Альжбета Шыдлавецкая
Альжбета Радзівіл (у дзявоцтве Шыдлавецкая, польск.: Elżbieta Szydłowiecka; 1533, Шыдловец, Польшча — 20 чэрвеня 1562, Вільня, Вялікае Княства Літоўскае) — прадстаўніца арыстакратыі Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, пабожная кальвіністка.
Альжбета Радзівіл (Шыдлавецкая) | |
---|---|
Elżbieta Szydłowiecka | |
| |
| |
Нараджэнне |
1533 |
Смерць |
1562 |
Род | Шыдлавецкія[d] і Радзівілы |
Бацька | Кшыштаф Шыдлавецкі |
Маці | Сафія з Таргавіска |
Муж | Мікалай Радзівіл Чорны[1] |
Дзеці | Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка, Юрый Радзівіл, Альбрэхт Радзівіл, Станіслаў Радзівіл, Крысціна з Радзівілаў[d], Альжбета з Радзівілаў і Ганна Магдалена з Радзівілаў[d] |
Веравызнанне | кальвінізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПаходзіла са шляхецкага роду Шыдлавецкіх герба «Адрованж», дачка Крыштафа, канцлера вялікага кароннага, і Сафіі з Таргавіска. Мела братоў Мікалая, Людвіка і Жыгімонта, а таксама сясцёр Сафію, Крысціну і Марыю. Вызнавала кальвінізм.
Згодна з дамовай паміж сваякамі, складзенай у 1536 годзе, атрымала дзве траціны родавага маёнтку Шыдловец, рэшта адыйшла да сястры Крысціны. У 1547 годзе, каб пазбегнуць падзелу маёнтку і яго пераходу ў чужыя рукі, выкупіла частку сястры.
12 лютага 1548 года у Сандаміры выйшла замуж за Мікалая Радзівіла Чорнага, на вяселлі прысутнічаў будучы кароль Жыгімонт II Аўгуст. Пасля шлюбу маёнтак Шыдловец у якасці шлюбнага пасагу адыйшоў да Радзівілаў. У шлюбе мела сыноў Альбрэхта, Мікалая Крыштафа, Станіслава і Юрыя, а таксама дачок Ганну Магдалену, Крыстыну, Соф'ю Агнешку і Альжбету.
Продкі
правіцьЯкуб Шыдлавецкі | ||||||||||||||||
Станіслаў Шыдлавецкі | ||||||||||||||||
Невядомага імя з Ястржэмбскіх | ||||||||||||||||
Крыштаф Шыдлавецкі | ||||||||||||||||
Ганна з Лебедзяў | ||||||||||||||||
Альжбета з Шыдлавецкіх | ||||||||||||||||
Сафія з Таргавіска | ||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
Спасылкі
правіць- Генеалогія Шыдлавецкіх Архівавана 5 сакавіка 2016.