Мікалай Янавіч Глябовіч
(Пасля перасылкі з Мікалай Глябовіч)
Мікалай Янавіч Глябовіч (? — 18 лістапада 1632) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Ваявода смаленскі (1611—1621), кашталян віленскі (1621—1632).
Мікалай Янавіч Глябовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Mikołaj Hlebowicz | |||||||
![]() герб «Ляліва» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Януш Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Радзівіл | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пётр Дарагастайскі | ||||||
Пераемнік | Андрэй Паўлавіч Сапега | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крыштаф Весялоўскі | ||||||
Пераемнік | Ян Станіслаў Сапега | ||||||
|
|||||||
Смерць |
18 лістапада 1632[1] |
||||||
Род | Глябовічы | ||||||
Бацька | Ян Янавіч Глябовіч | ||||||
Маці | Кацярына Уршуля з Кратоскіх[d] | ||||||
Жонка | Марцыбела з Карэцкіх[d] | ||||||
Дзеці | Юрый Караль Глябовіч і Ян Самуэль Глябовіч[d] | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм | ||||||
Дзейнасць | ваенны |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў з роду Глябовічаў гербу «Ляліва», сын троцкага ваяводы Яна Глябовіча і Катарынай Кратоўскай.
Вялікі падстолі літоўскі з 1605, ваявода смаленскі з 1611, кашталян віленскі з 1621, староста анікштанскі і радашковіцкі. У час вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 вызначыўся ў бітвах са шведамі пры Дынамюндэ, Тарнавай, Кірхгольмам. Удзельнічаў у паходзе на Маскву.
У 1607 ажаніўся з Марцыбелай Ганнай Карэцкай, дачкой князя Яўхіма Карэцкага. Пакінуў сыноў Яна Самуэля і Ежы Караля.
Зноскі
- ↑ Вялікае княства Літоўскае: (энцыклапедыя) / пад рэд. Г. П. Пашкоў — Мн.: БелЭн, 2005.
ЛітаратураПравіць
- Заяц Ю. Глябовічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 540. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.