Сельская газета
газета
«Сельская газета» — грамадска-палітычная ўрадавая газета, якая асвятляе пытанні палітыкі, аграрнай эканомікі, экалогіі, навукі і культуры[1].
«Сельская газета» | |
---|---|
![]() | |
Тып | Грамадска-палітычная |
Выдавец | Савет Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі |
Галоўны рэдактар | Сяргей Міховіч |
Заснавана | 1921 |
Мова | беларуская, руская |
Перыядычнасць | 3 разы на тыдзень |
Галоўны офіс | 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10-а. |
Тыраж | 35 тыс.[1] |
Вэб-сайт | belniva.sb.by |
Гісторыя Правіць
Першы нумар газеты выйшаў 15 студзеня 1921 года. Больш чым за 90 год існавання газеты, у выдання было больш дзясятка галоўных рэдактараў і сем назваў. Газета выходзіла як «Беларуская вёска», «Беларуская веска», «Калгаснік Беларусі», «Савецкі селянін», «Калгасная праўда», «Сельская газета», «Белорусская нива» і ізноў як «Сельская газета»[2].
Рэдактары Правіць
- Радзівон Канстанцінавіч Шукевіч-Трацякоў
- Сяргей Міховіч
Супрацоўнікі Правіць
- Святлана Аляксандраўна Алексіевіч
- Уладзімір Уладзіміравіч Барысенка
- Марыя Антонаўна Вайцяшонак
- Уладзімір Адамавіч Жылка
- Васіль Аляксеевіч Жуковіч
- Анатоль Мікалаевіч Казловіч
- Валянціна Міхайлаўна Коўтун
- Леанід Кірэевіч Левановіч
- Макар Паслядовіч
- Уладзімір Рыгоравіч Правасуд
- Леанід Цімафеевіч Пракопчык
- Міхась Пянкрат
- Віктар Пятровіч Супрунчук
- Іосіф Паўлавіч Сярэдзіч
- Мікалай Мікалаевіч Федзюковіч
- Васіль Аляксандравіч Шырко
- Уладзімір Мікалаевіч Шыцік
- Эрнест Васільевіч Ялугін
- Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц
Зноскі
- ↑ а б Белорусская нива(недаступная спасылка). Minskby.info. Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2014. Праверана 12 красавіка 2015.
- ↑ Таццяна Пастушэнка. Газета «Белорусская нива» 19 мая выпустит 20-тысячный номер (руск.). БЕЛТА. Праверана 12 красавіка 2015.