Адкрыць галоўнае меню

Лагі́шынскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19401962 гадах. Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Пінскай[2], з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей. Цэнтр — вёска (з 1959 г. гарадскі пасёлак) Лагішын. Плошча раёна 1,1 тыс. км² (1941 год).

Лагішынскі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Лагішын
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Дата скасавання 25 снежня 1962
Вышыня
над узроўнем мора
161 м[1]

12 кастрычніка 1940 года падзелены на 11 сельсаветаў: Багданаўскі, Бабрыкоўскі, Дабраслаўскі, Дуброўскі, Забаравецкі, Загародскі, Лагішынскі, Парэцкі, Хвароснаўскі, Чамярынскі, Чухаўскі.

З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваныя Багданаўскі, Дабраслаўскі, Дубраўскі, Забаравецкі, Чамярынскі сельскія саветы, утвораны Лышчаўскі сельскі савет[3]. 14 кастрычніка 1957 года да раёна далучаны Масявіцкі сельсавет скасаванага Жабчыцкага раёна. 31 сакавіка 1959 года скасаваны Хвароснаўскі сельсавет[4]. 8 жніўня 1959 года далучаны Выганашчаўскі, Гортальскі, Коланскі, Рэчкаўскі сельсаветы і г.п. Целяханы скасаванага Целяханскага раёна. 22 снежня 1959 года вёска Лагішын атрымала статус гарадскога пасёлка, Лагішынскі сельсавет скасаваны, яго населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Лагішынскаму гарадскому пасялковаму Савету. 8 сакавіка 1960 года Чухаўскі сельсавет перайменаваны ў Навадворскі.

25 снежня 1962 года Лагішынскі раён быў скасаваны, тэрыторыя далучана да Пінскага раёна, вёска Багданаўка перададзена ў склад Лунінецкага раёна[5].

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 15 января 1940 г. Об образовании районов в Барановичской, Белостокской, Брестской, Вилейской и Пинской областях Белорусской ССР // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  5. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г. Об укрупнении сельских районов Белорусской ССР

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.