Мікалай Мікалаевіч Федзюковіч
Мікола Федзюковіч (Мікалай Мікалаевіч Федзюковіч; 22 мая 1943, вёска Гутава, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць — 8 студзеня 1997 г.) — беларускі паэт, перакладчык.
Мікалай Мікалаевіч Федзюковіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 мая 1943 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 студзеня 1997 (53 гады) |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1960) працаваў літсупрацоўнікам драгічынскай раённай газеты «Чырвоная зорка», фотакарэспандэнтам лунінецкай міжраённай газеты «Ленінскі шлях» на Берасцейшчыне. У 1962—1965 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1970 г. скончыў Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве. З 1970 г. быў рэдактарам у выдавецтве «Народная асвета», з 1971 г. — літсупрацоўнікам, потым загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва газеты «Чырвоная змена», у 1975—1976 гг. — рэдактарам у рэдакцыі часопіса «Служба быту Беларусі», у 1979—1983 гг. — зноў у «Чырвонай змене». З 1993 г. літкансультант газеты «Белорусская нива» і адначасова кіраўнік літаб’яднання пры «Чырвонай змене».
Першыя вершы апублікаваў у 1962 г. (міжраённая газета «Ленінскі шлях»). Аўтар зборнікаў вершаў «Зямля-магніт» (1968), «Мілавіца» (1971), «Птушыны грай» (1976), «Макаў цвет» (1979). Перакладаў з рускай, французскай і ўкраінскай моў.
У 1976 годзе ў перакладзе І. Бурсава ў Маскве выйшла кніга паэзіі «Птичье дерево». Таксама вершы перакладаліся на літоўскую, украінскую і іншыя мовы.
У 2009 годзе ў серыі «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя» выйшаў пасмяротны зборнік выбранай паэзіі «Красадзён» (уклададальнік Віктар Гардзей).
Зноскі
Літаратура
правіць- Мікола Федзюковіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.