Вейшнорыя
Вейшнорыя (трансліт.: Viejšnoryja, руск.: Вейшнория), альбо таксама Вайшнорыя — віртуальная дзяржава[ru],[4][5][6] якая ўзнікла згодна з легендай сумесных стратэгічных вучэнняў «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі і выклікала вялікі, пераважна жартоўны, розгалас у Інтэрнэце. Паводле сцэнара вучэнняў выдуманая дзяржава займае тэрыторыю большай часткі Гродзенскай вобласці і паўночна-заходніх частак Мінскай і Віцебскай абласцей[7]. Карыстальнікі сеткі Інтэрнэт і журналісты адзначаюць, што мяжа Вейшнорыі ў вялікай ступені супадае з мяжой Польшчы і СССР у 1920—1939 гадах.[8] Таксама заўважана, што «абвешчаная» дзяржава супадае з электаральнай картай Зянона Пазняка падчас выбараў прэзідэнта Беларусі ў 1994 годзе[9]. Акрамя таго, у гэтай частцы Беларусі пражывае больш людзей, якія размаўляюць на беларускай мове, а таксама гэта раёны Беларусі з вялікай доляй каталіцкага насельніцтва.[10][11][12]
віртуальная дзяржава | |||||
Вейшнорыя | |||||
---|---|---|---|---|---|
трансліт.: Viejšnoryja руск.: Вейшнория | |||||
|
|||||
Гімн: «Дзяржаўны гімн Вайшнорыі» | |||||
![]() Межы віртуальнай дзяржавы Вейшнорыя згодна з легендай сумесных стратэгічных вучэнняў «Захад-2017». |
|||||
2017 —
|
|||||
Сталіца | Гродна[1] | ||||
Найбуйнейшыя гарады |
Ліда Смаргонь |
||||
Мова(ы) |
беларуская літоўская польская руская |
||||
Рэлігія |
каталіцтва праваслаўе |
||||
Грашовая адзінка | Талер | ||||
Плошча | ≈ 46 103 км²[2] | ||||
Насельніцтва | ≈ 1 488 917 чал.[3] | ||||
Гісторыя | |||||
• 29 жніўня 2017 | Аглашэнне легенды вучэнняў «Захад-2017» | ||||
![]() |
ГісторыяПравіць
Легенда вучэнняў «Захад-2017»Правіць
Беларуска-расійскія вучэнні маюць статус стратэгічных і з’яўляюцца мадэляваннем паўнавартаснай вайны.[13] 12 ліпеня 2017 года на форуме АБСЕ ў Вене намеснік кіраўніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёр Павел Муравейка часткова раскрыў сцэнар правядзення вучэнняў.[14] Згодна з легендай на вучэннях «Захад-2017» будзе распрацаваная мадэль канфлікту паміж «Паўночнымі» (Беларусь і Расія) і «Заходнімі» (кааліцыя трох дзяржаў-агрэсараў: Вейшнорыі, Весбарыі і Лубеніі).[15] Згодна з картай, Лубенія супадае з так званым «Сувалкскім калідорам», што аддзяляе Беларусь ад Калінінградскай вобласці, гэта значыць ахоплівае тэрыторыю паўночна-ўсходняй часткі Польшчы і паўднёва-заходняй часткі Літвы.[16] Умоўная Весбарыя займае тэрыторыю заходняй Літвы і цэнтральнай Латвіі.[17] Па сцэнарыі, «Заходнія» спрабуюць раскалоць саюз Беларусі і Расіі, пагоршыць сацыяльна-эканамічную абстаноўку ў першай, дамагчыся там змены кіраўніцтва і, выкарыстоўваючы ўсё гэта, захапіць частку Беларусі і стварыць там дзяржаву пад назвай «Вейшнорыя». Пасля чаго «Заходнія» збіраюцца ўвесці свае войскі на тэрыторыю ўсёй краіны. «Паўночныя», адпаведна, павінны гэтым планам супрацьстаяць[18].
Паходжанне назвыПравіць
Назва «Вейшнорыя» паходзіць ад балцкага імя Вайшнор (у літоўцаў «Vaišnoras», у сярэднявечных прусаў «Waisnor») — «той, хто ахвотна частуе», то бок хлебасольны[19]. У Ашмянскім раёне ёсць вёскі Вялікія Вайшнарышкі і Малыя Вайшнарышкі. На поўначы Літвы (у Шаўляйскім і Ёнішкіскім раёнах[lt]) ёсць вёскі Вайшнорай[lt].
У Інтэрнэце сустракаюцца дзве версіі напісання назвы выдуманай дзяржавы — Вейшнорыя і Вайшнорыя. Другая назва лічыцца больш аўтэнтычнай.
РэакцыяПравіць
Рэакцыя ў ІнтэрнэцеПравіць
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
EIZVA. Гімн Вайшнорыі / Himn Vaišnoryji |
Вестка пра выдуманую дзяржаву стала віруснай у байнэце, выклікала шматлікія жарты[ru]. Беларускамоўная газета «Наша Ніва» прапанавала сваім чытачам прайсці жартоўны тэст на званне сапраўднага вейшнорца.[20]
29 жніўня 2017 года ў Твітэры з’явіўся акаунт «МЗС Вейшнорыі», у якім публікуюцца палітычныя заявы ад імя віртуальнай дзяржавы.[21] Паводле акаунта «МЗС Вейшнорыі», гімнам выдуманай дзяржавы з’яўляецца песня «Нямон» гурта «Стары Ольса». Той жа акаунт паведамляе, што афіцыйныя рэзідэнцыі віртуальнай дзяржавы знаходзяцца ў Гродне, парламент і ўрад (акрамя міністэрства культуры) — у Лідзе, а культурнай сталіцай Вейшнорыі з’яўляецца Смаргонь[22].
30 жніўня адкрываецца сайт Генеральнага консульства Вейшнорыі, які прымае заяўкі на грамадзянства з вырабам «карты вейшнорца». У кастрычніку 2017 усё, хто замовілі карту, атрымалі магчымасць на гэтым жа рэсурсе, высунуўшы сваю праграму, балатавацца ў «Сойм Вейшнорыі». Сойм сфармаваны 14 кастрычніка 2017 года па выніках галасавання сярод зарэгістраваных карыстальнікаў і пачаў першую анлайнавую сесію 5 сакавіка 2018 года, прыняўшы Канстытуцыю Вейшнорыі і шэраг законаў. Афіцыйны сайт Вейшнорыі[A] актыўна выкарыстоўвае як разліковы сродак беларускі крыптаталер[en] і спрыяе яго прасоўванню, а з 23 лютага 2018 наогул прымае яго пад свой «патранат».[23] Гэта дае падставы разглядаць Вейшнорыю не толькі як мем, падобна Сан Эскабару, але і як устойлівую кібердзяржаву.
Таксама ёсць сайт Нацыянальнага банка Вейшнорыі, які праводзіць тэставанне новых манет вартасцю ў 1 талер ў трох варыянтах. Пасля тэставання новыя манеты выйшлі ў варыянтах Гродна, Ліда, Смаргонь. Пазней быў выпушчаны чацвёрты талер з выявай Тадэвуша Касцюшкі.
12 верасня ў Facebook з’явіліся старонкі Генеральнага консульства Вейшнорыі ў Барашах[uk], Адэсе, а пазней — Пасольства Вейшнорыі ва Украіне, якое пазіцыянуе сябе як «афіцыйнае прадстаўніцтва рэспублікі Вейшнорыя ва ўкраінскім сегменце Facebook».
Рэакцыя грамадскасціПравіць
На думку гісторыка Аляксандра Пашкевіча, шэф-рэдактара часопіса «ARCHE Пачатак», назва «Вейшнорыя» можа замацавацца ў якасці жартоўнай за паўночна-заходняй часткай Беларусі:[24]
Я дык не здзіўлюся, калі за месяц вучэнняў гэтая вар’яцкая «Вейшнорыя» нават і замацуецца для нефармальнага жартаўлівага азначэння рэгіёна Беларусі з перавагай ці значнай доляй у структуры мясцовага насельніцтва каталікоў. Бо раней, здаецца, абагуленай назвы для яго лаканічнага акрэслення ў нас і не існавала. |
Пісьменнік Вінцэсь Мудроў лічыць, што розгалас вакол выдуманай дзяржавы распальвае сепаратысцкія настроі:[25]
Гісторыя з «Вейшнорыяй», якая апанавала інфармацыйную стужку, гэта нішто іншае, як наўмыснае распальваньне сэпаратысцкіх настрояў у краіне. Бо сярод «вейшнорцаў» відавочна знойдуцца тыя, хто ўхопіцца за ідэю адасабленьня згаданай тэрыторыі і стварэньня там незалежнай краіны, вэктар разьвіцьця якой будзе скіраваны на Захад. |
Гродзенскі журналіст Андрэй Пачобут піша:[26]
Вейшнорыя — яшчэ той анекдот, але ёсць штосьці злосна-вычварнае ў тым, з якой лёгкасцю генералы абвесцілі адну частку краіны ворагам іншай часткі... У любым выпадку гэта мне не падабаецца. |
Па словах журналіста і блогера Дзяніса Казанскага, раней у Беларусі не было асобнай назвы для гэтага рэгіёну, які як і Заходняя Украіна, у мінулым знаходзіўся ў складзе Польшчы:[27]
Але чым больш з’яўлялася жартаў, тым больш людзей сталі казаць аб існаванні Вейшнорыі ўсур’ёз. Гэта ж у нас ва Украіне ёсць умоўны «ўкраінскі П’емонт» — Галічына. А ў Беларусі ніякага такога «беларускага П’емонта» не было. Заходнія вобласці раней не вылучалі ў нейкі асаблівы рэгіён і ніякая зборная назва для іх не існавала. А цяпер беларускія і расійскія ваенныя раптам прыдумалі яе, і атрымалі новы сеткавы мем. |
Гл. таксамаПравіць
ЗаўвагіПравіць
- ↑ Па сутнасці нагадвае сацыяльную сетку, што дазваляе каардынаваць розныя праекты. Станам на пачатак 2018 года было зарэгістравана больш за 13,5 тысяч удзельнікаў.
Зноскі
- ↑ Yana Lyushnevskaya, Alistair Coleman. Belarus at 'war' with imaginary country of Veyshnoria(англ.) . BBC (31 жніўня 2017). Праверана 8 жніўня 2018.
- ↑ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(руск.) . Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь (1 студзеня 2011). Праверана 8 жніўня 2018.
- ↑ Численность населения по областям и г. Минску(руск.) . Национальный статистический комитет Республики Беларусь (1 студзеня 2018). Праверана 8 жніўня 2018.
- ↑ Как придуманное государство стало бизнес-проектом(руск.) . Office Life (8 лістапада 2017). Праверана 8 жніўня 2018.
- ↑ Полина Легина. Что заставляет белорусов эмигрировать в Вейшнорию и «брать с собой тюрьму»(руск.) . dev.by (17 лютага 2018). Праверана 8 жніўня 2018.
- ↑ Денис Лавникевич. Как бы страна. Как делается бизнес на Вейшнории(руск.) . Деловая Столица (11 ліпеня 2018). Праверана 8 жніўня 2018.
- ↑ «Вейшнорыя», «Весбарыя» і «Лубенія» нападаюць на Беларусь і Расію — сцэнар вучэнняў «Захад-2017» . Наша Ніва (29 жніўня 2017). Праверана 8 жніўня 2018.
- ↑ Россияне создали в Беларуси новую страну, чтобы освободить ее от сепаратистов. Лукавая история Вейшнории(руск.) . Еспресо (31 жніўня 2017). Праверана 8 жніўня 2018.
- ↑ «Варожая Вейшнорыя» супадае з электаральнай картай Пазняка за 1994 год . Наша Ніва (29 жніўня 2017). Праверана 8 жніўня 2018.
- ↑ Уявний ворог Білорусі завойовує популярність у соцмережах(укр.) . Радіо Свобода (3 верасня 2017). Праверана 8 жніўня 2018.
