Народная Воля

беларуская грамадска-палітычная газета
(Пасля перасылкі з Народная воля (1995))

Народная Воля — беларуская грамадска-палітычная газета, выдаецца з ліпеня 1995 года на беларускай і рускай мовах. Галоўны рэдактар з моманту заснавання — Іосіф Сярэдзіч.

«Народная Воля»
Narodnaya volya.jpg
Арыгінальная
назва
Narodnaja Volya
Тып 2 разы на тыдзень

Выдавец УП «Народная Воля»
Рэдактар Іосіф Сярэдзіч
Заснавана ліпень 1995
Мова беларуская, руская
Кошт 0.44 BYN
Галоўны офіс 220030, Мінск, вул. Энгельса, 34а
Вэб-сайт nv-online.info

ГісторыяПравіць

Створана Іосіфам Сярэдзічам, які дагэтуль працаваў галоўным рэдактарам «Народнай газеты» — афіцыйнай газеты Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь (законнага парламента). Газета займала ўмераную цэнтрысцкую пазыцыю, імкнучыся адлюстраваць палітычныя погляды большасці грамадзян. 17 сакавіка 1995 г. Указам № 113 Аляксандр Лукашэнка прызначыў галоўным рэдактарам «Народнай газеты» Мікалая Галко, не зважаючы на тое, што правам прызначаць галоўнага рэдактара сваёй уласнай газеты валодаў толькі Вярхоўны савет.[1] Каб выканаць свой грамадскі абавязак перад чытачамі, Іосіф Сярэдзіч быў вымушаны стварыць новую газету «Народная Воля», першы нумар якой выйшаў 11 ліпеня 1995 г. Яе чытачамі стала значная частка аўдыторыі «Народнай газеты».

Выключэнне з каталога (2005—2008)Правіць

З лістапада 2005 года газета была выключана з каталога «Белпошты» і распаўсюджавалася валанцёрамі. У канцы лістапада 2008 года з'явілася інфармацыя аб тым, што, магчыма, у хуткім часе газета «Народная Воля» вернецца ў дзяржаўную сетку распаўсюджвання і падпісныя каталогі «Белпошты», а таксама зможа друкавацца ў Беларускім доме друку. І ўжо 25 лістапада газета заключыла дамовы з «Белсаюздрукам» і «Белпоштай» на распаўсюд выдання праз рознічную сетку кіёскаў і па падпісцы. Таксама заключана дамова на друкаванне газэты ў сталічным Беларускім доме друку.[2] Раней выданне друкавалася ў Смаленску.

25 студзеня дырэктару РУП «Белсаюздрук» І. В. Дудзічу быў накіраваны ліст, у якім рэдакцыя з-за просьбаў чытачоў аб немагчымасці набыць газэту ў рознічным продажы, заклікала кіраўніцтва «Белсаюздруку(бел. (тар.)) бел.» павялічыць колькасьць прадаваных выданьняў да 7500 экзэмпляраў. Але кіраўніцтва РУП «Белсаюздрук» у сваім лісьце заявіла, што не плануе прымаць у продаж большы наклад.[3]

Спроба закрыццяПравіць

25 красавіка 2011 года Міністэрствам інфармацыі пададзеныя пазовы ў Вышэйшы гаспадарчы суд аб спыненні выпуску газет «Наша Ніва» і «Народная Воля» у адпаведнасці з падпунктам 2.2. пункта 2 ст.51 закона Беларусі «Аб сродках масавай інфармацыі» ў сувязі з вынясеннем рэдакцыям названых выданняў на працягу года двух і больш пісьмовых папярэджанняў[4]. «Народная Воля» кожны год атрымлівала па 2-3 папярэджанні[5].

Вышэйшы гаспадарчы суд адхіліў скаргу рэдакцыі «Народнай волі» на папярэджанне Мінінфармацыі і пакінуў санкцыю ў сіле[6].

17 чэрвеня 2011 года на прэс-канферэнцыі для цэнтральных і рэгіянальных беларускіх СМІ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне наконт падачы іску аб закрыцці дзвюх газет, заявіў[5]:

  «Народная воля» так і нарываецца, яна правакуе ўладу, можа, яшчэ кагосьці. Ёй выгодна ладзіць правакацыі, каб мы неяк рэагавалі па законе на гэта. І каб потым узбуджаны Захад у іх абарону падымаў гвалт і нажываў на гэтым рэйтынг  

ЗабароныПравіць

25 жніўня 2020 года Беларускі дом друку адмовіўся друкаваць свежы нумар «Народнай Волі» быццам з-за паломкі станка[7][8]. У гэтыя ж тэрміны і па той жа прычыне не выйшлі ў свет тры нумары «Комсомольской правды в Белоруссии» і па нумару «БелГазеты» і «Свободных новостей плюс» – усе чатыры газеты асвятлялі пратэсты ў Беларусі[9][10].

Пасля «Народная Воля» друкавалася некаторы час у Маскве, але маскоўская друкарня разарвала дамову з рэдакцыяй, і папяровы выпуск газеты спыніўся. 13 лістапада 2020 года ўвесь тыраж «Народнай Волі» (друкаваўся ў Расіі) быў канфіскаваны з рэдакцыі невядомымі людзьмі, якія не прадявілі дакументаў (меркавана сілавікі)[11]. Акрамя таго, на «Народную волю» падала ў суд «Белпошта» за непастаўку накладу[12].

Станам на студзень 2021 года з прычыны адмовы беларускіх друкарняў друкаваць, а «Белпошты» ды «Белсаюздруку(бел. (тар.)) бел.» распаўсюджваць, «Народная Воля» па-ранейшаму не друкуецца[13][14].

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 171. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).

Зноскі

  1. Взятие СМИ под контроль, нарушение профессиональной самостоятельности редакций
  2. БелаПАН, «Народная воля», магчыма, з'явіцца ў шапіках ужо пасьлязаўтра
  3. Народная воля, «Дапамажыце набыць свежы нумар „Народнай Волі“!»
  4. Лукашэнка зачыняе «Нашу Ніву» і «Народную Волю»
  5. 5,0 5,1 Газета «Народная воля» преднамеренно провоцирует власть — Лукашенко. БелТА
  6. «Народная воля» засталася з папярэджаннем
  7. ЕЎРАРАДЫЁ Трэцяя газета не змагла надрукавацца ў "Беларускім доме друку" (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (25 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2020. Праверана 26 жніўня 2020.
  8. ЕВРОРАДИО Третья газета не смогла напечататься в "Белорусском доме печати" (руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (25 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2020. Праверана 26 жніўня 2020.
  9. ЕЎРАРАДЫЁ "Беларускі дом друку" адмовіўся друкаваць і нумар "Свободных новостей" (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (25 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2020. Праверана 26 жніўня 2020.
  10. ЕВРОРАДИО "Белорусский дом печати" отказался печатать и номер "Свободных новостей" (руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (25 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2020. Праверана 26 жніўня 2020.
  11. Силовики изымают тираж «Народной воли» в редакции
  12. «Сколько можно?» Как выживают негосударственные газеты
  13. Печатную версию «Брестской газеты» постигла участь «Народной воли», «БелГазеты», «Свободных новостей Плюс» (руск.) . mediaiq.by. Брестская газета (19 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021. Праверана 19 студзеня 2021.
  14. «Все типографии отказались печатать». «Брестская газета» приостанавливает выпуск бумажной версии (руск.) . TUT.BY (19 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021. Праверана 19 студзеня 2021.

СпасылкіПравіць