Шайтараўскі сельсавет
Ша́йтараўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Шайтарава.
Шайтараўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Верхнядзвінскі раён |
Уключае | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Шайтарава |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 057 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Размяшчэнне
правіцьШайтараўскі сельскі савет размешчаны ў паўночнай частцы Беларусі, на паўночным захадзе Віцебскай вобласці,[1] на захад — паўночны захад ад абласнога цэнтра Віцебск і паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра Верхнядзвінск.
Буйнейшыя рэкі, якія працякаюць па тэрыторыі сельскага савета — Дрыса (183 км) са сваім левым прытокам Свольнаю (99 км) (басейн Заходняй Дзвіны). На поўдні сельсавета працякае Заходняя Дзвіна.
Буйных азер на тэрыторыі сельсавета няма, але ў даліне ракі Дрысы, уздоўж яе рэчышча, ляжыць некалькі невялікіх вадаёмаў ледніковага паходжання.[2]
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года як Прудзінкаўскі сельсавет у складзе Валынецкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Прудзінкі. З 9 сакавіка 1929 года ў складзе Боркавіцкага раёна Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Боркавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Дрысенскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 4 сакавіка 1960 года ў склад Валынецкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Дзегцярова II, Забелы I, Забелы II, Кавалеўшчына, Няверава і чыгуначныя будкі 669 км і 670 км)[3]. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Цястоўскага сельсавета[4]. 25 снежня 1962 года Дрысенскі раён перайменаваны ў Верхнядзвінскі. У 1971 годзе скасавана вёска Дзегцярова[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Пруднікаўскага сельсавета 23 населеныя пункты[6].
7 лютага 1975 года сельсавет перайменаваны ў Шайтараўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Шайтарава[7]. 8 красавіка 2004 года са складу Шайтараўскага сельсавета былі выключаныя ўсе населеныя пункты на тэрыторыі былога калгаса «Кастрычнік» і ўключаныя ў склад Валынецкага сельсавета (вёскі Булаўкі, Вадва, Дадэкі, Казуліна, Прудзінкі, Стайкі, Філіпова)[8]. 25 чэрвеня 2013 года на тэрыторыі сельсавета ўтворана вёска Казакі[9].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1164 чалавек[10], з іх 89,0 % — беларусы, 7,7 % — рускія, 1,6 % — украінцы[11]; паводле перапісу 2019 года — 1057 чалавек[12].
Склад сельсавета
правіцьУ склад Шайтараўскага сельсавета ўваходзяць 14 населеных пунктаў:
- Шайтарава — аграгарадок.
- Альшанікі — вёска.
- Бабарыкі — вёска.
- Барсукі — вёска.
- Жыгулі — вёска.
- Казакі — вёска.
- Ляшчылава — вёска.
- Міхайлова — вёска.
- Несцеры — вёска.
- Ракусіна — вёска.
- Смулькава — вёска.
- Цясты — вёска.
- Хрусцялёва — вёска.
- Юсціянава — вёска.
Вескі, якія раней існавалі на тэрыторыі сельскага савета і зняты з уліку.
Крыніцы
правіць- ↑ Прыблізнае размяшчэнне сельсавета — супутникова мапа
- ↑ Белорусский Посейдон: Водоемы Беларуси Архівавана 30 мая 2010. (бел.), (руск.)
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 42. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 25 июня 2013 г. № 141 Об упразднении и образовании сельских населенных пунктов Верхнедвинского района Архівавана 26 студзеня 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
правіць- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Гос. изд-во БССР. — С. 226. — 300 с. — 10 000 экз. (руск.)
- Сельсавет Шайтараўскі на сайце Radzima.net (бел.)
- Ліст карты N-35-9. (руск.)
- Ліст карты N-35-21. (руск.)