Іосіф Паўлавіч Сярэдзіч
Іосіф Паўлавіч Сярэдзіч (нар. 1 кастрычніка 1949, Забараўцы, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі журналіст, рэдактар газеты «Народная Воля».
Іосіф Паўлавіч Сярэдзіч | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст |
Дата нараджэння | 1 кастрычніка 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Забараўцы, Пінскі раён. Журналістыкай займаецца з 1967 года. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. Працаваў у «Сельскай газеце», «Советской Белоруссии» (да 1990 года).
З мая 1990 па студзень 1996 — дэпутат Вярхоўнага Савета XII склікання. Адначасова з 1990 па 1995 год займаў пасаду галоўнага рэдактара «Народнай газеты» — органа Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Выданне займала ўмераную цэнтрысцкую пазыцыю, імкнучыся адлюстраваць палітычныя погляды большасці грамадзян. 17 сакавіка 1995 г. Указам № 113 Аляксандр Лукашэнка прызначыў галоўным рэдактарам «Народнай газеты» Мікалая Галко, не зважаючы на тое, што правам прызначаць галоўнага рэдактара сваёй уласнай газеты валодаў толькі Вярхоўны савет.[1]
Іосіф Сярэдзіч быў вымушаны стварыць новую газету «Народная Воля», першы нумар якой выйшаў 11 ліпеня 1995 года. З таго часу з’яўляецца галоўным рэдактарам выдання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[2].
Зноскі
- ↑ Взятие СМИ под контроль, нарушение профессиональной самостоятельности редакций(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2022. Праверана 3 снежня 2017.
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100