Захад-2017
Захад-2017 — сумеснае стратэгічнае вучэнне Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, запланаванае з 14 па 20 верасня 2017 г. Вучэнні пад агульнай назвай «Захад» праводзяцца войскамі Беларусі і Расіі раз на 2 гады, пачынаючы з 2009 г., калі паміж кіраўніцтвам краін было падпісана адпаведнае пагадненне.
Мэта
правіцьПрактычная адпрацоўка пытанняў тэхнічнага прыкрыцця аб'ектаў на даручаных участках вайскова-аўтамабільных дарог, эвакуацыі, рамонту і аднаўлення няспраўных узораў тэхнікі і ўзбраення, разгортвання палявога магістральнага трубаправода, а таксама ўчасткаў масавай запраўкі тэхнікі[1].
Склад сіл
правіцьАгульная колькасць вайскоўцаў, якія прымуць удзел у вычэнні, складае 13 тысяч: 10 тысяч — беларускіх, і 3 тысячы — расійскіх. Падтрымку сухапутных падраздзяленняў будуць ажыццяўляць больш за 25 лятальных апаратаў ПКС Расіі, ВПС і СПА Рэспублікі Беларусь. Усяго ў вучэннях будзе выкарыстана 680 адзінак тэхнікі[2].
Легенда вучэнняў
правіцьВучэнні маюць статус стратэгічных — мадэляванне паўнавартаснай вайны. 12 ліпеня на форуме АБСЕ ў Вене намеснік кіраўніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі генерал-маёр Павел Муравейка часткова раскрыў сцэнар правядзення вучэння. Згодна з сцэнарам на вучэннях «Захад-2017» будзе распрацаваная мадэль канфлікту паміж «Паўночнымі» (Беларусь і Расія) і «Заходнімі» (кааліцыя трох дзяржаў-агрэсараў: Вейшнорыі[заўв. 1], Весбарыі і Лубеніі[3]). Паводле сцэнарыя, «Заходнія» спрабуюць раскалоць саюз Беларусі і Расіі, пагоршыць сацыяльна-эканамічную абстаноўку ў першай, дамагчыся там змены кіраўніцтва і, выкарыстоўваючы ўсё гэта, захапіць частку Беларусі і стварыць там дзяржаву пад назвай «Вейшнорыя». Пасля чаго «Заходнія» збіраюцца ўвесці свае войскі на тэрыторыю ўсёй краіны. «Паўночныя», адпаведна, павінны гэтым планам супрацьстаяць[4].
Міжнародная рэакцыя
правіцьПадчас правядзення падрыхтоўчых мерапрыемстваў да ваенных вучэнняў ваенна-палітычнае кіраўніцтва краін-членаў НАТА і іншых еўрапейскіх дзяржаў перыядычна хвалявалі мэты і парадак правядзення мерапрыемства. Палітычныя, грамадскія і ваенныя дзеячы, аналітыкі, ваенныя эксперты выказваюць перасцярогі, што расійскія войскі, прыехаўшы на вучэнні ў Беларусь, могуць застацца ў краіне і нават распачаць баявыя дзеянні супраць суседняй з Беларуссю Украінай. 17 ліпеня 2017 г. міністр абароны Рэспублікі Беларусь А. А. Раўкоў паведаміў, што Беларусь запросіць больш за 80 міжнародных назіральнікаў, «каб яны на свае вочы пераканаліся, што вучэнні не вырашаюць тых задач, пра якія яны заяўляюць»[2].
- НАТА. Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што вучэнні з'яўляюцца прыкладам узмацнення ваеннай актыўнасці ля межаў НАТА.
- ЗША. Злучаныя Штаты прынялі меры засцярогі, у т. л. адправілі 600 амерыканскіх дэсантнікаў у 3 балтыйскія краіны на час вучэнняў і затрымлі ратацыю амерыканскай баявой групы ў Польшчы. Начальнік Галоўнага ўпраўлення войск спецыяльнага прызначэння Міністэрства абароны ЗША генерал Р. Томас выказаў занепакоенасць, тым, што «яны [расійскія войскі] не збіраюцца сыходзіць, і гэта не параноя»[5].
- Латвія. Міністр замежных спраў Э. Рынкевічс сказаў, што Латвія «мае засцярогі, што расійскія войскі, якія ўвойдуць у Беларусь, могуць не сысці»[6]. Гэтую ж думку падтрымаў міністр абароны Эстоніі М. Цахкна[7].
- Літва. Прэзідэнт Д. Грыбаўскайце заявіла, што вучэнне, гэта «выкарыстанне тэрыторыі Беларусі для розных эксперыментаў і небяспечных гульняў, скіраваных супраць Захаду»[8].
- Польшча. Падчас візіту, прэзідэнта ЗША Д. Трампа ў Польшчу 6 ліпеня, ён абмяркаваў з прэзідэнтам А. Дуда «расійска-беларускія вучэнні «Захад».
- Украіна. Міністр абароны С. Ц. Палтарак заявіў, што «гэтыя вучэнні могуць быць выкарыстаныя для таго, каб пачаць агрэсію не толькі супраць Украіны, але супраць любой краіны Еўропы, якая мяжуе з Расіяй»[9].
- Эстонія. Прэзідэнт К. Кальюлайд заявіла, што «мы павінны быць з нашымі саюзнікамі адначасова і спакойнымі, і пільнымі»[10].
- Расія. Міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі С. В. Лаўроў наступным чынам выказаўся пра заклапочанасць некаторых палітыкаў вучэннямі: «Цяжэйшую бздуру цяжка сабе ўявіць — т.б., калі гаворка ідзе пра палітыкаў, якія прэтэндуюць на нейкую рэспектабельнасць у ЕС. Чуткі, што мы нібыта рыхтуемся да ўвядзення войск у Беларусь пад выглядам вучэнняў, ужо былі шмат разоў абвергнутыя — і з расійскага боку, і з боку кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь».
