Крыштаф Шыдлавецкі
Кшыштаф Шыдлавецкі (польск.: Krzysztof Szydłowiecki; 1467, Шыдловец — 29 снежня 1532, Кракаў) — дзяржаўны дзеяч Каралеўства Польскага, падскарбі надворны каронны ў 1507—1510, кашталян сандамірскі з 1509, падканцлер каронны з 1511, канцлер вялікі каронны з 1515, староста генеральны кракаўскі з 1515, ваявода кракаўскі у 1515—1527, кашталян кракаўскі з 1527. Староста серадзскі, навакорчынскі, гастынінскі, сахачаўскі і лукаўскі[1], граф шыдлавецкі.
Кшыштаф Шыдлавецкі польск.: Krzysztof Szydłowiecki | |
![]() | |
Хромалітаграфія Войцеха Герсана на аснове апатаўскага прывілея працы Станіслава Самастжэльніка | |
![]() Герб «Адрованж» | |
Дзейнасць: | палітык |
---|---|
Нараджэнне: | 1467 Шыдловец |
Смерць: | 29 снежня 1532 Кракаў |
Пахаванне: | |
Род: | Шыдлавецкія |
Бацька: | Станіслаў Шыдлавецкі |
Маці: | Ганна Лебедзь |
Жонка: | Сафія Таргавіцкая |
Дзеці: | Сафія, Альжбета, Крысціна |
БіяграфіяПравіць
Сын Станіслава і Ганны (з роду Лебедзь), брат Мікалая.
Кіраваў знешняй палітыкай Польскай дзяржавы ў перыяд кіравання Жыгімонта I Старога. Быў прыхільнікам Габсбургаў і стварэння антытурэцкай лігі. Уступіў у Ордэн Дракона і атрымаў ад імператара Максіміліяна I герб «Адрованж» і тытул графа.
У 1515 годзе сумесна з біскупам Пятром Таміцкім распрацаваў пагадненне з Габсбургамі, што прывяло да сустрэчы трох манархаў у Вене, якая адбылася ў тым жа годзе. Быў палітычным праціўнікам каралевы Боны. Ініцыятар чатырохгадовага перамір'я з Альбрэхтам Гогенцолернам, заключанага 5 красавіка 1521 года.
У 1514 годзе за 10 тысяч флорынаў набыў горад Апатаў, дзе ў касцела Святога Марціна і быў пахаваны. Скульптурнае надмагілле Кшыштафа Шыдлавецкага выканана ў майстэрні Барталамеа Берэчы пры ўдзеле Джавані Чыні і ўпрыгожана знакамітым бронзавым барэльефам.
Сярод іншых дзеячаў свайго часу намаляваны на карціне Яна Матэйкі «Прускі амаж».
Сям'яПравіць
Жонкай Крыштафа каля 1512 года стала Сафія з Таргавіска (? — 1556). Меў з ёй дачок:
- Сафію (каля 1513 — 1551), другую жонку вялікага кароннага гетмана Яна Амора Тарноўскага;
- Крысціну, жонку зембіцкага князя Іагана;
- Альжбету (1533 — 1562), жонку літоўскага канцлера Мікалая Радзівіла Чорнага.
Крыштаф быў апошнім мужчынскім прадстаўніком роду Шыдлавецкіх. Пасля яго смерці асноўныя маёнткі роду, у тым ліку і Шыдловец, праз шлюб дачкі Альжбеты перайшлі ў род Радзівілаў.
Зноскі
- ↑ Urzędnicy województwa krakowskiego XVI—XVIII wieku. Spisy. / Oprac. Stanisław Cynarski i Alicja Falniowska-Gradowska. — Kórnik, 1990. — S. 97. (польск.)
ЛітаратураПравіць
- Słownik biograficzny historii powszechnej do XVII stulecia / red. Kazimierz Lepszy. — Warszawa: Wiedza Powszechna, 1968. (польск.)
СпасылкіПравіць
- Шидловецкий, Христофор // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Генеалогія Шыдлавецкіх