Акадэмія навук Літвы
Акадэмія навук Літвы (літ.: Lietuvos mokslų akademija LMA) — аўтаномная, фінансуемая ўрадам навуковая ўстанова, якая аб’ядноўвае дзейнасць літоўскіх навукоўцаў.
ГісторыяПравіць
Заснавана 16 лютага 1941 года ў Вільні па прыкладзе Акадэміі навук СССР. Да 1990 года называлася Акадэміяй навук Літоўскай ССР. Па статуце ў Акадэміі навук Літвы можа лічыцца 40 акадэмікаў, 60 карэспандэнтаў, 50 экспертаў і неабмежаваная колькасць замежных экспертаў.
Першым прэзідэнтам быў літоўскі пісьменнік Вінцас Крэве. Пазней на пасадзе кіраўніка былі Мікалас Біржышка, Уладас Юргутис, Юозас Матуліс, Юрас Пажэла і Бенедыктас Юодка. З 9 верасня 2003 Акадэміяй навук кіраваў Зянонас Рокус Рудзікас. На агульным сходзе АН Літвы 21 красавіка 2009 года новым прэзідэнтам большасцю галасоў (87 «за», 30 «супраць», два бюлетэня з 119 былі прызнаныя несапраўднымі) быў абраны акадэмік Вальдэмарас Разумас, біяхімік па спецыяльнасці.
СпасылкіПравіць
- Акадэмія навук Літвы (літ.) (англ.)