Юрый Сямёнавіч Бушлякоў

мовазнавец, журналіст і перакладчык
(Пасля перасылкі з Юрый Бушлякоў)

Юрый (Юрась) Сямёнавіч Бушлякоў (29 мая 1973, Мінск — 4 чэрвеня 2013[4], Мінск) — беларускі мовазнавец, журналіст і перакладчык.

Юрый Сямёнавіч Бушлякоў
Дата нараджэння 29 мая 1973(1973-05-29) ці 1973[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 чэрвеня 2013(2013-06-04) ці 2013[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці перакладчык, журналіст, мовазнавец, беларусазнавец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера мовазнаўства[2], беларусазнаўства[2], radio journalism[d][2], перакладніцтва[d][2] і language standardization[d][3]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар

Біяграфічныя звесткі

правіць

Скончыў філалагічны факультэт БДУ з чырвоным дыпломам, аспірантуру. Працаваў выкладчыкам на кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ (1999—2003), таксама выкладаў у Нацыянальным гуманітарным ліцэі ў Мінску, Карлавым універсітэце ў Празе. Адначасова займаўся журналістыкай, працаваў у тэлекампаніі «ФІТ» (1994—1995), на Радыё 101,2 (1995—1996), у штотыднёвіку «Наша Ніва» (1997), карэспандэнтам беларускай і ўкраінскай рэдакцый Польскага радыё (1997—1999), журналістам на Беларускім Радыё Рацыя (1999—2002), з 1996 года (праграма «Новае пакаленне выбірае») з перапынкамі супрацоўнічаў з «Радыё Свабода», у 2003—2004 гадах вёў там аўтарскую перадачу «Жывая мова» — нататкі з культуры беларускага маўлення. Меў сына.

Пахаваны на мінскіх Паўночных могілках.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

правіць

Абараніў кандыдацкую дысертацыю (2003) на тэму «Моватворчая практыка Янкі Станкевіча (з гісторыі нармалізацыі беларускай мовы)». Кірункі навуковых інтарэсаў — феномен моўнага пурызму, пытанні нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы, яе стылістыкі і культуры.

Адзін з сааўтараў кнігі «Беларускі клясычны правапіс» (2005, разам з В. Вячоркам, З. Санько і З. Саўкам)[5]. Таксама займаўся перакладамі, пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Ч. Мілаша, Э. А. По, В. Гамбровіча, З. Герберта, Я. Сейферта.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2024.
  4. Ня стала Юрася Бушлякова — Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода, 04 чэрвеня 2013.
  5. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. Вільня—Менск, 2005. — 160 с.

Літаратура

правіць
  • Арлоў У. Імёны Свабоды. — 3-е выд., дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015. — 668 с.: іл. ISBN 978-0-929849-71-3

Спасылкі

правіць
  • http://buslakou.resurs.by(недаступная спасылка) — Старонка памяці Юрася Бушлякова