Валынецкі раён
Валыне́цкі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1929 гадах. Утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Полацкай акругі. Цэнтр — мястэчка Валынцы.
Валынецкі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Полацкая акруга |
Уключае | 9 сельсаветаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Валынцы |
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 |
Дата скасавання | 9 сакавіка 1929 |
Насельніцтва (1925) | 28 766 |
Плошча | 833 км² |
Гісторыя
правіць20 жніўня 1924 года раён быў падзелены на 9 сельсаветаў: Боркавіцкі, Валынецкі, Галубаўскі, Дзёрнавіцкі, Замшанскі, Кушлікаўскі, Луначарскі, Прудзінкаўскі, Юзафоўскі.
9 сакавіка 1929 года ў сувязі з пераносам адміністрацыйнага цэнтра раёна з вёскі Валынцы на чыгуначную станцыю Боркавічы перайменаваны ў Боркавіцкі раён.
Літаратура
правіць- Валынецкі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 214. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А. И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.