Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі

(1696—1775) канцлер вялікі літоўскі
(Пасля перасылкі з Фрэдэрык Міхал Чартарыйскі)

Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі (26 красавіка 1696, Варшава13 жніўня 1775, Варшава) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ і Рэчы Паспалітай.

Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі
Пагоня Літоўская[d]
Пагоня Літоўская[d]
староста гарадзенскі[d]
1724 — 1727
Папярэднік Рыгор Юзаф Катовіч
Пераемнік Міхал Юзаф Масальскі
40-ы кашталян віленскі
5 снежня 1722 — 1724
Папярэднік Людвік Канстанцін Пацей
Пераемнік Казімір Чартарыйскі
канцлер вялікі літоўскі
6 кастрычніка 1752 — 13 жніўня 1775
Папярэднік Ян Фрыдэрык Сапега
Пераемнік Аляксандр Міхал Сапега
падстолі вялікі літоўскі
26 лютага 1720 — 5 снежня 1722
Папярэднік Ян Тарла[d]
Пераемнік Станіслаў Панятоўскі
19-ы падканцлер літоўскі
1724 — 6 кастрычніка 1752
Папярэднік Казімір Чартарыйскі
Пераемнік Міхал Антоні Сапега
староста луцкі[d]
7 чэрвеня 1752 — 1 снежня 1752
Папярэднік Уладзіслаў Аўгуст Варанецкі[d]
Пераемнік Станіслаў Костка Чартарыйскі[d]
войт гарадзенскі[d]
1724 — 1727
Папярэднік Рыгор Юзаф Катовіч
Пераемнік Міхал Юзаф Масальскі
Нараджэнне 26 красавіка 1696(1696-04-26)[1][2][…]
Смерць 13 жніўня 1775(1775-08-13)[1][2][…] (79 гадоў)
Род Чартарыйскія
Бацька Казімір Чартарыйскі
Маці Ізабэла Эльжбета Морштын[d]
Жонка Элеанора Вальдштайн[d]
Дзеці Аляксандра Агінская[3][4] і Антаніна з Чартарыйскіх[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Аляксандра Неўскага ордэн Чорнага арла ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць

Паходзіў з роду Чартарыйскіх, сын Казіміра, палітычны кіраўнік «фаміліі» ў 1740—70-х г.

У 1720-х г. блізкі да Я. Г. Флемінга, першага міністра Аўгуста II, вялікі падстолі літоўскі у 1720—22, кашталян віленскі ў 1722—24, падканцлер літоўскі у 1724—52, вялікі канцлер літоўскі з 1752; староста гродзенскі, гомельскі (1730), купішскі. Пасля смерці Аўгуста II (1733) прыхільнік Станіслава Ляшчынскага, у 1736 пагадзіўся з Аўгустам III. У 1744—50 спрабаваў правесці рэформы дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, абапіраючыся на падтрымку Расіі і Аўстрыі. Пасля смерці Аўгуста III (1763) як галава «фаміліі» падтрымліваў кандыдатуру свайго пляменніка Адама Казіміра на трон Рэчы Паспалітай. У 1764 пад аховай расійкіх войск арганізаваў у Вільні Генеральную канфедэрацыю ВКЛ, скіраваную супраць К. С.Радзівіла (Пане Каханку), і дамогся яго выгнання з краіны. Аднак Кацярына II, каб не ўзмацняць «фаміліі», арганізавала ў 1767 Радамскую канфедэрацыю на чале з К. С.Радзівілам. Да антырасийскай Барскай канфедэрацыі Міхал Фрыдэрык не далучыўся, але выступаў супраць выкарыстання расійскіх войск для яе падаўлення. 23 кастрычніка 1767 увайшоў у склад дэлегацыі Сойма, абранага пад ціскам рускага пасла Мікалая Рапніна, створанай у мэтах вызначэння сістэмы рэспублікі. Удзельнічаў у дэлегацыі, якая падпісала трактат аб прызнанні Першага падзелу Рэчы Паспалітай.

Ад шлюбу з Элеанорай Вальдштэйн  (польск.) меў 3 дачкі і сына: Антаніну, Канстанцыю, Аляксандру і Антонія.

Зноскі

  1. а б Michal Fryderyk Prince Czartoryski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Michał Fryderyk Czartoryski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 70. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  4. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 315.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць