Падчашы вялікі літоўскі

(Пасля перасылкі з Падчашы ВКЛ)

Падчашы вялікі літоўскі — пасада ў ВКЛ. Мусіў быў падаваць чашніку напоі для разліву вялікаму князю. Папярэдне мусіў пакаштаваць напой сам.

З цягам часу пасада стала намінальнай, аднак лічылася вельмі ганаровай, яе звычайна займалі толькі магнаты з такіх магутных радоў, як Радзівілы, Сапегі, Хадкевічы і іншых.

У 1635 была таксама ўведзена пасада павятовага падчашага.

Спіс вялікіх падчашых літоўскіх

правіць
Асоба Дата прыняцця
пасады
Дата складання
пасады
альбо смерці
Заўвагі
Падчашыі ВКЛ
Алехна Манцігірдавіч 1410
Алехна Судзімонтавіч 1448 1477 Паступіў на вялікага літоўскага канцлера і віленскага ваяводу
Багдан Сянковіч-Госцкі 1488
Аляксандр Гальшанскі 1488 1492 Паступіў на віленскага кашталяна
Мікалай Радзівіл 1493 студзень
1505
Паступіў на вялікага літоўскага маршалка і троцкага ваяводу
Альбрэхт Гаштольд студзень
1505
люты
1509
Адначасова ваявода новагародскі (1508-1509).
Пазбаўлены пасады за ўдзел у мяцежы Глінскіх
Юрый Радзівіл красавік
1510
1517 Адначасова ваявода кіеўскі (1511-1514)
Ян Радзівіл 1517 студзень
1542
Адначасова жамойцкі староста (з 1535).
Памер
Геранім Аляксандравіч Хадкевіч 1542 1544 Паступіў на троцкага кашталяна
Мікалай Радзівіл Руды 1544 май
1551
Станіслаў Кезгайла 1551 1554 Памер
Мікалай Пятровіч Кішка 1555 2 мая
1569
Паступіў на падляшскага ваяводу
Вялікія падчашыі літоўскія
Крыштаф Радзівіл Пярун майчэрвень
1569
16 кастрычніка
1579
Паступіў на троцкага кашталяна і літоўскага падканцлера
Ян Кішка кастрычнік
1579
1588 Адначасова жамойцкі староста.
Паступіў на віленскага кашталяна
Канстанцін Астрожскі 1588 май
1588
Памер
Андрэй Сапега 10 мая
1588
14 мая
1592
Паступіў на менскага кашталяна
Крыштаф Дарагастайскі 1 мая
1592
май
1596
Паступіў на надворнага літоўскага маршалка
Ян Караль Хадкевіч 27 мая
1596
19 ліпеня
1599
Паступіў на жамойцкага старосту
Януш Радзівіл 1599 1619 Паступіў на віленскага кашталяна
Андрэй Лаўрынавіч Война 1 чэрвеня
1620
1630 Памер
Мікалай Весялоўскі 1630 15 сакавіка
1633
Паступіў на жамойцкага кашталяна
Крыштаф Сапега 8 сакавіка
1633
27 лістапада
1637
Памер
Жыгімонт Караль Радзівіл 22 лютага
1638
ліпень
1642
Паступіў на новагародскага ваяводу.
Памер у тым жа годзе
Гедэон Міхал Трызна 1642 5 красавіка
1644
Паступіў на вялікага літоўскага падскарбія
Казімір Тышкевіч 12 красавіка
1644
3 кастрычніка
1652
Памер
Міхал Кароль Радзівіл 4 студзеня
1653
1656 Памер
Міхал Казімір Радзівіл 16 жніўня
1656
18 лютага
1661
Паступіў на віленскага кашталяна
Крыштаф Патоцкі 1661 1675 Памер
Ян Кароль Дольскі 3 лютага
1676
22 чэрвеня
1685
Паступіў на надворнага літоўскага маршалка
Ежы Юзаф Радзівіл 8 чэрвеня
1686
31 снежня
1688
Паступіў на троцкага ваяводу
Марцін Міхал Крышпін-Кіршэнштэйн 1689 1 кастрычніка
1697
Паступіў на троцкага кашталяна
Казімір Чартарыйскі 15 жніўня
1699
1707 Паступіў на вялікага літоўскага падскарбія
Ежы Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн 1707 1709
Казімір Чартарыйскі 1709 1712 Другі раз.
Паступіў на літоўскага падканцлера
Фрыдэрык Юзаф Дэнгаф 23 красавіка
1712
1723 Памер
Ян Клеменс Браніцкі 1723 1724 Адмовіўся ад пасады
Аляксандр Пацей 23 сакавіка
1724
31 сакавіка
1739
Паступіў на віцебскага кашталяна
Геранім Фларыян Радзівіл 31 сакавіка
1739
25 жніўня
1750
Паступіў на вялікага літоўскага харужага
Антоні Тадэвуш Пшаздзецкі 1 верасня
1750
7 чэрвеня
1752
Паступіў на вялікага літоўскага рэферэндара
Караль Станіслаў Радзівіл "Пане Каханку" 7 чэрвеня
1752
23 кастрычніка
1752
Паступіў на вялікага літоўскага мечніка
Казімір Адрыян Масальскі 23 кастрычніка
1752
1756 Пакінуў пасаду па стану здароўя
Ян Мікалай Масальскі 20 снежня
1756
студзень
1763
Брат папярэдняга.
Памер
Яўхім Кароль Патоцкі 3 лютага
1763
1780 Адмовіўся ад пасады
Піліп Нерэюш Алізар-Ваўчкевіч 30 жніўня
1780
1794 Адмовіўся ад пасады
Юзаф Ігнацы Касакоўскі 1794 1795 Склаў паўнамоцтвы ў сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Глядзі таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
  • Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
  • Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.