Мікалай Аляксандравіч Волкаў

беларускі гісторык
(Пасля перасылкі з Мікола Волкаў)

Мікалай Аляксандравіч Волкаў, вядомы як Мікола Волкаў (нар. 9 чэрвеня 1985, Мінск) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2016).

Мікалай Аляксандравіч Волкаў
Дата нараджэння 9 чэрвеня 1985(1985-06-09) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера гістарыяграфія[1], Новы час[1], urbanism[d][1], архітэктура[1] і артылерыя[d][1]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2016)
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Бацька — Аляксандр Міхайлавіч, паходзіць з Брагінскага раёна, маці — Таццяна Мікалаеўна (Шагун), з Зажэвічаў Салігорскага раёна.

Скончыў у 2008 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 2009 годзе магістарскую праграму «Ахова і інтэрпрэтацыя гісторыка-культурнай спадчыны» ў ЕГУ. У 2009—2010 гадах навучаўся ў магістратуры НАНБ, у 2011—2013 гадах — у аспірантуры РІВШ пры БДУ, у 2013—2016 гадах — у аспірантуры Інстытута гісторыі НАНБ. Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Забеспячэнне абароназдольнасці рэзідэнцый роду Радзівілаў на беларускіх землях Вялікага Княства Літоўскага ў XVI — пачатку XVIII ст.» (снежань 2016).

Стажыраваўся ва ўніверсітэце Марціна Лютэра ў Гале (2006), Варшаўскім універсітэце (2010—2011), Вольным універсітэце Берліна (2012—2013), Літоўскім эдукалагічным універсітэце ў Вільні (2014).

У 2014—2020 гадах працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу. З 2015 года таксама працаваў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі: вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытных актаў, старшы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і публікацый надзейнасці[2].

У 2020 годзе браў удзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі выбараў, гвалту і беззаконня, за што арыштоўваўся рэжымам Лукашэнкі[3]. 17 лістапада трапіў у лік навукоўцаў, якім кіраўніцтва НАНБ не працягнула кантракт[4].

Супрацоўнік Цэнтра па рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторый[2].

Навуковая дзейнасць

правіць

Сфера навуковых зацікаўленняў: абарончая архітэктура, горадабудаўніцтва і артылерыя Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIII стагоддзях.

Аўтар больш за 50 публікацый, у т.л. кніг «Артылерыя Нясвіжскага замка» (2015) і «Слуцк на старых планах» (2017).

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць