Андрэй Валер’евіч Хадановіч

беларускі паэт
(Пасля перасылкі з Андрэй Хадановіч)

Андрэй Валер’евіч Хадановіч (13 лютага 1973, Мінск) — беларускі паэт, перакладчык, філолаг, аўтар YouTube-канала.

Андрэй Валер’евіч Хадановіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 лютага 1973(1973-02-13) (51 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт
Мова твораў беларуская і украінская мова
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
сярэбраны медаль «За заслугі ў культуры Gloria Artis» Медаль Ордэна Пагоні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

правіць

Навучаўся ў школе № 113, потым у школе № 162. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1995) і аспірантуру БДУ па спецыяльнасці замежная літаратура (1999). Выкладае ў БДУ гісторыю французскай літаратуры. Выкладаў у Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Вядзе заняткі ў «Перакладчыцкай Майстэрні» пры Беларускім ПЭН-цэнтры і ў Школе маладога літаратара пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. З 10 снежня 2008 да 5 лістапада 2017 года узначальваў Беларускі ПЭН-цэнтр, цяпер — сябра рады арганізацыі.

Творчасць

правіць
 
Выступленне на 15-годдзі часопіса «Дзеяслоў», 2017 г.

Друкуецца ў часопісах «Arche», «Дзеяслоў», газеце «Наша Ніва». Ягоныя вершы перакладаліся на рускую, польскую, англійскую, латышскую, літоўскую, нямецкую, славацкую, украінскую мовы.

Перакладае на беларускую мову з англійскай, польскай, рускай, украінскай, французскай. Піша вершы, лімерыкі.

Ацэнкі

правіць

Па меркаванні крытыкаў, паэзія Андрэя Хадановіча — прыкметная з’ява сучаснай беларускай літаратуры, у яго творчасці, якая адрозніваецца багаццем і разнастайнасцю мовы, стылістычнымі эксперыментамі, дасягненні ўсходнееўрапейскай «кніжнай» паэзіі спалучаюцца з элементамі «нізавой» культуры (рок, рэп, гарадское прастамоўе).

Бібліяграфія ўласных кніг

правіць
  • «Листи з-під ковдри» (Кіеў: Факт, 2002)
  • «Старыя вершы» (Мінск: Логвінаў, 2003)
  • «Лісты з-пад коўдры» (Мінск: Логвінаў, 2004)
  • «Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі» (Мінск: Логвінаў, 2005)
  • «From Belarus with Love» (Кіеў: Факт, 2005)
  • «Сто лі100ў на tut.by» (Мінск: Выдавецтва «Наша Ніва», 2007)
  • «Święta nowego rocku» (Уроцлаў: Kolegium Europy Wschodniej, 2006)
  • «Бэрлібры» (Мінск: Логвінаў, 2008)
  • «Несымэтрычныя сны» (Мінск: Логвінаў, 2010)
  • «Дэжа вю: перавыбранае» (Мінск, Логвінаў, 2013)
  • Кніга вершаў для дзяцей «Нататкі таткі» (Мінск, Медыял, 2015).
  • «Цягнік Чыкага-Токіё» (Мінск, Логвінаў, 2016),
  • «Школа травы» (Мінск, Кнігазбор, 2019)

Бібліяграфія перакладаў

правіць
  1. Юры Андруховіч «Уводзіны ў геаграфію» (Мінск, Каўчэг, 2005, адзін з перакладчыкаў, іншая перакладчыца - Марына Шода).
  2. Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі «Сёмае неба» (Мінск, Логвінаў, 2006, укладальнік і адзін з перакладчыкаў, іншыя перакладчыкі: Лявон Баршчэўскі, Вадзім Болбас, Галіна Герасіна, Леанід Дранько-Майсюк, Інэса Кур’ян, Алег Лойка, Марыя Мартысевіч, Серж Мінскевіч, Марына Шода).
  3. Чэслаў Мілаш «Іншага канца свету не будзе» (Wrocław, Kolegium Europy Wschodniej, 2007, укладальнік і адзін з перакладчыкаў, іншыя перакладчыкі: Лявон Баршчэўскі, Яўген Буры, Юрась Бушлякоў, Алег Мінкін, Алесь Разанаў, Мікола Раманоўскі, Алесь Чобат, Ян Чыквін).
  4. Збігнеў Гербэрт «Рапарт з Гораду ў аблозе» (Wrocław, Kolegium Europy Wschodniej, 2007, укладальнік і адзін з перакладчыкаў, іншыя перакладчыкі: Юрась Бушлякоў, Марына Казлоўская, Інэса Кур’ян, Марыя Мартысевіч, Серж Мінскевіч, Тацяна Слінка, Ілона Урбановіч-Саўка).
  5. Збігнеў Гербэрт «Рэканструкцыя паэта» (Мінск, Логвінаў, 2009, укладальнік і адзін з перакладчыкаў).
  6. Чэслаў Мілаш «Выратаванне» (Мінск, Логвінаў, 2011, укладальнік і адзін з перакладчыкаў, іншыя перакладчыкі: Лявон Баршчэўскі, Антон Францішак Брыль, Яўген Буры, Юрась Бушлякоў, Кацярына Маціеўская, Алег Мінкін, Алесь Разанаў, Мікола Раманоўскі, Алесь Чобат, Ян Чыквін, Ганна Янкута).
  7. Андрэй Хадановіч чытае Чэслава Мілаша (аўдыёкніга, разам з музыкай гурта “Рацыянальная дыета”, 2011).
  8. Эрык-Эманюэль Шміт «Эвангельле паводле Пілята» (Мінск: Зміцер Колас, 2012).
  9. «Разам з пылам: Калекцыя перакладаў» (аўтарская анталогія, Мінск: «Кнігазбор», 2013).
  10. Рышард Крыніцкі «Дакрануцца…» (Мінск, Логвінаў, 2013).
  11. Віслава Шымборска «Канец і пачатак» (Мінск, Логвінаў, 2013, укладальнік і адзін з перакладчыкаў).
  12. Аляксандр Фрэдра «Помста» (у кнізе Аляксандра Фрэдра «Помста: камедыі», Мінск, Логвінаў, 2013, камедыю “Дзявочыя зарокі” пераклала Марыя Мартысевіч).
  13. Эва Ліпска «Дзень усіх жывых» (Мінск, Логвінаў, 2015).
  14. Богдан Задура «Труны з Ікеі» (Мінск, Логвінаў, 2016).
  15. Яцэк Качмарскі «Муры». Андрэй Хадановіч спявае Яцэка Качмарскага Архівавана 24 лютага 2020.. (Wrocław, Kolegium Europy Wschodniej, 2014).
  16. Сяргій Жадан «Украінскія авіялініі» (Тэрнопаль, Крок, 2015).
  17. Шарль Бадлер «Выбраныя вершы» (Мінск, Выдавец Зміцер Колас, 2016).
  18. Дарота Коман «36 квадратных метраў думак» (Мінск, Логвінаў, 2017).
  19. Ўільям Батлер Ейтс «Выбраныя вершы» (Мінск, Выдавец Зміцер Колас, 2017, адзін з перакладчыкаў, іншыя перакладчыкі: Лявон Баршчэўскі, Антон Францішак Брыль, Ганна Янкута).
  20. Эдгар По «Крумкач», «Эльдарада» ў кнізе Эдгара По «Выбраныя вершы» (Мінск, Выдавец Зміцер Колас, 2017).
  21. Тумас Транстромер «Пад вольным небам» (Мінск, Выдавец Зміцер Колас, 2017, адзін з перакладчыкаў, іншыя перакладчыкі: Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Алеся Башарымава).
  22. Гуніла Бергстром «Суперкніга пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая)». (Мінск, Кнігазбор, 2017, падрадкоўны пераклад са шведскай Алесі Башарымавай і Надзі Кандрусевіч).
  23. Арцюр Рэмбо «Выбранае. (Мінск, Выдавец Зміцер Колас, 2018).
  24. Сяргій Жадан «Вершы» (Мінск, Выдавец Зміцер Колас, 2018).
  25. Святлана Алексіевіч «Цынкавыя Хлопчыкі» (Мінск, Логвінаў, 2018).
  26. Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі «Выбранае» (Мінск, Зміцер Колас, 2019).
  27. Збігнеў Гербэрт «Пасланне Пана Когіта» (Мінск, Логвінаў, 2020, адзін з перакладчыкаў, іншыя перакладчыкі: Юрась Бушлякоў, Марына Казлоўская, Алег Мінкін, Марыя Мартысевіч, Серж Мінскевіч, Таццяна Слінка, Ілона Урбановіч-Саўка).
  28. Андрэй Сэн-Сэнькоў «Лёгкі, як атлетыка» (Free Poetry, Чалябінск-Мінск, 2020).
  29. Сямён Ханін «Уключаючы рэшту» (Мінск, Логвінаў, 2020).

Прызнанне

правіць

Зноскі

  1. Рада БНР узнагародзіла розных дзеячоў за заслугі перад беларускім народам . Рацыя (25 сакавіка 2024). Праверана 25 сакавіка 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць