БелГазета
БелГазета — інфармацыйна-аналітычная рускамоўная газета, выходзіць штотыдзень у Беларусі[1][2]. Да верасня 2005 года — «Беларуская газета»[3].
«БелГазета» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
«БелГазета» |
Тып | інфармацыйна-аналітычная |
Фармат | A3 |
Галоўны рэдактар | Ігар Валер’евіч Высоцкі |
Заснавана | 1995 |
Мова | руская |
Перыядычнасць | штотыдзень |
Аб’ём | 16-24 паласы |
Галоўны офіс | Мінск, вуліца Кальварыйская, 33, офіс 46 |
Тыраж | 7010 |
Вэб-сайт | belgazeta.by |
Займаецца незалежным асвятленнем падзей эканамічнага, унутрыпалітычнага, дзелавога, культурнага, грамадскага, міжнароднага жыцця Беларусі і блізкага замежжа (Расія, Украіна, краіны Балтыі). Асноўная тэматыка: дзяржава, палітыка, эканоміка, бізнэс, кампаніі і рынкі, грамадства, здарэнні, крымінал, шоу-бізнэс, культура.
Забароны
правіць25 жніўня 2020 года Беларускі дом друку адмовіўся друкаваць свежы нумар «БелГазеты» быццам з-за паломкі станка[4][5]. У гэтыя ж тэрміны і па той жа прычыне не выйшлі ў свет тры нумары «Комсомольской правды в Белоруссии» і па нумару «Народнай волі» і «Свободных новостей плюс» — усе чатыры газеты асвятлялі пратэсты ў Беларусі[6][7].
Станам на студзень 2021 года з прычыны адмовы беларускіх друкарняў друкаваць, а «Белпошты» ды «Белсаюздруку» распаўсюджваць, «БелГазета» па-ранейшаму не друкуецца[8][9].
Зноскі
- ↑ Газета БелГазета. Белорусская газета. (руск.). tamby.info. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2019. Праверана 27 сакавіка 2019.
- ↑ jovana. Milena Jesenská Fellowships: and the selected journalists are (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2017. Праверана 18 лістапада 2018.
- ↑ БелГазета (руск.). ИноСМИ.ру . Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2019. Праверана 29 ліпеня 2019.
- ↑ ЕЎРАРАДЫЁ. Трэцяя газета не змагла надрукавацца ў "Беларускім доме друку" . Еўрапейскае радыё для Беларусі (25 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2020. Праверана 26 жніўня 2020.
- ↑ ЕВРОРАДИО. Третья газета не смогла напечататься в "Белорусском доме печати" (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (25 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2020. Праверана 26 жніўня 2020.
- ↑ ЕЎРАРАДЫЁ. "Беларускі дом друку" адмовіўся друкаваць і нумар "Свободных новостей" . Еўрапейскае радыё для Беларусі (25 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2020. Праверана 26 жніўня 2020.
- ↑ ЕВРОРАДИО. "Белорусский дом печати" отказался печатать и номер "Свободных новостей" (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (25 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2020. Праверана 26 жніўня 2020.
- ↑ Печатную версию «Брестской газеты» постигла участь «Народной воли», «БелГазеты», «Свободных новостей Плюс» (руск.). mediaiq.by. Брестская газета (19 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021. Праверана 19 студзеня 2021.
- ↑ «Все типографии отказались печатать». «Брестская газета» приостанавливает выпуск бумажной версии (руск.). TUT.BY (19 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021. Праверана 19 студзеня 2021.