EIZVA
«EIZVA» — музычны праект Алеся Мікуса, які, паводле ягоных слоў, з’яўляецца рэінкаранацыяй ягонага ранейшнага праекта «Крывакрыж», гурт нават карыстаецца суполкай «Крывакрыжа» ў сацыяльнай сетцы «У Кантакце» у якасці сваёй. Праект атрымаў вядомасць з-за створанага ў яго межах гімна Вейшнорыі, які стаў афіцыйным гімнам рэспублікі.
EIZVA | |
---|---|
Жанр | Неафолк |
Гады | 2015 — дагэтуль |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск, Гомель |
Мова песень | беларуская |
Склад | Алесь Мікус, іншыя ўдзельнікі невядомыя |
Іншыя праекты |
Kryvakryž, ШЫХТ |
vk.com/kryvakryz |
Змены
правіцьСпадар Мікус хоць і сцвярджаў пра тое, што праект з’яўляецца рэінкаранацыяй «Крывакрыжа», але без зменаў не абышлося, пра што ён паведаміў:
Толькі цяпер гэта будзе спакайнейшая, больш медытатыўная музыка. Першая песня можа і не прадстаўляе тыповы будучы саўнд, але настраёвасць перадае
Гісторыя
правіцьПра праект Алесь Мікус заявіў у 2016 годзе, але, паводле яго слоў, існаваў гурт на той момант ужо болей за год. У 2016 годзе 22 верасня быў выпушчаны сеціўны сінгл да Дня адзінства балтаў. Гурт не выдаў пакуль ніводнага альбома, але ўжо мае шэраг сеціўных сінглаў.
Творчасць
правіцьСінглы
правіць- Дзень адзінства (2016)
- Gam Gabija (2017)
- Вайшнорыя (2017)
- Стаіць козлік (2017)
- Генэрал Люцыян (2018, сумесна з «ШЫХТ»)
- Плошча (2019)