Зажэвічы

аграгарадок у Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Зажэ́вічы[1] (трансліт.: Zaževičy, руск.: Зажевичи) — аграгарадок у Салігорскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Зажэвіцкага сельсавета.

Аграгарадок
Зажэвічы
Самая старая вуліца Зажэвічаў, цяпер Савецкая
Самая старая вуліца Зажэвічаў, цяпер Савецкая
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Афіцыйная мова
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 174
Аўтамабільны код
5
Зажэвічы на карце Беларусі ±
Зажэвічы (Беларусь)
Зажэвічы
Зажэвічы (Мінская вобласць)
Зажэвічы

Цэнтр калгасу «Перадавік», а пазней сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву «Добрыца». Знаходзіцца за 8 км ад Салігорска і за 141 км ад Мінска.

Гісторыя правіць

 
Вёска на карце Рыцы-Дзяноні (1772)
 
Хата Навумчыка — найстарэйшая хата вёскі, пабудавана ў канцы 1920-х

Вядома з XVI ст. як вёска Зажэвічы (Zażewiczy) або Зажэва (Zażewo) Слуцкага княства. Станам на 1566 год належала да «двара» Пагост. Паводле апісання Слуцкага княства 1600 года належала да «двара» Мяцявічы.

У 1797 годзе Зажэвічы — прыватны маёнтак Слуцкага павета Мінскай губерні.

Станам на 1858 год — вёска ў складзе фальварка Трасцянец, які знаходзіўся за 5 км на поўдзень, паблізу сучаснай Бярозаўкі.

У 1870 годзе Зажэвічы — сельская грамада Пагосцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. Зажоўская грамада адносілася да прыхода Пагосцкай царквы, там хрысціліся і вянчаліся зажоўцы, адпаведна, захоўваліся метрычныя кнігі, датычныя жыхароў вёскі (царква і яе архіў згарэлі ў 1944 годзе, падчас наступлення савецкай арміі).

У вялікім пажары 1928 года згарэла адзіная і галоўная вуліца Зажэвіч, жыхары рассяліліся па хутарах.

У 1931 годзе ў Зажэвічах арганізаваны калгас «Перадавік», у якім былі два нацыяналізаваныя ветракі, працавала кузня. З 1938 года савецкія ўлады пачалі гвалтоўнае збіранне зажоўскіх хутароў назад у вёску (найпрасцейшым спосабам прымусу да перавозу хаты ў вёску было разбурэнне даху).

Дэмаграфія правіць

Год Двары Жыхары
1800 61 225
1897 114 1107
1909 171 1245
1917 187 1346
1941 314 1355
2004 340 648

Адукацыя правіць

 
Першы мураваны прыватны дом у Зажэвічах
 
Памятны знак на вуліцы Гуляева

У 1861 годзе адкрыта школа граматы, станам на 1890 год там навучаліся 30 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка. У 1905 годзе для школы пабудавана новае памяшканне. Станам на 1922 год у школе 1-й ступені навучалася 299 дзяцей.

Установы правіць

  • Сярэдняя школа-садок
  • Крама
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура правіць

  • Памяць. Салігорскі раён

Спасылкі правіць