Kryvakryž

(Пасля перасылкі з Крывакрыж)

«Kryvakryž» (таксама Крывакрыж) — крыўскі неафолк-праект Алеся Мікуса.

Kryvakryž
Выява лагатыпа
Асноўная інфармацыя
Жанр Неафолк
Гады 20082014
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень беларуская
расейская
Лэйбл «Crivia Records»
Склад Алесь Мікус, Ларыса Праабражэнская, Сяргей Мікалаенка, Вольга Ўласенка, Дзмітры Касцюшка
Іншыя
праекты
EIZVA, ШЫХТ
kryvakryz.kryuja.org

Гісторыя

правіць

Першы (і адзіны публічны) выступ гурта адбыўся 6 красавіка 2008 года на андэграўдным музычным фэсце «Crivia Aeterna» у Мінску. Саліст і аўтар песень А. Мікус спяваў і граў на клавішных, на скрыпцы грала Л. Праабражэнская (яна ж возьме ўдзел у студыйным запісе альбому), на барабане — М. Вараб'ёў ("Воіст" з гурта "Прагнавіт").

Дэбютны альбом выйшаў на музычным лэйбле «Crivia Records» у сакавіку 2009 года пад назвай «Malitvy vainy» (Малітвы вайны)[1]. Чакаўся выступ гурта ўжывую на наступным па ліку фэсце «Crivia Aeterna», але выступ не адбыўся.

Перад гэтым у 2008 годзе ў Літве, пры фінансавай падтрымцы Саюза пісьменнікаў Літвы, была выдадзеная сумесная беларуска-літоўская кружэлка «У каралеўскіх далонях». На ёй палову песень выканаў "Крывакрыж"[2], а другую палову стварыў літоўскі музыка Марус Салінас.

Пасля выхаду "Малітваў вайны" на працягу наступных гадоў без гучнай прэзентацыі з'явіліся сінглы "Крывакрыжа" — "Забяры Смаленск"[3] і "Минск зовёт Смоленск" (2014)[4]. У абедзвюх песнях развівалася экспансіянісцкая тэма, абазначаная ў песні "Великая Литва" на альбоме "Малітвы вайны".

У 2014 годзе выпушчаны другі альбом (часам пазначаецца як аўтарскі альбом Алеся Мікуса) «Рамантыка»[5]. Песні з гэтага альбома напісаныя на словы Янкі Купалы, Тодара Кляшторнага і Уладзіміра Дубоўкі, яны працягваюць рамантычную тэму альбому "У каралеўскіх далонях". "Рамантыка" анансавалася як уступ да паўнавартага наступнага, другога альбома "Крывакрыжа", але той так і не выйшаў.

У блізкім да "Крывакрыжа" стылі А. Мікус і гомельскі музыка В. Голуб (з музычнага праекту Svalbard) у 2016-2019 гадах пад назвай "Eizva" прэзентоўвалі 6 асобных кампазіцый, якія, аднак, не былі выпушчаныя асобным альбомам.

Цікавыя факты

правіць

У альбом "Малітвы вайны" ўключаны "Гімн Белага легіёна" — напісаны А. Мікусам афіцыйны гімн колішняй мілітарна-патрыятычнай арганізацыі «Белы легіён». На альбоме прадстаўленыя дзве версіі: сольная (у стылі ўсяго альбому) і харавая маршавая (у дудовым суправаджэнні). У 2020 годзе "Гімн Белага легіёну" быў перазапісаны З. Сасноўскім (з гурта "Стары Ольса") і, разам са старой "маршавай" версіяй, уключаны ў складанку вайскова-патрыятычных песень "Белы легіён".

Водгукі

правіць

Гурт "Крывакрыж" запісаў альбом песень ["Малітвы вайны"], з кожнай у якіх хаваецца прэтэнзія на нацыяналістычны гімн. (...) Музыкі ўслаўляюць Крыўю і афармляюць у музычную форму пакінутыя ўжо было нават самымі зацятымі патрыётамі прэтэнзіі на згубленыя колісь беларускія тэрыторыі. (...) "Крывакрыж" здольны на стварэньне яркіх мэлёдый. "Рагнарадзі" можна сьмела ўключаць у бэст песень на словы Караткевіча" (С. Будкін)[1].

"Выбітная кампазіцыя «Крыўю ўслаўляйма!» успрымаецца як пранікнёная ода сакральнаму Валадарству Духа. «Малітвы вайны» гэта яшчэ і музычны маніфест вялікалітоўскай імперыі. Дванаццаць імперскіх гімнаў ды маршаў. Бадай упершыню пасля Вітаўта і Яна Караля Хадкевіча ў альбоме выразна, публічна, навонкі прамаўляюцца валявыя словы і геапалітычныя візіі адносна ўсходняга суседа. Сапраўдны гімн «Великая Литва» напісаны спецыяльна для расейскіх прыхільнікаў і аднадумцаў" (А. Дзермант)[2].

Дыскаграфія

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць