Алесь Гародня

Але́сь Гаро́дня, сапраўднае імя Алякса́ндр Эра́ставіч Функ (8 студзеня 1899, Перм, Расійская імперыя — 12 верасня 1944, ГУЛАГ) — празаік, літаратурны крытык. Вядомы таксама пад псеўданімамі Ян Дораг, Яндораг, А. Падбярэзкі Ф. Гарадзенскі [1].

Алесь Гародня
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 студзеня 1899(1899-01-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 верасня 1944(1944-09-12) (45 гадоў)
Месца смерці
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці палітык, празаік, крытык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям’і польскага чыноўніка нямецкага паходжання. Сям’я часта наведавалася на Пружаншчыну, дзе былі маёнткі дзеда (у Здзітаве) і маці (у Семянчы) Аляксандра Функа[2]. Яго бацькі варожа ставіўся да беларускай мовы, але сам Аляксандр цікавіўся беларускім словам, вывучаў пружанскі фальклор[2].

Кастрычніцкі пераварот сустрэў у Фінляндыі. У 1917 годзе пераехаў у Маскву на вучобу. Далучыўся да мясцовай арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады.

Працаваў тэхнічным рэдактарам часопіса «Чырвоная Беларусь» (пачатак 1930) разам з Міхасём Чаротам, Валерыем Мараковым і мастаком Анатолем Тычынам.

3 лістапада 1930 года арыштаваны ДПУ БССР па адрасе: Менск, зав. Маляўскі, д. 19. Абвінавачаны ў тым, што «скрываў каштоўныя звесткі пра беларускіх нацыянал-дэмакратаў». 15 чэрвеня 1931 года паводле пастановы калегіі АДПУ СССР прыгавораны да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер[ru] НКУС Карэла-Фінскай ССР (ст. Мядзведжая Гара). Вызваліўся ў 1934 годзе.

Паўторна арыштаваны 30 лістапада 1935 года, сасланы ў Самаркандскую вобласць (Узбекская ССР). У 1942 годзе арыштаваны «за контрэвалюцыйную агітацыю». 19 снежня 1942 года Самаркандскім абласным судом прыгавораны да расстрэлу. Прысуд быў заменены на 10 год пазбаўлення волі. Памёр у зняволенні.

Рэабі­літаваны 13 верасня 1988 года.

Асабовая справа Ф. № 20966-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

ДзейнасцьПравіць

Друкавацца пачаў у 1925 годзе ў часопісе «Полымя». Член «Літаратурнай камуны», пазней «Маладняка».

Як літаратурны крытык выступаў з пазіцый вульгарнага сацыялагізму. Галоўным аб’ектам крытычных нападак была літаратурная дзейнасць сябраў аб’яднання «Узвышша». Таксама прычыніўся да выкрыцця так званых «нацдэмаў».

У сакавіку 1929 года верш А. Дудара «Пасеклі наш Край папалам»[3], які распаўсюджваўся ў рукапісу, стаў прычынаю арышту паэта органамі дзяржбяспекі. А. Гародня пад псеўданімам А. Падбярэзскі тут жа надрукаваў артыкул (фактычна зрабіў данос) пад кідкай назвай «На трухлявым карчы», дзе абвінаваціў паэта ў «нацыянал–дэмакратызме», а верш «Пасеклі наш Край папалам» назваў «выразна контррэвалюцыйным»[4].

У рэцэнзіі на зборнік вершаў Т. Кляшторнага «Светацені» крытык А. Гародня заўважыў занадта многа «трухі»: «багемшчыну», «эстэтнічанне», «песімізм» і «беспадстаўны сум», «гітарную возбразнасць», эпітэты, узятыя паэтам з «літаратурных анучнікаў» і інш., а ў «галіне ідэялагічнай»: не можа «аб’ектыўна падысці да сучаснасці» і «зрабіць правільныя вынікі», «пазбаўлены класавага пачуцця» і «ў класавым змаганні Кляшторны яшчэ дагэтуль не вызначыў сабе шляхі»[5].

Ацэнкі дзейнасціПравіць

Слынны гісторык Мікола Улашчык, на вачах якога разгортвалася дзейнасць А. Гародні, наўпрост абазваў яго «падбрэхічам у Бэндэ»[6].

ТворыПравіць

  • «На крэсах»: аповесць (Мн., 1927)
  • «Варта на Рэйне»: аповесць (Мн., 1930)
  • Варта на Рэйне: аповесць. – Мінск : Галіяфы, 2021. – 203 с. – (Святлацені ; вып. 2). ISBN 978-985-7140-69-9.

Зноскі

  1. Адам Бабарэка ў сваёй картатэцы пазначыў, што пад псеўданімам Ф. Гарадзенскі друкаваўся Фелікс Купцэвіч, а таксама згадвае, што А. Функ карыстаўся псеўданімам А. Веркін
  2. 2,0 2,1 Канстанцін Карнялюк. Шляхі вядуць у Здзітава і Семянчу… // Раённыя будні. — Пружаны: 24 чэрвеня 1997. — № 50 (7498). — С. 2.
  3. [1]
  4. Маладняк. 1929. № 4. С. 103.
  5. Полымя. 1928. № 8. С. 167 — 169.
  6. Мікалай Улашчык. Выбранае. — Мн .: Беларускі кнігазбор, 2001. — С. 385. — 608 с. — 320 экз. — ISBN 985-6638-08-9.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць