Алесь Мікус

беларускі музыкант, публіцыст, перакладчык

Алесь Мікус (нар. 1982, Мінск) — беларускі музыкант, публіцыст, перакладчык.

Алесь Мікус
Дата нараджэння 1982
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі публіцыст, перакладчык

БіяграфіяПравіць

Навучаўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (аддзяленне псіхалогіі), у аспірантуры Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Унук Народнага артыста БССР, акцёра Купалаўскага тэатра Здзіслава Стомы.

Грамадская дзейнасцьПравіць

У 1997 годзе быў удзельнікам Устаноўчага з'езду «Маладога фронту». З 1999 году браў удзел у дзейнасці «Белага легіёну» (пазней — аўтар гімна гэтай арганізацыі). З 2002 годзе стаў адным з арганізатараў суполкі «Гега рух».

У 2011 годзе ўдзельнічаў у І-й Крывулі (з'ездзе) прыхільнікаў руху за балцкае адзінства (Куртавенай, Літва), у 2012 г. — у ІІ-й Балцкай Крывулі ў латвійскай Трыкаце.

Публіцыстычная і выдавецкая дзейнасцьПравіць

У «Маладым фронце» выдаваў газету «Гэта мы» (1997—2000). Для Беларускай партыі свабоды падрыхтаваў часопіс «Нацыя» (выйшаў адзіны нумар, 2001), для права-кансерватыўнага крыла руху «Зубр» — бюлетэнь «Рубон» (2002). Таксама ўдзельнічаў у выданні газеты «Слова нацыі» (2001—2002).

У 2003-2005 г. рэдагаваў сайт Gegaruch.org.

У 2012 г. заснаваў сайт Svajksta.by. Рэдактар часопіса-гадавіка «Svajksta» (з 2017 г.). Укладальнік кнігі «Пра паганства і балтаў» (выйшла ў 2018 г.).

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2012 г.).

Музычная дзейнасцьПравіць

2008: стварэнне мартыял-гурта «Крывакрыж». На выдадзеным у Літве дыску «У каралеўскіх далонях», які выйшаў пры падтрымцы Саюза пісьменнікаў Літвы, «Крывакрыж» выканаў палову песень. Поўнафарматны дыск «Малітвы вайны» выйшаў у 2009 годзе.

2012: акустычны альбом «Вырай».

2013: падчас штогадовага фэсту «Crivia Aeterna» выступ у рамках беларуска-латышскага музычнага этна-ф'южн-праекту Ugn-Udn.

2014: інтэрнэтавы міні-альбом «Рамантыка» (у складзе: сола-раяль-скрыпка), у тым ліку з песнямі на словы даваенных паэтаў Тодара Кляшторнага і Уладзіміра Дубоўкі.

2015: інтэрнэтавы альбом «Марыйскія песні» (раяль, сола, паэтычнае дэкламаванне), створаны па ўражаннях ад паездкі да марыйскіх паганцаў у Марый Эл.

2016: працяг музычнай творчасці ў рамках сумеснага мінска-гомельскага музычнага праекта «Eizva» (песні «Дзень адзінства», «Гімн Вайшнорыі», «Генэрал Люцыян» і інш.).

Зноскі

СпасылкіПравіць