Юрый Апанасавіч Заяц
Ю́рый Апана́савіч За́яц (12 студзеня 1951, Ліда — 3 красавіка 2011[1]) — беларускі археолаг і гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1989).
Юрый Апанасавіч Заяц | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 студзеня 1951 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 красавіка 2011 (60 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | археолаг, гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
У 1977 скончыў Мінскі педагагічны інстытут, працаваў у Дзяржаўным музеі Беларусі, з 1978 — у сектары старажытнай беларускай культуры Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, з 1979 супрацоўнік Інстытуту гісторыі НАН Беларусі.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Даследаваў праблемы археалогіі і гісторыі Цэнтральнай Беларусі перыяду феадалізму. У тым ліку археалагічныя помнікі на тэрыторыі Мінску і Заслаўя, Асіповіцкага, Барысаўскага, Дзяржынскага (вёскі Баравікі, Васілеўшчына, Грычына, Каменка, Курганы, Леніна, Лукашына, Машніца, Навасады, Павуссе, Перацяткі, Путчына, Пярхурава, Радзіма, Ружампаль, Скварцы, Слабодка, Цяўлава, Чэрнікаўшчына, Шпількі, Шыкатавічы і г. Дзяржынск[2]) і Мінскага раёнаў.
Аўтар манаграфіяў: «Заслаўе X—XVIII стагоддзяў» (1987); «Заслаўская кафля» (1990); «Заслаўе ў эпоху феадалізму» (1995); «Абарончыя эбудаванні Мінску XI—XIII ст.» (1996), шэрагу артыкулаў.
ТворыПравіць
АртыкулыПравіць
- Археалагічныя помнікі в. Прылукі і наваколля / Юрый Заяц // Жыццё Айчыне, гонар нікому: матэрыялы Міжнар. навук. канф., прысвеч. 180-годдзю з дня нараджэння Эмерыка фон Гутэн-Чапскага, Мінск, 1618 сакавіка 2009 г. / [рэдкал.: І. Кароль, І. Гатальскі]. — Мінск, 2010. — С. 194—199.
- Новые памятники археологии в пределах городской черты Минска (правый берег Свислочи) / Ю. А. Заяц // Древняя история Восточной Европы: сборник научных статей, посвященных 80-летию Э. М. Загорульского / [научный редактор А. А. Егорейченко]. — Минск : Белорусский государственный университет, 2009. — 134, [1] c., [1] л. портр.: ил. — ISBN 978-985-518-177-5.
- Новые материалы и памятники раннего железного века и третьей четверти первого тысячелетия н.э. в Минском Поднепровье и Витебском Подвинье // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. № 8: Ранние славяне Белорусского Поднепровья и Подвинья: к 80-летию Л. Д. Поболя / [редкол.: О. Н. Левко (науч. ред.), А. М. Медведев, А. В. Ильютик]. — Мн., 2003. — 292 с. — С.
Артыкулы ў слоўніках, даведніках і энцыклапедыяхПравіць
- Азярышча / Ю. А. Заяц // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 25. — ISBN 978-985-11-0353-5.
- Лецкаўшчына / Ю. А. Заяц // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 12—13. — ISBN 978-985-11-0354-2.
- Ліпень / Ю. А. Заяц, А. У. Ільюцік // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 17. — ISBN 978-985-11-0354-2.
- Лошыцкія могільнікі / Ю. А. Заяц // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская энцыклапедыя; [Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш.]. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 374. — 702 с.: іл., каляр. іл. — ISBN 5-85700-077-7.
- Лошыцкія курганныя могільнікі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2: Л—Я. — С. 25. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0549-2.
Зноскі
- ↑ 3 красавіка 2011 г. не стала археолага Юрыя Зайца // «Наша Слова» № 14 (1009), 6 красавіка 2011 г.
- ↑ Заяц Юрый Апанасавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1. С. 40.
ЛітаратураПравіць
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.