- ↑ З Україною не вийшло? У мережі розповіли, як Білорусь розколюють на частини(укр.) . Обозреватель (1 верасня 2017). Праверана 8 жніўня 2018.
- ↑ The Zapad Military Exercise Reveals Putin's Fear(англ.) . Bloomberg (15 верасня 2017). Праверана 8 жніўня 2018.
- ↑ Belarusian Twitter users are swearing allegiance to a fictional country invented for Moscow's ‘Zapad 2017’ war-games(англ.) . Meduza (31 жніўня 2017). Праверана 8 жніўня 2018.
- ↑ Біло-синій прапор, лелека на гербі, столиця у Гродно. Легенда навчань «Запад-2017» про існування країни Вейшнорії породила хвилю мемів(укр.) . Гордон (31 жніўня 2017). Праверана 8 жніўня 2018.
- ↑ Глава Минобороны Белоруссии: учение «Запад-2017» не направлено против третьих стран(руск.) (недаступная спасылка). ТАСС (17 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2017. Праверана 8 жніўня 2018.
- ↑ Під час навчань «Захід-2017» росіяни можуть пробити «коридор» до Калінінградської області, — речник ЗСУ(укр.) . Еспресо (31 жніўня 2017). Праверана 8 жніўня 2018.
- ↑ «Ми, незалежні вейшнорцы…»(укр.) . Повінь — зміна системи (6 верасня 2017). Праверана 8 жніўня 2018.
- ↑ На учениях «Запад-2017» противниками России и Беларуси будут «сказочные» страны(руск.) . Хвиля (8 жніўня 2017). Праверана 8 жніўня 2018.
- ↑ Алесь Мікус. Вейшнорыя, Весбарыя, Лубенія: што азначаюць назвы ўмоўных ворагаў Беларусі . Наша Ніва (29 жніўня 2017). Праверана 8 жніўня 2018.
- ↑ Ці сапраўдны вы вейшнорац? . Наша Ніва (30 жніўня 2017). Праверана 8 жніўня 2018.
- ↑ Країна Вейшнорія завойовує жартівливу популярність в соцмережах(укр.) . Вголос (2 верасня 2017). Праверана 8 жніўня 2018.
- ↑ Паблік Марозаў. «МЗС Вейшнорыі» пачало працу ў інтэрнэце. Гучаць палітычныя заявы і заклікі да мабілізацыі . Наша Ніва (30 жніўня 2017). Праверана 8 жніўня 2018.
- ↑ Создатели криптовалюты Талер выходят из проекта(руск.) . dev.by (23 лютага 2018). Праверана 8 жніўня 2018.
- ↑ Аляксандр Пашкевіч — Facebook
- ↑ Vinceś Mudroū — Facebook
- ↑ Andrzej Poczobut — Facebook
- ↑ Как выдуманная Вейшнория стала жить своей собственной жизнью(руск.) (недаступная спасылка). Блог Дениса Казанского (29 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2017. Праверана 31 жніўня 2018.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вейшнорыя
- Афіцыйны сайт
- Афіцыйная старонка Вейшнорыя у сацыяльнай сетцы «УКантакце»
- МЗС Вейшнорыі ў сацыяльнай сетцы «Twitter»
- Пасольства Вейшнорыі в Украіне
- Афіцыйнае прадстаўніцтва Вейшнорыі ў Адэсе
- Генеральнае консульства Вейшнорыі ў Барашах
- Нацыянальны банк Вейшнорыі
- Алесь Киркевич. Вейшнория — это Новороссия наоборот (руск.) БелСат
- Война с Вейшнорией: как Белоруссия придумала «страну-агрессора» BBC
- Вейшнория. Нервничать на этот раз нужно белорусам (руск.)
- 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску будуць выдаваць візы Вяйшнорыі Хартыя97
- Жыве Вейшнорыя! (руск.) Пётр и Мазепа
- Не Вейшнория, а Вейшнарь! Байнет смеется в очереди за гражданством Вейшнории Архівавана 2 верасня 2017. (руск.) udf.by
- Viejšnoryja: the Belarusian Defence Ministry plays with fire (англ.) Belarus Digest