Kryvakryž
«Kryvakryž» (таксама Крывакрыж) — крыўскі неафолк-праект Алеся Мікуса.
Kryvakryž | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | Неафолк |
Гады | 2008 — 2014 |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Мова песень |
беларуская расейская |
Лэйбл | «Crivia Records» |
Склад | Алесь Мікус, Ларыса Праабражэнская, Сяргей Мікалаенка, Вольга Ўласенка, Дзмітры Касцюшка |
Іншыя праекты |
EIZVA, ШЫХТ |
kryvakryz.kryuja.org |
Гісторыя правіць
Дэбютны выступ адбыўся 6 красавіка 2008 года на фестывалі «Crivia Aeterna» у Мінску. Першы альбом выйшаў на музычным лэйбле «Crivia Records» у сакавіку 2009 года пад назвай «Malitvy vainy» (Малітвы вайны).[1] Перад гэтым у 2008 годзе ў Літве ўбачыў свет дыск з лірычнымі кампазіцыямі «У каралеўскіх далонях», палову песень якога створаны Крывакрыжам. У 2014 годзе выпушчаны другі альбом (часам альбом пазначаецца як аўтарскі альбом Алеся Мікуса) «Рамантыка».[2] Песні з гэтага альбома напісаны на словы Янкі Купалы, Тодара Кляшторнага і Уладзіміра Дубоўкі. Фактычна праект скончыў сваё існаванне пасля выпуску «Рамантыкі», бо потым пад гэтай назвай выступаў не было ды навінаў пра «Крывакрыж» няма.
Склад правіць
- Алесь Мікус — клавішныя, спеў,
- Ларыса Праабражэнская — скрыпка,
- Сяргей Мікалаенка — віяланчэль,
- Вольга Ўласенка — акардэон,
- Дзмітры Касцюшка — труба.
Дыскаграфія правіць
- У каралеўскіх далонях (2008)
- Malitvy vainy (2009)
- Рамантыка (2014)
Цікавыя факты правіць
- Песня «Белы легіён» з альбома «Malitvy vainy» запісана як неафіцыйны гімн ужо спыніўшай сваё існаванне арганізацыі «Белы легіён».
Зноскі
Спасылкі правіць
- Старонка гурта на Last.fm
- Старонка гурта Вконтакте
- Рэцэнзія Lutavit на партале metalfront.org Архівавана 23 чэрвеня 2017.
- Артыкул пра гурт(недаступная спасылка)
- Разважанні ў Сеціве