Падканцлер літоўскі
(Пасля перасылкі з Падканцлер ВКЛ)
Падканцлер літоўскі, Найвышэйшы пісар — пасада ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, адпавядала намесніку вялікага канцлера літоўскага. Замяшчаў канцлера ў дзяржаўнай канцылярыі, вёў (як і канцлер) замежныя і ўнутраныя справы, кіраваў працай пісараў і сакратароў у канцылярыі вялікага князя, захоўваў малую дзяржаўную пячатку[1]. Падканцлер вялікі літоўскі меў паўнамоцтвы, падобныя да паўнамоцтваў канцлера вялікага літоўскага, быў намеснікам канцлера, але не падуладным яму.
Урад заснаваў вялікі князь Аляксандр у 1504 годзе.[крыніца?]
З 1569 года (па Люблінскай уніі) уваходзіў у склад Сената Рэчы Паспалітай.
Найвышэйшы пісар (найвышэйшы сакратар, таемны пісар)
правіць- Якуб (першая звестка аб ім пад 14 сакавіка 1476)[2]
- Федка Рыгоравіч (апошняя згадка 26 ліпеня 1502 г.[3], памёр да 22 мая 1503 г.[4]; названы пісарам 3 мая 1499)[5]
- Федка Янушкавіч (названы пісарам 3 лістапада 1501 г.)[6]
- Эразм Цёлак (31 сакавіка 1501 г. фігуруе лацінскі пісар, калі, такім чынам штучна не павышаўся яго статус як пасла дыпламатычнай місіі ў Рыме)[7].
- Іван Сямёнавіч Сапега (прыкладна ў 1505 г. становіцца найвышэйшым сакратаром («таемны пісар»[8]) і выконвае абавязкі да смерці ў 1517 г.
Падканцлеры літоўскія
правіць- Астафій Валовіч (1566—1579)
- Крыштаф Мікалай Радзівіл «Пярун» (1579—1585)
- Леў Сапега (1585—1589)
- Габрыэль Война (1589—1615)
- Яўстафі Іванавіч Валовіч (1615–1618)
- Геранім Валовіч (1618—1619)
- Альбрэхт Станіслаў Радзівіл (1619—1623)
- Павел Сапега (1623—1635)
- Стэфан Пац (1635—1640)
- Марцыян Трызна (1640—1645)
- Казімір Леў Сапега (1645—1655)
- Крыштаф Жыгімонт Пац (1655—1658)
- Аляксандр Крыштаф Нарушэвіч (1658—1668)
- Міхал Казімір Радзівіл (1668—1680)
- Дамінік Мікалай Радзівіл 1681—1690)
- Караль Станіслаў Радзівіл (1690—1698)
- Станіслаў Антоні Шчука (1699—1710)
- Казімір Чартарыйскі (1712—1724)
- Фрэдэрык Міхал Чартарыйскі (1724—1752)
- Міхал Антоні Сапега (1752—1760)
- Антоні Пшаздзецкі (1760—1772)
- Яўхім Храптовіч (1773—1791)
- Казімір Платэр (1791—1795)
Зноскі
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ Архив Юго-Западной России, издаваемый Временною комиссиею для разбора древних актов, высочайше учрежденною при Киевском, Подольском и Волынском генерал-губернаторе. Ч. 1. Т. 7. — Киев: Университетская типография, 1887. — XVI, 800, II с. — С. 200; Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV — XVIII wieku: spisy / oprac. Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba; Polska Akademia Nauk, Biblioteka Kórnicka, Instytut Historii. — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 1994. — 255 s. — S. 121. — (Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII-XVIII wieku; T. 11).
- ↑ НГАБ. КМФ-8. — Воп. 1. — Спр. 6. — Арк. 414; Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV — XVIII wieku: spisy... — S. 123.
- ↑ НГАБ. КМФ-8. — Воп. 1. — Спр. 6. — Арк. 467; Русская историческая библиотека, издаваемая Археографической комиссией. Т. 27. - СПб., 1910. — Сл. 824.
- ↑ Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. — С. 401; Pietkiewicz, K. Wielkie Księstwo Litewskie pod rządami Aleksandra Jagiellończyka: studia nad dziejami państwa i społeczeństwa na przełomie XV i XVI wieku / Krzysztof Pietkiewicz. — Poznań: Wydawnictwo Naukowe UAM, 1995. — 256 s. — S. 20. — (Uniwersytet im. A. Mickiewicza w Poznaniu. Seria historia; № 185). — ISBN 83-232-0620-1
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej. T. 1 (1387 — 1507) / [wydali Jan Fijałek i Władysław Semkowicz; red. t. Jerzy Wyrozumski]; Polska Akademia Umiejętności. — Kraków: «Secesja», 1994. — S. 620; Pietkiewicz, K. Wielkie Księstwo Litewskie pod rządami Aleksandra Jagiellończyka... — S. 21.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej... — S. 567; Pietkiewicz, K. Wielkie Księstwo Litewskie pod rządami Aleksandra Jagiellończyka... — S. 26—27.
- ↑ Малиновский, И. Рада Великого княжества Литовского в связи с боярской думой Древней России / И. Малиновский. Ч. 2: Рада Великого княжества Литовского. Вып. 2: (1492 — 1569). — Томск: Типолитография Сибирского товарищества печатного дела, 1912. — VII, XVIII, 492, XXXV с. — С. 28.
Літаратура
правіць- Грыцкевіч А. Падканцлер // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 384. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Boniecki А. Poczet rodów w Wielkim Księstwie Litewskim w XV i XVI wieku. — Warszawa, 1883.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.