Браніслаў Камароўскі
Граф Бранісла́ў Камаро́ўскі (польск.: Bronisław Maria Komorowski; нар. 4 чэрвеня 1952 года ў Абарніках Слёнскіх) — польскі палітык, Прэзідэнт Польшчы (2010—2015).
Браніслаў Камароўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Bronisław Komorowski | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Лех Качыньскі (прэзідэнт), Гжэгаж Схятына (в. а.) | ||||||
Пераемнік | Анджэй Дуда | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Януш Анышкевіч | ||||||
Пераемнік | Ежы Шмайдзіньскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Людвік Дорн | ||||||
Пераемнік | Гжэгаж Схятына | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 чэрвеня 1952 (72 гады) |
||||||
Род | Камароўскія герба Корчак[d] | ||||||
Бацька | граф Зыгмунт Леон Камароўскі (герба Корчак; 1925—1992) | ||||||
Маці | Ядзвіга (нар. Шалькоўская герба Шэліга; род. 1921) | ||||||
Жонка | Ганна (нар. Дэмбоўская; нар. 1953) | ||||||
Дзеці |
Сафія Аляксандра (нар. 1979), Тадэвуш Ян (род. 1981), Марыя Ганна (нар. 1983), Пётр Зыгмунт (нар. 1986), Елізавета Ядзвіга (нар. 1989) |
||||||
Нацыянальнасць | паляк (з літоўскімі каранямі) | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя | Кансерватыўная Народная Партыя, Грамадзянская платформа | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Прафесія | гісторык | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | bronislawkomorowski.org (польск.) (англ.) (фр.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і графа Зігмунта Леона Камароўскага герба «Корчак», прафесара афрыканістыкі, і Ядвігі з Шалькоўскіх [1]. Яго сям’я паходзіць з тэрыторыі сучаснай Літвы, з маёнтку Кавалішкі. Як сам паведаміў, яго дзед, Юлюш Камароўскі, служыў у царскай арміі, а за часам рэвалюцыі разам з групай палякаў і рускіх захапіў ля Пермі судна, каб па Волзе патрапіць да мора. Уцякаючы, адстрэльваліся аднолькава як ад бальшавікоў, так і ад белагвардзейцаў [2].
Браніслаў Камароўскі скончыў гістарычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта ў 1977. Пасля заканчэння і да 1980 працаваў у рэдакцыі каталіцкага часопіса «Słowo Powszechne», непрызнанага афіцыйным касцёлам.
У 1980 уступіў у прафсаюзны рух «Салідарнасць», займаўся стварэннем оргструктур прафсаюза на Мазовіі, пасля працаваў у цэнтры сацыяльных даследванняў «Салідарнасці», выкладаў у францысканскай семінарыі ў Непакалянуве.
Дзеяч апазіцыі ў часы ПНР. Быў дэпутатам сейма Польшчы 6 скліканняў — з 1991 па 2010. Займаў пасаду міністра адукацыі ў пачатку 1990-х. Выбіраўся віцэ-маршалкам сейма 5-га склікання (2005—2007), маршалкам сейма 6-га склікання (2007—2010). З 10 красавіка па 8 ліпеня 2010 часова выконваў абавязкі прэзідэнта краіны (пасля гібелі прэзідэнта Леха Качыньскага). 4 ліпеня 2010 атрымаў перамогу на выбарах Прэзідэнта Польшчы.
Належаў да кансерватыўных колаў ліберальных палітычных арганізацый «Дэмакратычны саюз» і, потым, «Саюз свабоды». На прэзідэнцкіх выбарах 2010 ішоў як афіцыйны кандыдат ад кіруючай на той момант партыі «Грамадзянская платформа», ідэалогіяй якой называюць кансерватыўны лібералізм і хрысціянскую дэмакратыю.
Сям'я
правіцьЖанаты (з 1977 года) з Ганнай Камароўскай (дзявочае прозвішча Дзядзя, з польска-яўрэйскага роду Дэмбоўскіх) дачцэ былых супрацоўнікаў МУС ПНР, класічным філолагу па адукацыі. Пазнаёмліся ў 1970 годзе ў Саюзе польскіх харцэраў[3]. Маюць пяцёра дзяцей.
Зноскі
- ↑ Bronisław Komorowski // sejm-wielki.pl (польск.)
- ↑ Komorowski przebił «dziadka Tuska» // Dziennik.pl Архівавана 12 сакавіка 2010. (польск.)
- ↑ Tomasz Machała. Sezon na żony w kampanii prezydenckiej (польск.). kampanianazywo.pl (14 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2023. Праверана 5 ліпеня 2010.