Жыгімонт Караль Радзівіл
Жыгімо́нт Ка́раль Радзіві́л (4 снежня 1591, Нясвіж — 5 лістапада 1642, Асізі) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мецэнат. Крайчы (1633—1638) і падчашы вялікі літоўскі (1638—1642), ваявода новагародскі (1642).
Жыгімонт Караль Радзівіл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Слушка | ||||||
Пераемнік | Тамаш Сапега | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крыштаф Сапега[d] | ||||||
Пераемнік | Гедэон Міхал Трызна | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крыштаф Сапега[d] | ||||||
Пераемнік | Гедэон Міхал Трызна | ||||||
Нараджэнне |
4 снежня 1591
|
||||||
Смерць |
5 лістапада 1642 (50 гадоў) |
||||||
Род | Радзівілы | ||||||
Бацька | Мікалай Радзівіл «Сіротка» | ||||||
Маці | Альжбета Яўхімія з Вішнявецкіх | ||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Валодаў Дзераўной, Хотавам, Крашынам, Калдычэвам і Бярозаўцам у Новагародскім ваяводстве, Шыдлоўцам у Польшчы. IV ардынат на Нясвіжы (з 1636).
Біяграфія
правіцьПрадстаўнік нясвіжскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая «Сіроткі», ваяводы віленскага, і Альжбеты Яўхіміі з Вішнявецкіх. Меў братоў Альбрэхта Уладзіслава, Аляксандра Людвіка, Крыштафа Мікалая, Мікалая і Яна Юрыя.
Навучаўся ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме, універсітэце Балонні. У 1612 годзе ўступіў у рыцарскі Мальтыйскі ордэн і ваяваў з туркамі ў Міжземнамор’і. У 1614 годзе ўзначаліў заснаваную для яго бацькам Сталовіцкую камандорыю ордэну ў складзе маёнткаў Сталовічаў і Пацейкаў у Новагародскім ваяводстве.
Удзельнічаў у бітве з туркамі пад Хоцінам 1621 года. У час Трыццацігадовай вайны 1618—1648 гадоў з 1622 года ў арміі Габсбургаў ваяваў супраць пратэстанцкіх нямецкіх князёў, з 1623 года камандуючы лісоўчыкаў у імперскім войску. У 1625 годзе ўзначаліў таксама Пазнаньскую камандорыю Мальтыйскага ордэна.
На вайну Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 гадоў у 1628 годзе выставіў уласны полк. Удзельнічаў у баях пад Смаленскам у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—1634 гадоў.
У 1614 годзе атрымаў урад падкаморага сталовіцкага, у 1617 годзе — крайчага кароннага, у 1633 годзе — крайчага вялікага літоўскага, у 1638 годзе — падчашага вялікага літоўскага, у 1642 годзе — ваяводы новагародскага. Абіраўся паслом на соймы 1625, 1626, 1632, 1633, 1635, 1637 і 1639 гадоў.
Збудаваў у Сталовічах касцёл Яна Хрысціцеля з мураваным «ларэтанскім домікам» Дзевы Марыі, у іншых сваіх уладаннях — 4 уніяцкія царквы, касцёл у Дзераўной, шпіталі ў Сталовічах і Крошыне. У канцы жыцця падтрымліваў каралеўскі план арганізацыі ў Рэчы Паспалітай асобнага прыярату Мальтыйскага ордэна, які меўся ўзначаліць.
Зноскі
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 38.
Літаратура
правіць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы. — Мн.: Беларусь, 2007.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
правіць- Першы камандор Мальтыйскага ордэна на Беларусі Архівавана 7 сакавіка 2016.