Крыптавалюта
Крыптавалюта — лічбавы актыў, прызначаны для працы ў якасці сродку абмену з выкарыстаннем крыптаграфіі для забеспячэння бяспекі транзакцый і кантролю стварэння дадатковых адзінак валюты.[1] Крыптавалюты класіфікуюцца як падмноства лічбавых валют, а таксама як падмноства альтэрнатыўных валютаў.
Біткоін (Bitcoin) стаў першай дэцэнтралізаванай крыптавалютай у 2009 годзе.[2] З тых часоў былі створаны шматлікія крыптавалюты.[3] Іх часта называюць альткоіны, як сумесь словаў альтэрнатыўны і біткоін. Біткоін і яго вытворныя валюты выкарыстоўваюць дэцэнтралізаванае кіраванне[4] ў адрозненне ад цэнтралізаваных электронных грошай/ цэнтралізаваных банкаўскіх сістэм.[5] Дэцэнтралізаванае кіраванне звязана з выкарыстаннем тэхналогіі Ланцуга блокаў (Blockchain) — размеркаванага журналу запісаў (базы дадзеных) транзакцый.[6]
АглядПравіць
Дэцэнтралізаваныя крыптавалюты вырабляюцца калектыўна ўсёй сістэмай той ці іншай крыптавалюты. Выраб новых грошай адбываецца з расцэнкай, якая задаецца пры стварэнні сістэмы і з’яўляецца агульнавядомай. Тэхнічная сістэма (ланцуг блокаў), якая ляжыць у аснове дэцэнтралізаванай крыптавалюты, была створана групай людзей або чалавекам, вядомым як Сатосі Накамото.
У цэнтралізаванай банкаўскай і эканамічнай сістэмах, напрыклад, такіх як Федэральная рэзервовая сістэма, праўленне карпарацыі ці ўрад кантралюе пастаўку валюты, друкуючы адзінкі папяровых (фіятных) грошай або папаўняе лічбавыя банкаўскія рэгістры. У выпадку дэцэнтралізаванай крыптавалюты, кампаніі або ўрады не могуць вырабляць новых адзінкаў. І да гэтага часу крыптавалюты не падтрымліваюцца і не абслугоўваюцца трэцімі асобамі (фірмамі, банкамі або юрыдычнымі асобамі).[7]
У сакавіку 2015 года ўжо існавалі сотні крыптавалют са сваёй спецыфікацыяй, большасць з іх падобныя і вытворныя ад першай цалкам рэалізаванай дэцэнтралізаванай крыптавалюты, Біткоін.[8][9]
Бяспека, цэласнасць і баланс журналаў запісаў (рэгістраў) у сістэме крыптавалют падтрымліваецца ўзаемна недаверлівымі ўдзельнікамі, якія называюцца здабытчыкамі (майнерамі). Майнеры — гэта прадстаўнікі грамадскасці, якія выкарыстоўваюць свае камп’ютары, каб дапамагчы праверыць транзакцыі і пазначыць час іх выканання, дадаючы іх у журнал запісаў.[10] Бяспека журналу запісаў крыптавалютаў грунтуецца на здагадцы, што большасць здабытчыкаў шчыра спрабуе іх захоўваць, маючы для гэтага фінансавыя прычыны.
ГісторыяПравіць
У 1998 годзе, Вэй Дай апублікаваў апісанне "b-money", ананімнай, размеркаванай сістэмы электронных грошай.[11] Неўзабаве пасля гэтага, Нік Сабо стварае "Bit Gold".[12] Як Біткоін і іншыя крыптавалюты, што рухаюцца ўслед за імі, Bit Gold з'яўляецца сістэмай электроннай валюты, якая патрабуе ад карыстальнікаў функцыі "доказу працы" (proof-of-work) для выпрацоўкі рашэнняў, якія збіраюцца разам з дапамогай крыптаграфіі і публікуюцца. Валютная сістэма, заснаваная на функцыі шматразовага доказу працы была створана пазней Хэлам Фіні, які працягнуў працу Дайя і Сабо.
Першая дэцэнтралізаваная крыптавалюта, Біткоін, была створана ў 2009 годзе распрацоўшчыкам(мі) пад псеўданімам Сатосі Накамото. Яна выкарыстоўвае крыптаграфічны алгарытм хэшавання SHA-256 у сваёй схеме доказа-працы.[10][13] У красавіку 2011 года быў створаны Нэймкоін (Namecoin) як спроба фарміравання дэцэнтралізаванай сістэмы DNS, які будзе значна ўскладняць інтэрнэт цэнзуру. Неўзабаве пасля гэтага, у кастрычніку 2011 года быў запушчаны Лайткоін (Litecoin). Гэта была першая паспяховая крыптавалюта, якая выкарыстоўвае скрыпт у якасці хэш-функцыі замест алгарытма SHA-256. Яшчэ адной прыкметнай крыптавалютай стала Піркоін (Peercoin), якая першай выкарыстала гібрыд функцый доказ-працы і доказ-долі (proof-of-stake).[14] Йота (Iota) была першай крыптавалютай, не заснаванай на ланцугу блокаў, а замест гэтага карыстаючай алгарытм Клубок (Tangle).[15][16] Ствараліся і шматлікія іншыя крыптавалюты, але нешматлікія з іх былі паспяховымі, паколькі яны ўжо амаль не прыўносілі тэхнічных інавацый.[17] 6 жніўня 2014 года Вялікабрытанія абвясціла аб правядзенні даследвання сваім казначэйствам тэмы крыправалют і роляў, якія яны могуць граць у эканоміцы краіны. Мэта даследавання таксама заключалася ў тым, каб паведаміць, ці разгледжваць іх магчымае рэгуляванне.[18]
ПублічнасцьПравіць
Кэлі Джордан, заснавальнік кампаніі Robocoin, стартаваў першы біткоін-банкамат у ЗША 20 лютага 2014 года. Кіёск усталяваны ў Осціне, штат Тэхас і падобны на банкамат банка. У адрозненне ад апошняга банкамат мае сканер для счытвання пасведчанняў, такіх як правы кіроўцы або пашпарт, для пацверджання асобы карыстальніка. [19] Да траўня 2017 было ўсталёвана 1189 біткоін-банкаматаў па ўсім свеце з сярэдням платай за аперацыю 8.82%. Каля 3 (трох) біткоін-банкаматаў усталёўваліся ў дзень у траўні 2017 года.[20]
ЛегальнасцьПравіць
Прававы статус крыптавалют істотна адрозніваецца ад краіны да краіны, у шматлікіх краінах - змяняецца, а ў некаторых - да гэтага часу не вызначаны. У той час як некаторыя краіны відавочна дазволілі іх выкарыстанне і гандаль, іншыя - забаранілі або абмежавалі гэтыя функцыі. Акрамя таго, розныя ўрадавыя ўстановы, ведамствы і суды класіфікуюць біткоіны па-рознаму. Цэнтральны банк Кітая забараніў зварот біткоінаў фінансавымі арганізацыямі Кітая ў пачатку 2014 года.[21] У Расеі, хоць крыптавалюты і з'яўляюцца законнымі, незаконным з'яўляецца набыццё тавараў у любой іншай валюце, акрамя расійскага рубля.[22]
25 сакавіка 2014 года падаткавае кіраванне ЗША (IRS) пастанавіла, што біткоін будзе разглядацца ў мэтах падаткаабкладання не як валюта, а як ўласнасць. Гэта азначае, што біткоін будзе абкладацца падаткам на прырост капіталу. Адной з перавагаў такога рашэння з'яўляецца тое, што яно ўдакладняе легальнасць біткоіна. Інвестарам больш не трэба турбавацца аб незаконнасці інвестыцый або прыбытку, або як паведаміць пра гэта ў падаткавую.[23] У артыкуле, апублікаваным даследчыкамі з Оксфарда і Уорыка было паказана, што біткоін мае некаторыя асаблівасці, падобныя на рынак каштоўных металаў больш чым на традыцыйныя валюты. Гэта легалізуе біткоіны з іншага боку, падцвярджая рашэнне падаткавай ЗША.[24]
- У Беларусі крыптавалюта легальная, у краіне дзейнічае Дэкрэт №8 ад 21 снежня 2017 года (18 сакавіка 2021 года ў яго ўнесены некаторыя папраўкі). Ёсць спецыяльны дзяржаўны аператар, патрабаванням якога павінны адпавядаць усе звязаныя з ёй пытанні - Парк высокіх тэхналогій (ПВТ). Біржы і абменнікі, ухваленыя ПВТ, лічацца законнымі для куплі біткоіна і іншых крыптавалют.[25]
Гл. таксамаПравіць
- Бурбалка крыптавалют (англ.)
Зноскі
- ↑ Andy Greenberg. Crypto Currency , Forbes.com (20 April 2011). Праверана 8 August 2014.
- ↑ Sagona-Stophel, Katherine. Bitcoin 101 white paper(недаступная спасылка). Thomson Reuters. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2016. Праверана 11 July 2016.
- ↑ Tasca, Paolo (7 September 2015). Digital Currencies: Principles, Trends, Opportunities, and Risks.
- ↑ McDonnell, Patrick "PK". What Is The Difference Between Bitcoin, Forex, and Gold . NewsBTC (9 верасня 2015). Праверана 15 September 2015.
- ↑ Allison, Ian. If Banks Want Benefits Of Blockchains, They Must Go Permissionless . NewsBTC (8 верасня 2015). Праверана 15 September 2015.
- ↑ All you need to know about Bitcoin(недаступная спасылка). timesofindia-economictimes. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2015. Праверана 20 ліпеня 2017.
- ↑ Economist Staff (31 October 2015). "Blockchains: The great chain of being sure about things". The Economist. http://www.economist.com/news/briefing/21677228-technology-behind-bitcoin-lets-people-who-do-not-know-or-trust-each-other-build-dependable. Retrieved on 18 June 2016.
- ↑ Listing of active coins (27 лютага 2014).(недаступная спасылка)
- ↑ Proof of burn (another authentication protocol forked from P.O.S. (7 чэрвеня 2013).
- ↑ а б Jerry Brito and Andrea Castillo. Bitcoin: A Primer for Policymakers(недаступная спасылка). Mercatus Center. George Mason University (2013). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2013. Праверана 22 October 2013.
- ↑ Wei Dai. B-Money (1998).
- ↑ Bitcoin: The Cryptoanarchists’ Answer to Cash . IEEE Spectrum. — «Around the same time, Nick Szabo, a computer scientist who now blogs about law and the history of money, was one of the first to imagine a new digital currency from the ground up. Although many consider his scheme, which he calls “bit gold,” to be a precursor to Bitcoin»
- ↑ Bitcoin developer chats about regulation, open source, and the elusive Satoshi Nakamoto, PCWorld, 26-05-2013
- ↑ Wary of Bitcoin? A guide to some other cryptocurrencies, ars technica, 26-05-2013
- ↑ Popov, Serguei. The Tangle Whitepaper(недаступная спасылка) (2016). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2017. Праверана 21 ліпеня 2017.
- ↑ Sønstebø, David. IOTA First Chapter Synopsis (2016).
- ↑ Are Any Altcoins Currently Useful? No, Says Monero Developer Riccardo Spagni . Bitcoin Magazines. Праверана 31 May 2016.
- ↑ UK launches initiative to explore potential of virtual currencies , 'The UK News' . Праверана 8 August 2014. Архівавана 10 лістапада 2014.
- ↑ First U.S. Bitcoin ATMs to open soon in Seattle, Austin Архівавана 19 кастрычніка 2015., Reuters, 18 February 2014
- ↑ https://coinatmradar.com/charts/ Архівавана 5 верасня 2017.
- ↑ The Big Picture Behind the News of China's Bitcoin Bans – Bitcoin Magazine . Bitcoin Magazine. Праверана 24 February 2015.
- ↑ Bitcoin's Legality Around The World, Forbes, 31 January 2014
- ↑ 3 Reasons The IRS Bitcoin Ruling Is Good For Bitcoin, Nasdaq, 24 March 2014
- ↑ On the Complexity and Behaviour of Cryptocurrencies Compared to Other Markets, 7 November 2014
- ↑ https://profinvestment.com/buy-bitcoin-cryptocurrency-in-belarus/