Гутава
Гу́тава[2] (трансліт.: Hutava, руск.: Гутово) — вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Драгічынскага сельсавета.
Вёска
Гутава
|
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 14 км у напрамку на ўсход ад горада Драгічын, за 124 км ад Брэста, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын[3].
Насельніцтва
правіць- 513 жыхароў, 46 двароў (1886)
- 787 жыхароў (1905)
- 332 жыхары (1921)
- 499 жыхароў, 196 двароў (1995)
- 504 жыхары, 201 двор (1997)[3]
Гісторыя
правіцьПершая згадка населенага пункта ў пісьмовых крыніцах адносіцца да 1502 года.
З 1795 па 1920 вёска была часткай Варацэвіцкай воласці Кобрынскага павета. У 60-я гады XIX стагоддзя ў Гутаўскай сельскай абшчыне пражывала 435 рэвізскіх душ (дзяржаўных сялян, 218 мужчын і 217 жанчын), якія раней адносіліся да восьмай Радагошскай сельскай абшчыны. У 1886 годзе ў вёсцы было 46 двароў, насельніцтва складала 513 чалавек. У 1905 годзе насельніцтва вёскі склала 787 чалавек.
З 1921 па 1939 год вёска была ў складзе Варацэвіцкай гміны Польшчы. У 1921 годзе ў населеным пункце пражывала 332 чалавекі (сярод іх 312 — праваслаўныя хрысціяне, 3 — каталікі, 17 — іудзеі). Як і ў 1921 годзе, у 30-я гады XX стагоддзя населены пункт налічваў 74 двары.
Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад і з’яўлялася цэнтрам Гутаўскага сельсавета[4].
Помнікі гісторыі і культуры
правіць- Драўляная Свята-Міхайлаўская царква[5] (архітэктар М. В. Раманаў).
- Магіла ахвяр фашызму[3].
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіць- Мікола Федзюковіч (1943—1997) — беларускі паэт, перакладчык.
- Ала Канстанцінаўна Кабаковіч (1943—1985) — беларускі літаратуразнавец, крытык, паэтэса, перакладчык.
Крыніцы
правіць- ↑ https://www.webcitation.org/6BDcA7DX9?url=http://foto-planeta.com/np/57024/gutovo.html Праверана 5 ліпеня 2012.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ а б в БелЭн 1997.
- ↑ Решение Брестского областного совета депутатов № 307 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области» Архівавана 3 лютага 2014. (руск.)
- ↑ Гутава на сайце Radzima.org
Літаратура
правіць- Гу́тава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 548. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх