Перацяткі
Пераця́ткі[1] (трансліт.: Pieraciatki, руск.: Перетятки) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Путчынскага сельсавета.
Вёска
Перацяткі
|
Геаграфія
правіцьРазмешчана за 14 км ад Дзяржынска, 16 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Гісторыя
правіцьВядома з XVI стагоддзя. Паводле інвентара Старынскай (Старынкаўскай) воласці 1589 года сяло, мела 20 валок зямлі. Уваходзіла ў склад Менскага ваяводства Рэчы Паспалітай. З 1793 года ў Старынскай (Старынкаўскай) воласці Мінскага павета. Належала Радзівілам, уваходзіла ў Койданаўскае староства (пазней Койданаўскае графства) магнатаў Радзівілаў.
Насельніцтва
правіць- 20 стагоддзе: 1998 год — 13 двароў, 43 жыхары; 1999 год — 47 жыхароў
- 21 стагоддзе: 1 студзеня 2004 года — 18 двароў, 38 жыхароў; 2010 год — 22 жыхары
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Літаратура
правіць- Перацяткі // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна / рэд. кал. Л.М. Драбовіч і інш.; рэд.-уклад. А.І. Валахановіч. — Мн.: БелТА, 2004.— С. 687.
Спасылкі
правіць- Piereciatki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. — S. 94.
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх