Адкрыць галоўнае меню

Луцкі павет

павет у Вялікім Княстве Літоўскім і Каралеўстве Польскім

Луцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім у сярэдзіне XV—сярэдзіне XVI ст., у Польскім каралеўстве ў другой палове XVI—канцы XVIII ст. Цэнтр — г. Луцк.

Луцкі павет
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1452
Дата скасавання 1795

ГісторыяПравіць

Утвораны, відаць, пасля смерці ў 1452 годзе ўладальніка Валыні вялікага князя літоўскага Свідрыгайлы. Кіраўніком павета быў староста луцкі — галоўны ўраднік Валынскай зямлі. У Луцкі павет уваходзілі землі ў верхнім цячэнні рэк Стаход, Стыр, Гарынь і левабярэжжа верхняга цячэння Случы з маёнткамі Мосар, Сернікі, Любчэ (уладанне князёў Друцкіх-Любецкіх), Бурэмля (маёнтак князёў Бурэмскіх), Пераміл[uk], Клявань, Млынава, Таргавіца, Несвіч, Жыдзічын, Астрожац (родавае гняздо князёў Галаўнёў-Астрожацкіх), Чацвяртня (уладанне князёў Чацвярцінскіх), Сокаль, Чартарыйск (родавае гняздо князёў Чартарыйскіх), Перасопніца, Дубровіца (уладанне князёў Гальшанскіх-Дубровіцкіх), Астрог (родавае гняздо князёў Астрожскіх), Корац (уладанне князёў Карэцкіх), Заслаў (уладанне князёў Заслаўскіх), Палоный, Дзермань, Сцепань і інш. Шмат маёнткаў Луцкага павета вялікія князі літоўскія перадалі ва ўладанне князям Сангушкам, Чартарыйскім, Астрожскім, Карэцкім, Вішнявецкім, панам Храптовічам, Шылавічам, Багавіцінавічам, Воўчкавічам, Барзабагатым і інш.

Разам з Уладзімірскім і Крэменецкім паветамі ў ходзе адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—66 гадоў увайшоў у склад Валынскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1569 года ў складзе Польскага каралеўства. У 1791 годзе са складу Луцкага павета вылучаны Уладзімірскі 1-ы і Гарыньскі паветы.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ўсходняя частка павета ў складзе Расійскай імперыі, пасля трэцяга падзелу ў 1795 годзе да яе адышла і рэшта Луцкага павета.

ЛітаратураПравіць

  • Луцкі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. 
  • Любавский М. К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского статута. [M., 1892]. С. 209—226;
  • Крикун М. Адміністративно-територіальний устрій Правобережної України в XV—XVIII ст.: Кордони воєводств у світлі джерел. Київ, 1993.

СпасылкіПравіць