Сяргей Сматрычэнка

Сяргей Сматрычэнка (27 сакавіка 1977, Віцебск) — беларускі філолаг-славіст, перакладчык, рэдактар.

Сяргей Сматрычэнка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 сакавіка 1977(1977-03-27) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, славіст, багеміст
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Навучаўся ў Беларускім ліцэі, дзе зацікавіўся чэшскаю моваю[1]. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Пасля сканчэння выкладаў тамака чэшскую і славацкую мовы. Пасля 2 гады працаваў асістэнтам у Інстытуце славістыкі Венскага ўніверсітэта.

У канцы 1990-х пачаў супрацоўнічаць з часопісам «ARCHE», у розны час працаваў у газеце «Наша Ніва», Беларускім ПЭН-цэнтры і інш. Заснавальнік і куратар кніжнай серыі «Чэшская калекцыя» ў выдавецтве Ігара Логвінава. Суарганізатар некалькіх міжнародных літаратурных акцый, у тым ліку фестывалю «Месяц аўтарскага чытання-2007» з удзелам 30 беларускіх пісьменнікаў у чэшскім Брне.

Укладальнік і перакладчык «Анталогіі беларускага апавядання» па-чэшску. Публікуецца найперш у беларускіх, чэшскіх і славацкіх перыядычных выданнях. Сярод аўтараў, перакладзеных на беларускую мову, — Яхім Топал, Іозеф Топал, Міхал Вівег, Мілан Кундэра, Багуміл Грабал, Вацлаў Гавел, Мілаш Урбан, Ева Кантуркава, Вацлаў Чэрны і інш.

Пераклады

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць