Перм
Перм (Молатаў — у 1940-57 гг.) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Пермскага краю. Порт на рацэ Кама. Насельніцтва Пермі на 1 студзеня 2007 года складала 970 тысяч чалавек. Вузел чыгунак і аўтадарог.
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Перм на Вікісховішчы
|
Камская ГЭС. Пермскі навуковы цэнтр Расійскай АН, 4 тэатры. Філармонія. Цырк.
ГісторыяПравіць
У 1723 годзе на месцы вёскі Ягашыха (узнікла ў пачатку 17 ст.) пры ўпадзенні р. Ягашыха ў Каму быў пабудаваны медзеплавільны завод з мястэчкам, пераназваным у 1781 у горад. З 1781 года — цэнтр Пермскага намесніцтва, з 1796 губернскі горад, дзе ў 1807—1830 гадах знаходзілася горнае ўпраўленне Уральскіх заводаў. З сярэдзіны 19 ст. гандлёвы цэнтр і порт на Каме. У 1874 годзе праз горад пракладзена Уральская чыгунка. Перм была месцам палітычнай ссылкі (у 1835 годзе сюды быў сасланы А. І. Герцэн, у 1880-81 — У. Г. Караленка і інш.).
Адукацыя і культураПравіць
ТранспартПравіць
Вядомыя ўраджэнцы і жыхарыПравіць
- Алесь Гародня (Аляксандр Эраставіч Функ; 1899—1944) — беларускі празаік, крытык, рэдактар.
- Юлій Іванавіч Глінка (нар. 1926) — беларускі архітэктар.
- Леў Сцяпанавіч Ляховіч (1919—1990) — вучоны ў галіне металазнаўства, доктар тэхнічных навук[4]
- Мікалай Гаўрылавіч Славянаў (1854—1897) — інжынер-электратэхік, вынаходнік электрычнай дугавой зваркі металаў
- Віталь Рыгоравіч Хлопін (1890—1950) — савецкі радыехімік
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 http://www.gorodperm.ru/structure/structure-msu/head/
- ↑ 2,0 2,1 http://perm-map.ru/map833552_0_1.htm
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2017/bul_dr/mun_obr2017.rar
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Перм
- Афіцыйны сайт ураду