Сяргей Мікалаевіч Прахорчык
Сяргей Мікалаевіч Прахорчык (нар. 1 лістапада 1954, в. Зажэвічы, Салігорскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Сяргей Мікалаевіч Прахорчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 лістапада 1954 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дзяржаўны дзеяч |
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьУ 1972 годзе скончыў Зажэвіцкую сярэднюю школу. У гэтым жа годзе паступіў ў Беларускі інстытут механізацыі і электрафікацыі сельскай гаспадаркі горада Мінска па спецыяльнасці інжынер-электрык. Скончыў інстытут у 1977 годзе.
З 1977 года па 1978 год працаваў старэйшым інжынерам-электрыкам Смалявіцкага РМЗ. З 1978 года займае пасаду старэйшага інжынера- электрыка МППК «Даманавічы» Салігорскага раёна. У 1981 годзе атрымаў пасаду галоўнага інжынера корма- прадпрыемства «Даманавічы». У гэтым жа годзе быў пераведзены на пасаду дырэктара гэтага ж прадпрыемства. З 1983 года па 1995 год быў дырэктарам саўгаса «Новае жыццё»
У 1995 годзе быў абраны старшынёй Салігорскага раённага выканаўчага камітэта і знаходзіўся на гэтым пасту да 2001 года. Адначасова з’яўляўся дэпутатам палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
З 2001 года па 2014 год выконваў функцыі старшыні Салігорскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці.
Зноскі
Спасылкі
правіць- ПРАХОРЧЫК СЯРГЕЙ МІКАЛАЕВІЧ Архівавана 18 студзеня 2022.