Анджэй Дуда
А́нджэй Ду́да (польск.: Andrzej Duda ; нар. 16 мая 1972, Кракаў) — польскі палітык. Прэзідэнт Польшчы з 2015 года.
Анджэй Дуда польск.: Andrzej Duda | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
з 6 жніўня 2015 | ||||
Папярэднік | Браніслаў Камароўскі | |||
Партыя | ||||
Адукацыя | Ягелонскі ўніверсітэт | |||
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук[d] | |||
Дзейнасць | палітык, юрыст, выкладчык універсітэта, адвакат | |||
Месца працы | ||||
Веравызнанне | Хрысціянства (каталіцтва) | |||
Нараджэнне | 16 мая 1972[1][3][…] (48 гадоў) | |||
Бацька | Ян Тадэвуш Дуда[d] | |||
Маці | Яніна Мілеўская-Дуда[d] | |||
Жонка | Агата Дуда[d] | |||
Дзеці | дачка Кінга Дуда | |||
Сайт | andrzejduda.pl | |||
Аўтограф | ![]() | |||
Узнагароды | ||||
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 16 мая 1972 года ў сям’і прафесараў Горна-Гутнічай Акадэміі ў Кракаве пры Польскай Народнай Рэспубліцы. Бацькі Анджэя — Ян Дуда і Яніна Мілеўская-Дуда.
Да 1990 года працаваў інструктарам скаўцкага руху. У 1996 годзе скончыў факультэт права і адміністрацыі Ягелонскага ўніверсітэта. З 1997 да 2005 года быў асістэнтам на юрыдычным факультэце Ягелонскага ўніверсітэта, а ў 2005 годзе атрымаў доктарскую навуковую ступень. Таксама ў 2005 годзе заснаваў уласную адвакацкую канцылярыю.
У 2005 годзе звязаўся з партыяй «Права і справядлівасць», першапачаткова як дарадчык парламенцкага клуба партыі, а ў 2006 годзе быў пакліканы міністрам юстыцыі Збігневам Зёбрам на пасаду падсакратара ў міністэрстве. На парламенцкіх выбарах 2007 года не быў абраны ў Сейм. З 2008 да 2010 года служыў падсакратаром у канцылярыі прэзідэнта Леха Качыньскага. З 2011 года — дэпутат польскага Сейма ад партыі «Права і справядлівасць», з 2014 года — дэпутат Еўрапейскага парламента ад гэтай партыі.
10 мая 2015 года на выбарах прэзідэнта Польшчы набраў найбольшую колькасць галасоў (34,76 %) і выйшаў у другі тур разам з дзеючым Прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім. 24 мая 2015 года быў абраны Прэзідэнтам Польшчы, атрымаўшы перамогу ў другім туры выбараў[5].
На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года з невялікай перавагай у другім туры перамог мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага і быў пераабраны на другі прэзідэнцкі тэрмін.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 http://www.sejm.gov.pl/sejm7.nsf/posel.xsp?id=077
- ↑ 2,0 2,1 http://www.prezydent.pl/prezydent/biografia-andrzeja-dudy/
- ↑ Andrzej Duda // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Andrzej Duda // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Анджэй Дуда выйграў прэзідэнцкія выбары ў Польшчы
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Анджэй Дуда