Міжнародныя назіральнікі
правіцьЯк паведаміла Міністэрства абароны, Беларусь запрасіла на вучэнні назіральнікаў з 7 краін (Украіны, Польшчы, Літвы Латвіі, Швецыі, Нарвегіі, Эстоніі) і 6 міжнародных арганізацый (ААН, АБСЕ, НАТА, АДКБ, СНД, Міжнароднага камітэта Чырвонага крыжа)[11].
Рэакцыя ў Беларусі
правіць29 жніўня пасля публікацыі інфармацыі аб умоўных праціўніках, падзелу тэрыторыі Беларусі і існаванні Вейшнорыі зявіліся жарты пра Вейшнорыю як асобную краіну са сталіцамі ў Гародне, Смаргоні, Лідзе і адпаведнай тэрыторыі, пра мірны і добразычлівы характар вейшнорскага насельніцтва.[12] Парз пэўны час жарты ператварыліся ў ідэю стварэння віртуальнай дзяржавы.[13] На цяперашні час Вейшнорыя існуе як асобны праект віртуальнай краіны. Мае ўласную дзяржаўную уладу і крыптагрошувую сістэму Талер.[14]
Пратэсты
правіць8 верасня ў Мінску прайшла акцыя пратэсту супраць вучэнняў, у якой узялі ўдзел каля 400 чалавек. Акцыя адбылася пад лозунгам «Гэта краіна наша, тут не будзе Раша!»[15].
Меркаванні экспертаў і грамадска-палітычных дзеячоў
правіцьДырэктар даследаванняў Расіі ў Амэрыканскім інстытуце прадпрымальніцтва ў Вашынгтоне Леан Арон сказаў тэлеканалу CNBC , што «Расія падае [Захад-2017] як сціплыя вайсковыя манеўры з удзелам не болей чым 13 тысяч вайскоўцаў, але ўсё паказвае на тое, што гэта могуць быць найбуйнейшыя вайсковыя вучэнні ў постсавецкай гісторыі». На думку Арона, не выключана, што ў выпадку спробы анексавання Беларусі Расіяй шмат хто з беларускіх афіцэраў можа перайсці на бок Масквы: «Справа ў тым, што беларускія афіцэры лічаць, што калі Беларусь будзе далучана да Расіі, то яны не толькі атрымаюць лепшыя зарплаты, але і стануць часткай вайсковай звышдзяржавы, замест таго каб заставацца ў такой засцянковай арміі»[16].
На думку беларускага ваеннага эксперта А. Алесіна вучэнні «Захад-2017» не пагражаюць ні Беларусі, ні Украіне, а нервовасць вакол вучэнняў ствараецца штучна, каб на страхах людзей зарабіць сабе палітычныя дэвідэнды[17]. На думку А. Алесіна, «вучэнні «пацягнуць» на вельмі сур'ёзную суму. Гаворка пра сотні мільёнаў долараў. Ад 300 да 500 мільёнаў як мінімум»[18].
Заўвагі і зноскі
правіцьЗахад-2017 на Вікісховішчы |
- Заўвагі
- Зноскі
- ↑ Плановая подготовка к совместному стратегическому учению вооруженных сил Республики Беларусь и Российской Федерации «Запад-2017» выходит на завершающую стадию Архівавана 16 жніўня 2017.
- ↑ а б Глава Минобороны Белоруссии: учение "Запад-2017" не направлено против третьих стран Архівавана 24 жніўня 2017. (руск.)
- ↑ «Вейшнорыя», «Весбарыя» і «Лубенія» нападаюць на Беларусь і Расію — сцэнар вучэнняў «Захад-2017» ФОТА
- ↑ На учениях «Запад-2017» противниками России и Беларуси будут «сказочные» страны (руск.)
- ↑ Russia’s Military Drills Near NATO Border Raise Fears of Aggression (англ.)
- ↑ «Мы маем засьцярогі, што расейскія войскі, якія ўвойдуць у Беларусь, могуць не сысьці», — кіраўнік МЗС Латвіі
- ↑ Estonia says Russia may put troops in Belarus to challenge NATO (англ.)
- ↑ D. Grybauskaitė: padėsime Estijai Архівавана 12 жніўня 2017. (літ.)
- ↑ Російські навчання "Захід-2017" є загрозою як для України, так і для країн Європи - Полторак (укр.)
- ↑ Президент Эстонии призвала союзников по НАТО проявить спокойствие и бдительность в связи с российско-белорусскими учениями «Запад 2017» Архівавана 2 студзеня 2019. (руск.)
- ↑ В атмосфере открытости и транспарентности Архівавана 23 жніўня 2017.
- ↑ https://42.tut.by/558179 Архівавана 12 чэрвеня 2018.
- ↑ https://www.kp.by/daily/26725.4/3751011/(недаступная спасылка)
- ↑ https://talercoin.by/prinyato-reshenie-peredat-ostavshuyusya-chast-premajna-proektu-vejshnoriya/ Архівавана 12 чэрвеня 2018.
- ↑ У Мінску праходзіць акцыя супраць вучэнняў «Захад-2017» ВІДЭААНЛАЙН // Наша ніва
- ↑ Large-scale Russian military exercises in Belarus feared to be set-up for Putin's next conquest
- ↑ Алесін: Вучэнні Захад-2017 не пагражаюць ні Беларусі, ні Украіне
- ↑ Колькі могуць каштаваць вучэньні «Захад-2017»
Спасылкі
правіцьЗапад у Беларуси на уме: 7-ой доклад по итогам Belarus Reality Check Ostro.by