Дзёрнавіцкі сельсавет (Верхнядзвінскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Дзё́рнавіцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дзёрнавічы.

Дзёрнавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Верхнядзвінскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Дзёрнавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 706
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Валынецкага раёна (з 9 сакавіка 1929 года — Боркавіцкі раён) Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Боркавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Дрысенскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Юзафоўскага сельсавета[1]. 25 снежня 1962 года Дрысенскі раён перайменаваны ў Верхнядзвінскі. У 1971 годзе скасаваны вёскі Барысы і Верасна[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 34 населеныя пункты[3]. 20 жніўня 1980 года скасавана вёска Кашалёва[4], у 1987 годзе — вёска Саракавікі[5], 27 чэрвеня 2008 года — вёска Фрэйзава[6], 29 верасня 2017 года — вёска Юркава[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 895 чалавек[8], з іх 92,1 % — беларусы, 5,9 % — рускія, 0,9 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 706 чалавек[10].

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 42. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 жніўня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
  5. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага і 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  6. Решение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 27 июня 2008 г. № 59 Об упразднении сельских населенных пунктов Верхнедвинского района Архівавана 31 студзеня 2022.
  7. Решение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 29 сентября 2017 г. № 155 Об упразднении сельского населенного пункта Верхнедвинского района
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.