Наталля Сцяпанаўна Васілевіч

праваабаронца, рэлігійны дзеяч і навуковец

Наталля Сцяпанаўна Васілевіч (15 сакавіка 1982, Мінск) — беларуская праваабаронца, палітолаг і тэолаг.

Наталля Сцяпанаўна Васілевіч
Дата нараджэння 15 сакавіка 1982(1982-03-15) (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Закончыла Беларускі гуманітарны ліцэй (1999). Навучалася на аддзяленні паліталогіі юрыдычнага факультэта БДУ (1999—2004), у магістратуры аддзялення паліталогіі юрыдычнага факультэта БДУ (2004—2005) і аспірантуры кафедры паліталогіі юрыдычнага факультэта БДУ (2005—2008).

Выкладала на кафедры тэорыі і гісторыі права Беларускага інстытута правазнаўства.[1]

У 2014 годзе атрымала ступень магістра ў экуменічных даследаваннях у Бонскім універсітэце. З 2015 года — дактарантка філасофскага факультэта Бонскага ўніверсітэта.

Дзейнасць правіць

Каардынатарка моладзевай філіі Брацтва Трох Віленскіх пакутнікаў Антонія, Яна і Яўстафія Віленскіх, сябра Каардынацыйнай рады Аб’яднання моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы (2002—2005).

Сузаснавальніца і сябра рэдакцыйнай рады часопіса «Палітычная сфера».

Сузаснавацельніца праваслаўнага партала «Царква» (2004—2015).[2][3]

Сябра адміністратыўнай рады Сусветнага брацтва праваслаўнай моладзі «Сіндэсмас», рэгіянальная прадстаўніца Цэнтральнай Еўропы (2007—2009).[3]

У 2010—2019 гадах супрацоўнічала ў структурах Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў.

У 2019 годзе заснавала і рэдагуе часопіс міждысцыплінарных і міжканфесійных даследаванняў хрысціянства «Збожжа».

З 2020 года — мадэратарка экуменічнай групы «Хрысціянская візія»[4] і рэдактарка ейных вэб-сайтаў «Царква і палітычны крызіс у Беларусі» і «Хрысціяне супраць вайны».

Публікацыі і даследаванні правіць

Аўтарка блога «Пані з кадзілам» (2002—2019).

Аўтарка шматлікіх артыкулаў і выступаў у сферы палітыкі, правоў чалавека, свабоды рэлігіі і веравызнання, цэркваў і экуменічнага дыялогу ў Беларусі і ў замежжы, і ролі хрысціян і рэлігійных інстытутаў у пратэстах 2020-га і ў наступныя гады.

Зноскі правіць

  1. Андрэй Смятаннікаў. Выкладчыкі беларускай ВНУ засталіся бяз працы з-за перакананьняў. Generation.by (28/09/2011). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2012. Праверана 14 сакавіка 2023.
  2. Архіўная копія. Царква. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2008. Праверана 14 сакавіка 2023.
  3. а б Наталка Бабіна. Незнаёмае праваслаўе. Наша ніва (31 студзеня 2008). Праверана 14 сакавіка 2023.Сустрэча Сіндэсмаса на тэму: "Ажыцьцяўленьне саборнасьці ў нашым жыцьці" ў Астуні, Італія. Ватыканскае Радыё (22 кастрычніка 2008). Праверана 14 сакавіка 2023.
  4. Макар Мыш. «Ватыкан ідзе на кампраміс з сіламі зла?», або Што стаіць за палітыкай Папы Францішка ў дачыненні Беларусі. Белсат. Праверана 08.11.2022.

Спасылкі правіць

Публікацыі на Academia.edu