Ян Каханоўскі з Чарналесся

(1530—1584) польскі паэт

Ян Каханоўскі (польск.: Jan Kochanowski; 6 чэрвеня 1530 — 22 жніўня 1584, Люблін) — польскі паэт, перакладчык і драматург эпохі Адраджэння.

Ян Каханоўскі з Чарналесся
польск.: Jan Kochanowski
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1530
Месца нараджэння
Дата смерці 22 жніўня 1584(1584-08-22)[1][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Пётр Каханоўскі[d]
Маці Ганна Бялачоўская[d]
Жонка Дарота Падлядоўская[d]
Дзеці Уршуля Каханоўская[d], Ганна Каханоўская[d] і Ян Каханоўскі[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, перакладчык, драматург
Жанр песня[d], фрашка[d], драма, narrative poetry[d], лямант[d], эпітафія, ода[d], элегія, эпіграма і эпіталама
Мова твораў польская і лацінская мова
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Паходзіць са шляхецкай сям'і, у якой было 12 дзяцей. З 1544 года вучыўся ў Кракаўскай акадэміі. З 1551 па 1552 у Кёнігсбергскім універсітэце. З сярэдзіны 1552 года ў Падуанскім універсітэце.

Памёр праз хваробу сэрца ў Любліне ў 1584 годзе. Быў пахаваны ў месцы бліз Чарналесся.

 
«Корвін», герб Яна Каханоўскага

Творчасць

правіць

Пісаў на польскай і лацінскай мовах.

Творчасць Яна Каханоўскага высока ацэньвалі Мацей Сарбеўскі (XVII ст.) і Мануіл Базілевіч (XVIII ст.). Яго вершаваны Псалтыр стаў непасрэдным штуршком для «Псалтыри рифмотворной» Сімяона Полацкага (1678). Паэзія Яна Каханоўскага яшчэ пры жыцці пісьменніка была вядомай у Вялікім княстве Літоўскім. Найбольш вядомы твор — гімн «Чаго хочаш ад нас, Пане…», надрукаваны ў Нясвіжскай друкарні. Жыццёвыя рэаліі ўзноўлены пісьменнікам у творы «Узяцце Полацка», а таксама ў вершах, прысвечаных вялікалітоўскім магнатам Мікалаю Радзівілу «Чорнаму», яго жонцы Эльжбеце, Крыштафу Радзівілу «Пяруну».

  • «Шахматы»: паэма («Szachy», 1562—1566)
  • «Згода»: паэма («Zgoda», 1564)
  • «Сатыр, або дзікі муж»: паэма («Satyr albo dziki mąż», 1564)
  • «Святаянская песня пра Купалле» («Pieśń świętojańska o Sobótce», 1575)
  • «Адказ грэчаскім паслам»: драма («Odprawa posłów greckich», 1578)
  • «Псалтыр»: паэтычны пераклад «Псалмоў Давіда» («Psałterz Dawidów», выд. 1579), перакладаўся С. Полацкім
  • «Трэны»: цыкл элегій («Treny», 1580)
  • «Фрашкі»: зборнік паэзіі («Fraszki», 1584)
  • «Песні»: зборнік паэзіі («Pieśni», выд. 1586)

Беларускія пераклады

правіць

Зноскі

  1. Krzyzanowski J. R. Jan Kochanowski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jan Kochanowski // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Кохановский Ян // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць