. / рэд. А. Ф. Смаленчук, Н. У. Сліж. Гародня: [б.в.], 2009. — С. 246—251.
  • Samorząd sejmikowy w powiatach województwa nowogródzkiego Wielkiego Księstwa Litewskiego w latach 1565—1632 / A. Radaman // Praktyka życia publicznego w Rzeczypospolitej Obojga Narodów w XVI—XVIII wieku / red. U. Augustyniak, A.B. Zakrzewski; Komisja Lituanistyczna przy Komitecie Nauk Historycznych Polskiej Akademii Nauk, Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, Instytut Historyczny Uiwersytetu Warszawskiego, Instytut Historii Prawa Uniwersytetu Warszawskiego. Warszawa: Neriton, 2010. — S. 55-103.
  • Арганізацыя і склад полацкага земскага суда ў другой палове XVI — першай трэці XVII ст. / А. Радаман // Герольд Litherland. — 2011. — № 18. — С.21-36.
  • Попісавы экспедыцыйны з’езд і перадсоймавы соймік Новагародскага павета ў Капылі ў лютым 1596 г. / А. Радаман // Капыль: гісторыя горада і рэгіёна (да 360-годдзя выдання прывілея на магдэбургскае права Капылю) : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі; Ін-т гісторыі; уклад. А. А. Скеп’ян, А. Б. Доўнар, І. В. Соркіна; рэдкал. А. А. Каваленя [іінш.]. — Мінск: Беларус. навука, 2012. — С.185-210.
  • Род Харытановічаў Вобрынскіх (Абрынскіх) уласнага герба «Харытон» у Новагародскім павеце ВКЛ у другой палове XVI ст. / А. Радаман // Карэліччына: людзі, падзеі, час: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі; Ін-т гісторыі; уклад. А. А. Скеп’ян, В. А. Максімовіч, А. Б. Доўнар; рэдкал. А. А. Каваленя [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 2012. — С.50-63.
  • Особенности российского администрирования и уголовного судопроизводства на территории Новогородского воеводства Великого Княжества Литовского, Русского и Жемайтского в 1657—1658 гг. // Наследие российской государственности / Алтайская академия экономики и права; под ред. Ю. В. Анохина. Барнаул : Изд-во ААЭП, 2012. — С. 24-41.
  • Іерархія ўраднікаў на сойміку Новагародскага павета Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў другой палове XVI — першай трэці XVII ст. / А. Радаман // Людзі і ўлада Навагрудчыны: гісторыя ўзаемадзеяння (да 500-годдзя надання Навагрудку прывілея на магдэбургскае права) : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі, уклад. А. А. Скеп’ян, В. В. Даніловіч, А. Б. Доўнар, рэдкал. А. А. Каваленя [іінш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2013. — С.162-177.
  • Новагародскі перадсоймавы соймік 19-21 студзеня 1598 г. / А.Радаман // Людзі і ўлада Навагрудчыны : гісторыя ўзаемадзеяння (да 500-годдзя надання Навагрудку прывілея на магдэбургскае права): зб.навук. арт./ Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі, уклад. А. Скеп’ян, В. Даніловіч, А. Доўнар, рэдкал. А. Каваленя [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 2013. — С. 139—162.
  • Ухваленне мясцовых падаткаў на сойміках і шляхецкіх з’ездах Новагародскага ваяводства ВКЛ у другой палове XVI — пачатку XVII ст. / А.Радаман // Беларус. гіст. часоп. — 2013. — № 9. — С. 22-33.
  • Патранальна-кліентальныя адносіны ў Новагародскім павеце і іх уплыў на палітыку і дзейнасць органаў шляхецкага самакіравання ў другой палове XVI — пачатку XVII ст. / А. Радаман // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.) : зб. навук. прац / Установа "Музей "Замкавы комплекс «Мір»; рэд. А. М. Янушкевіч. — Мінск : Медысонт, 2014. — С. 252—294.
  • Шляхта Новагародскага павета ў паспалітым рушэнні ВКЛ 1567 года / А. Радаман, А. Янушкевіч // Studia z dziejów Wielkiego Księstwa Litewskiego (XVI—XVIII w.) / Instytut historii PAN, Polskie towarzystwo heraldyczne; red. S.Górzyński, M.Nagielski. — Warszawa: DiG, 2014. — S. 337—381.
  • Павятовыя соймікі Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага напярэдадні кракаўскага ардынарнага сойма Рэчы Паспалітай абодвух народаў 1603 г. / А.Радаман // Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура : зб. навук. арт. У 2 ч. Ч. 1 / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад.: А. А. Скеп’ян; рэдкал.: У. Р. Гусакоў [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2017. — С. 221—252.
  • Сістэматызацыя права ВКЛ і пытанне паправы Трэцяга статута ВКЛ на сойміках Новагародскага ваяводства ў 1587—1632 гг. / А.Радаман // Журн. Белорус. гос. ун-та. История. — 2018. — № 2. — С. 21—31.
  • Miejsca obrad sejmików i zjazdów szlacheckich powiatu nowogródzkiego [Places of Debates of Dietines (Sejmiks) and Other Noble Assemblies of the Nowogródek Poviat] / A, Radaman // Miscellanea Historico-Iuridica, — 2022. — T, 21(1). — S. 75-115.
  • Miejsca obrad zjazdów szlacheckich I sejmików powiatu słonimskiego / A, Radaman // Wobec sejmików. Magnateria Rzeczypospolitej w XVI—XVIII wieku, red. M. Kupczewska, K.Łopatecki, Białystok, 2024.— S. 193—213.
  • The Political Symbols and Concepts of Statehood in the Modern History of Belarus / Andrej Kotljarchuk, Andrej Radaman, and Elena Sinitsyna // Belarus in the Twenty-First Century: Between Dictatorship and Democracy, edited by Elena Korosteleva, Irina Petrova, and Anastasiia Kudlenko, Routledge 2023, p. 3-15.
  • Палітычныя сімвалы і трактоўка дзяржаўнасці ў найноўшай гісторыі Беларусі / Андрэй Катлярчук, Андрэй Радаман, Алена Сініцына // Беларусь у XXI стагоддзі. Паміж дыктатурай і дэмакратыяй, укладальніцы Алена Карасцялёва, Ірына Пятрова, Настасся Кудленка, пераклаў з англійскай Уладзімір Паўловіч, Лондан: Skaryna Press, 2024, с. 25-38.

Узнагароды і прэміі

правіць
  • Памятны медаль «80 год міліцыі Беларусі».
  • Медаль «90 год міліцыі Беларусі».
  • Памятны знак «70 год міліцыі Мінскай вобласці».
  • Нагрудны знак «За адзнаку».

Крыніцы

правіць
  1. а б https://web.archive.org/web/20200925034158/http://history.by/radaman/
  2. https://www.facebook.com/andrej.radaman/posts/10220594287787641
  3. (unspecified title) Праверана 2 студзеня 2021.
  4. Andrej Radaman. Facebook (02.01.2021)
  5. http://sch78.minsk.edu.by/ru/main.aspx?guid=33741(недаступная спасылка)
  6. З Інстытута гісторыі звальняюць яшчэ аднаго навукоўца. Наша Ніва (24 лістапада 2020).
  7. Яшчэ аднаго гісторыка звальняюць з Акадэміі навук. Еўрапейскае радыё для Беларусі = Euroradio FM (24 лістапада 2020).
  8. Историку, подполковнику милиции в запасе, не продлили контракт в Академии наук. TUT.BY (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2020.
  9. Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку калегаў, звольненых з Акадэміі навук. Радыё Свабода (14 студзеня 2021).
  10. Lista rankingowa kandydatów w rekrutacji do Szkoły Doktorskiej Nauk Humanistycznych UwB na rok akademicki 2021/2022 (польск.). Szkoła Doktorska Nauk Humanistycznych UwB (20 верасня 2021). Праверана 22 верасня 2021.
  11. Uniwersytet w Białymstoku: Inauguracja Roku Akademickiego 2021/2022. 06.10.2021
  12. Профіль на сайце факультэта гісторыі і міжнародных стасункаў Беластоцкага ўніверсітэта
  13. Wir begrüßen Forschende aus Belarus. Deutsches Historisches Institut Warschau. 01.02.2021.
  14. Max Weber Stiftung. Stipendien für Akademikerinnen und Akademiker aus Belarus. Dienstag, 02. Februar 2021.
  15. WNP.PL. Stypendia dla białoruskich naukowców od Instytutu Historii PAN i Niemieckiego Instytutu Historycznego. 04-02-2021 13:34
  16. Nauka w Polsce. Stypendia dla białoruskich naukowców od Instytutu Historii PAN i Niemieckiego Instytutu Historycznego. 05.02.2021.
  17. Stypendia dla środowiska akademickiego z Białorusi. Instytut Historii im. Tadeusza Manteuffla Polskiej Akademii Nauk, 05.02.2021.
  18. Ян Авсеюшкин. «Россия готовится к войне». Началась кампания в защиту суверенитета Беларуси(недаступная спасылка). Naviny.by = Белорусские новости (11 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2021. Праверана 16 снежня 2020.
  19. В Минске оппозиция проводит акцию против интеграции с Россией (руск.). РИА Новости.
  20. Уладзімір Пятровіч Шыянок, доктар юрыдычных навук, прафесар, палкоўнік міліцыі ў адстаўцы.. Зварот да калег, вучоных юрыстаў у сувязі з падзеямі ў Беларусі 9-13 жніўня 2020 г. (руск.) (15 жніўня 2020).
  21. Илья Азар. «Мы не оппозиция, нас большинство». Новая газета — Novayagazeta.ru (19 жніўня 2020).
  22. Татьяна Неведомская. Лукашенко мстит? За что в Беларуси увольняют историков. (руск.). Deutsche Welle (DW) (21 лістапада 2020).
  23. Денис Мартинович. Из Института истории уволены семь сотрудников. Ещё пятеро ушли сами в знак солидарности (руск.). TUT.BY (27 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2020.
  24. Уладзь Грыдзін. Як у Менску сустракалі вызваленых з турмы на Акрэсьціна пратэстоўцаў. Фотарэпартаж. Радыё Свабода (14 жніўня 2020). Фатаздымак 3.
  25. Радаман: сёння ў слове «салідарнасць» — уся нацыянальная ідэя беларусаў = Радоман: сегодня в слове «солидарность» — вся национальная идея белорусов Еўрапейскае радыё для Беларусі = Euroradio FM. «Ідэя X». Зміцер Лукашук і Максім Гаруноў (запіс адбыўся 19.10.2020, эфір — 22.10.2020 10:43)
  26. Алена Малачко. Бліц-апытанне. Калі, на Ваш погляд, павінна быць прынята рашэнне аб правядзенні новых прэзідэнцкіх выбараў? Архівавана 27 лістапада 2020. Народная Воля (10.11.2020)
  27. "Мы ідзём у нікуды": Інстытут гісторыі губляе навукоўцаў. Еўрапейскае радыё для Беларусі = Euroradio FM (30 лістапада 2020).
  28. Алена Малачко. Бліц. Андрэй Радаман, гісторык. «Дзейнічаць салідарна з тымі, хто нясе крыж пакут» Народная Воля № 102 (4560), с. 6 (29 снежня 2020)
  29. Deutschlandfunk Kultur. Fazit. Weißrussland: Sieben Historiker werden entlassen. Gespräch mit Florian Kellermann(недаступная спасылка) (05:11 min) (02.01.2021, 23:46 Uhr).
  30. «Урок гісторыі: чым небяспечныя спробы яе перапісаць?», Еўрапейскае радыё для Беларусі = Euroradio FM. Інтэрв’юер — Зміцер Лукашук, інтэрв’юяваны — Андрэй Радаман (прамы эфір з варшаўскай студыі Еўрарадыё 10.09.2021, 15:00 (Варшава).
  31. Гісторык Андрэй Радаман пра Беларусь 16 стагоддзя, 2020-ы і працу ў Акадэміі МУС, Media IQ, Надзея Белахвосцік (запіс адбыўся 10.05.2023.эфір — 15.05.2023)
  32. «Герольд Litherland»
  33. Rocznik Lituanistyczny
  34. Профіль Google Scholar
  35. Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
  36. Ні­на Шчарбачэвіч. Навагрудку — 970! Звязда (07.10.2014)
  37. Профіль Google Scholar

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць