Рыгор Юзаф Катовіч
Рыгор Юзаф Катовіч (польск.: Grzegorz Józef Kotowicz; ? — 24 сакавіка 1724) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Рыгор Юзаф Катовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Корчак | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Уладзіслаў Патоцкі | ||||||
Пераемнік | Ян Міхал Салагуб | ||||||
Смерць | 24 сакавіка 1724 | ||||||
Род | Катовічы | ||||||
Званне | палкоўнік | ||||||
Бітвы |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў са шляхецкага роду Катовічаў герба «Корчак».
Гарадзенскі харужы ў 1699—1700 гадах і падстараста ў 1699—1704 гадах, палкоўнік каралеўскі ў 1701 годзе, стараста гарадзенскі з 1706 года, лоўчы вялікі літоўскі з 1710 года. Прыхільнік Сапегаў, на іх баку ўдзельнічаў у Алькеніцкай бітве 1700 года.
У час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў спачатку ваяваў супраць шведаў, потым на баку караля Станіслава Ляшчынскага. Пасля рэстаўрацыі Аўгуста II у 1709 годзе ваяваў супраць шведаў і Сапегаў, выступаў за вывад расійскіх войск з Вялікага Княства Літоўскага.
ЛітаратураПравіць
- Валерый Пазднякоў. Катовічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх