Валянціна Аркадзьеўна Ястраб
Валянціна Аркадзьеўна Ястраб (нар. 9 лютага 1962, Зажэвічы, Старобінскі раён, Мінская вобласць) — беларускі педагог і палітык.
Валянціна Аркадзьеўна Ястраб | |
---|---|
Нараджэнне |
9 снежня 1962 (61 год) |
Дзейнасць | педагог, палітык |
Узнагароды |
Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання.
Біяграфія правіць
Нарадзілася 9 снежня 1962 года ў вёсцы Зажэвічы Старобінскага раёна ў сям’і сельскіх настаўнікаў[1].
Скончыла школу ў Старых Цярушках. Пасля заканчэння ўніверсітэта разам з мужам прыехала настаўнічаць у школу вёскі Вялікі Рожан Салігорскага раёна[1].
Васемнаццаць гадоў працавала намеснікам дырэктара ў школах Салігорска, у тым ліку да 1990 года — намеснікам дырэктара сярэдняй школы № 5 Салігорска[1]. У 1990—2005 гадах працавала дырэктарам сярэдняй школы № 5 Салігорска, якая пад яе кіраўніцтвам атрымала статус школы з эстэтычным ухілам[2].
У 1990 годзе абрана ў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання. Галасавала за прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР»[3].
Сям’я правіць
Замужам, мае двух сыноў і дачку.
Узнагароды правіць
- Званне «Выдатнік народнай адукацыі БССР»[1].
Крыніцы правіць
- ↑ а б в г д е По труду и честь!(недаступная спасылка)
- ↑ а б 50-летняя история средней школы № 5 г. Солигорска в интересных фактах и ретро-фотографиях
- ↑ Нечарговая пятая сесія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР дванаццатага склікання. Вынікі пайменнага галасавання. // Народная газета. — 28 жніўня 1991 — С. 3
- ↑ Всё начинается с учителя. Средняя школа № 2 г. Солигорска отметила своё 60-летие